Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 207
Перейти на страницу:

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што нявыдуманасць першых рашуча не мае пераваг над сканструяванасцю іншых, складзеных з розных кавалкаў, і не гарантуе ад няўдачы. Ва ўсякім выпадку, тыя рэчы, сюжэты якіх мне давялося, што называецца, выдумаць («Пастка», «Сотнікаў», «Дажыць да світання», «Альпійская балада»), наўрад ці ўступалі ў сваёй жыццёвай верагоднасці сюжэтам непрыдуманым. Відаць, многае тут вырашаецца ўсім ідэйна-вобразна-сюжэтным комплексам, розным у кожным асобным выпадку, ён канчаткова і вызначае літаратурную вартасць рэчы.

— А як у вас узнікае задума, што з’яўляецца першым штуршком — думка, якая прыходзіць у галаву, праблема, якую вы хочаце паставіць або даследаваць, нейкія ўражанні і ўспаміны або нейчае апавяданне аб перажытым і г. д.? Або ў розных выпадках бывае па-рознаму? Калі гэта ўспамін або нейчае апавяданне, дык вас вабіць праблема, якая ў ім прасвечваецца, або да яе вас прыводзіць логіка падзей і характараў?

— Узаемадзеянне частак у схеме: задума — матэрыял — увасабленне, бадай, самае цяжкае для разумення і, бадай, найменш асэнсаваная галіна псіхалогіі літаратурнай творчасці. Ясна, што нядрэмная аўтарская думка, якая нясе ў сабе маральна-філасофскую ідэю, толькі тады ў стане літаратурна «прарасці», калі яна трапляе ў спрыяльную глебу жыццёвага матэрыялу. Неабходны сінтэз — ідэі, жыццёва праўдзівай сітуацыі і належных чалавечых вобразаў, якія здольны ў пэўных абставінах увасобіць пэўную ідэю. Што ў маёй свядомасці паяўляецца раней, а што пасля, — не так ужо важна. Можа паяўленне трапна падмечаных характараў, пастаўленых у належныя сітуацыі, прывесці да выяўлення той ці іншай ідэі, а можа і ідэя для сваёй літаратурнай рэалізацыі выклікаць да жыцця сваіх адэкватаў-вобразаў. У «Трэцяй ракеце» я не навязваў маім персанажам ніякай літаратурнай ідэі, яны жылі, пакутавалі, ваявалі кожны ў сілу свайго характару і абставін. У выніку іх самавыяўлення знайшлася і чытаецца нейкая ідэя; мабыць, больш складанай ідэі і не патрэбна для гэтай маленькай аповесці. Што ж да «Сотнікава», дык тут усё было падпарадкавана загадзя акрэсленай ідэі, хоць гэта зусім не азначала дыктат аўтара над характарамі і акалічнасцямі — проста аўтар даволі добра ведаў сваіх герояў і па магчымасці дакладна разлічыў логіку іх учынкаў. Да таго ж для выяўлення ідэі я стараўся выбраць з запаснікоў сваёй памяці найбольш прыдатныя персанажы.

— Я хачу напомніць аб тым, што сказана ў адным вашым артыкуле: «У „Сотнікаве“, — пісалі вы, — я з самага пачатку ведаў, чаго хачу ў канцы, і паслядоўна вёў маіх герояў да сцэны пары, дзе адзін дапамагае вешаць другога». А як было ў іншых выпадках, у іншых аповесцях: ці ведалі вы, да чаго павінны прыйсці ў канцы? Ці не здаралася вам адчуць супраціўленне народжанага пад пяром характару? Мне, напрыклад, здаецца, што ў «Альпійскай баладзе» і «Дажыць да світання» вас дзенідзе вядзе не логіка характараў і акалічнасцей, а думка, што апераджае іх. Думка, якую вы хочаце выказаць, становіцца гаспадыняй становішча. Што вы думаеце наконт гэтага?

— Я думаю, што калі характар схоплены дакладна, калі ён пастаўлены ў адпаведныя для яго раскрыцця акалічнасці, калі аўтарскія адносіны да яго правільныя — ніякіх асаблівых сюрпрызаў быць не павінна.

Я ўжо казаў пра «Сотнікава». Што да, напрыклад, «Дажыць да світання» і вобраза галоўнага героя гэтай аповесці, лейтэнанта Іваноўскага, дык мяне тут перш за ўсё цікавіла мера чалавечай адказнасці. Як вядома, на вайне выконваюцца загады старэйшых начальнікаў. I адказнасць за поспех або няўдачу той ці іншай аперацыі дзеліцца папалам паміж яе выканаўцам і кіраўніком. А тут выпадак, калі ініцыятарам аперацыі выступае сам выканаўца — малодшы афіцэр, але ўся справа ў тым, што гэтая ягоная ініцыятыва заканчваецца поўным фіяска. Канешне, Іваноўскі тут ні пры чым, можна апраўдаць яго, ён сумленна выканаў свой абавязак. Але сам Іваноўскі апраўдаць сябе не можа: аперацыя патрабавала неверагодных намаганняў, за яе заплочана жыццём людзей, яго падначаленых. У пагібелі Іваноўскага не вінаваты ніхто: ён сам выбраў для сябе такі лёс, таму што валодаў высокай чалавечай мараллю, якая не дазваляла яму схітраваць або ашукаць ні ў вялікім ні ў малым…

— Мне здаецца, што многае ў гэтай аповесці вызначаецца часам яе дзеяння: пачатак зімы сорак першага года, вораг усё бліжэй падыходзіць да Масквы. Без разумення гэтага трудна спасцігнуць логіку паводзін героя. У гэтую пару кожны сумленны чалавек быў гатовы на ўсё, каб уратаваць Радзіму і аддаць сваё жыццё за тое, каб знішчыць хоць бы аднаго варожага салдата, — гэта не здавалася празмернай цаной. I трагічны фінал аповесці, як мне ўяўляецца, падводзіць чытача да гэтай думкі…

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)