Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 207
Перейти на страницу:

— Так, час, адлюстраваны ў аповесці, — самая трагічная пара Вялікай Айчыннай вайны. Апрача ўсяго іншага, многія воіны тады яшчэ не мелі таго вопыту, таго ўмення ваяваць, якія прыйшлі пазней. Тым не менш патрыятызм, самаадданасць, сіла духу і воля да супраціўлення былі вельмі высокія, дзякуючы ім мы выстаялі. У тых умовах, калі нам не хапала воінскага майстэрства і ваеннай тэхнікі, людзі, падобныя да лейтэнанта Іваноўскага, спрабавалі гэта кампенсаваць самаадданасцю, гатоўнасцю ахвяраваць сабой, каб хоць якой цаной затрымаць ворага. Пазней воля да перамогі і самаадданасць, узмоцненыя воінскім уменнем і перавагай у баявой тэхніцы, прыводзілі да вынікаў больш значных, чым у лейтэнанта Іваноўскага…

Зрэшты, справа, як мне здаецца, зусім не ў баявым выніку той ці іншай аперацыі або дзеяння; для літаратуры аб вайне аднолькава важныя як поспехі, так і паражэнні, вялікія і малыя. Да таго ж, што такое перамога і паражэнне з пункту погляду маральнага або філасофскага, якія больш за ўсё іншае цікавяць у мастацтве? Іваноўскі, зразумела, быў пераможаны і загінуў на сваім маленькім полі бою, але калі ён з тых людзей, аб якіх сказана, што іх можна забіць, але немагчыма перамагчы, дык яго паражэнне ператвараецца ў іншую, процілеглую, якасць. Менавіта на стыку гэтых узаемавыключных паняццяў і тояцца значныя магчымасці літаратуры, якія нярэдка ігнаруюцца намі: мы ж прывыклі да гранічнай яснасці, з якою суседнічае спрошчанасць і верхаглядства.

— Амаль усё, што вы напісалі, належыць да аднаго жанру — кароткай аповесці: спачатку яна напамінала сваёй структурай аповесць лірычную, і крытыкі яшчэ доўга лічылі яе па гэтым «разрадзе», нават тады, калі асноўны яе змест вызначаўся як маральна-філасофскі. Калі вы прыступаеце да работы над новым творам, ці зададзена яго жанравая структура з самага пачатку або гэта складваецца само сабой? Зусім нядаўна адзін крытык папісаў, што вам ужо цесна ў тым жанры, у якім вы працуеце шмат год, што вы, ён у гэтым перакананы, павінны перайсці да больш буйной формы — рамана. Ці супадае гэта з вашымі адчуваннямі і намерамі?

— Мне трудна сказаць, як будзе далей. Можа быць, калінебудзь я і напішу раман. Але пакуль у мяне няма такога намеру.

Так атрымалася, што з самага пачатку я пісаў пераважна аповесці. Некалі гэтыя аповесці сапраўды былі лірычныя. Потым, мабыць, па меры таго, як іх аўтар набываў літаратурны вопыт, характар іх змяніўся. Беручыся за новую рэч, я не вызначаю яе памеру або структуры, хоць, канешне, і мяркую прыкладна, якой атрымаецца гэтая рэч, і ведаю напэўна, што гэта будзе аповесць. Але ў працэсе работы яна становіцца або карацейшай, або даўжэйшай, чым я меркаваў спачатку. Часам нейкія звенні сюжэта, нейкія эпізоды скарачаюцца, іншыя, наадварот, развіваюцца падрабязней. А наогул я не адчуваю цеснаты ў гэтым абжытым мной жанры. Я думаю, што гэта вельмі ёмістая форма прозы і ў ёй можна выказаць вельмі многае, а галоўнае — выказаць сцісла і канкрэтна.

— Часам гавораць і пішуць, што вашы аповесці — ва ўсякім выпадку, апошнія, — паўтараюць мастацкую структуру прытчы, хоць ацэньваецца гэтая якасць па-рознаму — і як вартасць, і як недахоп. Мне гэтае вызначэнне не здаецца правільным: прытча мае на мэце адмаўленне ад канкрэтнасці — бытавой, псіхалагічнай і перш за ўсё гістарычнай. Але гэтага ніяк не скажаш аб вашых аповесцях. Падставу для такога роду меркаванняў, мне здаецца, дае тое, што вашы аповесці вызначаюцца крайняй завостранасцю і трагізмам сітуацый, маральным максімалізмам, бескампраміснасцю ўяўленняў аб тым, што добра і што дрэнна, якая і вызначае ацэнку паводзін чалавека. Ці не таму з такой настойлівасцю вы ставіце герояў адзін на адзін з іх сумленнем, падпарадкоўваючыся якому яны самі павінны вырашыць свой лёс у акалічнасцях, дзе за вернасць абавязку плацяць жыццём?

— Сапраўды, некаторым з маіх крытыкаў хацелася б вытлумачыць нейкія асаблівасці маёй творчасці ўяўнай прыхільнасцю аўтара да жанру прытчы. Думаю, што гэта не так. Падабенства да прытчы некаторых з маіх аповесцей ідзе, на мой погляд, не ад аўтарскага гвалту над жыццёвым матэрыялам, каб дагадзіць загадзя прынятай ідэі, не ад імкнення вырашыць нейкую абстрактную маральную задачу, а ад лаканізму апавядання і сцісласці дзеяння, можа быць, ад некаторай белетрыстычнай збедненасці сюжэта і стылю. Відаць, часам адчуваецца прымат ідэі над формай, калі ідэя не ўсюды знаходзіць сваё арганічнае ўвасабленне ў форме. Напэўна, усё гэта ўласціва некаторым з маіх аповесцей, але я не імкнуўся да гэтага, больш таго, я стараўся гэтага пазбегнуць. Іншая справа, як вы сказалі, маральны максімалізм, без якога я не магу абысціся, таму што ўсімі сродкамі прывык зацягваць маральныя вузлы і па гэтай прычыне часам надта выпірае жорсткасць сюжэтных канструкцый. У той жа час можна зразумець тых, каму хацелася б мяккасці таноў, паступовасці пераходаў. Але што рабіць? Вайна кепска дапасуецца да гэтай чалавечай схільнасці. Вайна — справа надта сур’ёзная, каб на яе матэрыяле канструяваць святочнае «чціва» для бесклапотных чытачоў. Апроч таго, я перакананы, што найбольш праўдзіва расказаць аб ёй можна толькі сродкамі рэалізму. Усякая знарочыстая рамантызацыя, вольная або нявольная эстэтызацыя гэтага народнага бедства, на мой погляд, з’яўляецца кашчунствам у адносінах да яе жывых удзельнікаў і ў адносінах да памяці дваццаці мільёнаў забітых. Гэта трэба добра памятаць мастаку, які звяртаецца да суровых гадоў вайны — у гэтым своеасаблівы катэгарычны імператыў мастацтва нашага часу.

1 ... 130 131 132 133 134 135 136 137 138 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)