Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Дзясяты том склалі аўтабіяграфічныя дыялогі з А. Адамовічам «Маладыя гады» (1985, 2001), а таксама выбраная публіцыстыка 1957–1980 гг.: артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв’ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 207
Перейти на страницу:

— Как вы работаете?

— Обыкновенно. Пишу тогда, когда появляется такая возможность, то есть когда созревает образ или действие, очередная глава. Тогда сажусь и пишу. Это бывает в разное время: может быть днем, может быть вечером. Пишу я по главам. Глава, как картина, как сцена, я ее изображаю в один присест. Ну, потом идет, разумеется, читка, правка и доработка. Пишу последовательно — от главы к главе. Никогда не начинаю с конца и не возвращаюсь в начало, а с самого первого слова, первого замысла, первой картины и так — до конца.

— Какие фильмы по вашим сценариям сейчас снимаются?

— «Волчья стая» на белорусской студии и «Дожить до рассвета» на «Ленфильме», где я выступаю в качестве соавтора сценария вместе с Виктором Соколовым, режиссеромпостановщиком.

— Недавно вы впервые обратились к театру…

— Это было трудное, надо сказать, обращение. Оно отняло и много сил, и времени, и я не считаю это обращение перспективным. Я обнаружил, что театр меня мало увлекает, хотя я очень добросовестно, в полную силу поработал года полтора и написал две пьесы. Это «Последний шанс» для МХАТа и еще есть одна пьеса — «Решение». Она была напечатана в журнале «Неман» года два назад, но еще не ставилась.

— Над чем вы сейчас работаете?

— Пишу одну небольшую повесть, тоже на военную тему.

Названия у нее еще нет, еще только-только рождаются первые страницы. Думаю, может быть, в течение осени и зимы я ее напишу.

Интервью вел С. Пархомовский.

[1974]

[ІНтэрв’ю БелТА]

— Для мяне паказ «Апошняга шанца» на купалаўскай сцэне — падзея вельмі важная, хвалюючая. У час работы калектыву над п’есай я часта бываў у тэатры. Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам.

Гэта чыста аўтарскія ўражанні. Здаецца, што іх падзяляюць і гледачы, якія так цёпла прынялі спектакль.

Цяпер з хваляваннем чакаю новага нараджэння сваёй першай п’есы — у МХАТ. Спектакль, як прынята гаварыць у тэатры, ужо «на выхадзе». Яго вырашэнне адрозніваецца ад купалаўскага, і гэта натуральна, паколькі розныя рэжысёрскі почырк, традыцыі калектываў, афармленне, выканаўцы. Але адзіным застаецца лёс герояў-падпольшчыкаў, іх паядынак з гестапа. У гэтым паядынку раскрываюцца характары савецкіх людзей, іх ідэйная перакананасць, вера ў перамогу, якія даюць ім сілы з гонарам вытрымліваць усе выпрабаванні.

Для мяне, пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, вельмі важна, што калектывы двух лепшых тэатраў краіны прысвячаюць гэты спектакль 30-годдзю Перамогі над фашызмам.

[1974]

1975

Вялікая акадэмія — жыццё

— Раскажыце, калі ласка, аб вашай «дапісьменніцкай» біяграфіі. Гэта не проста цікавасць: многае ў творчасці пісьменніка вызначаецца ўжо тым, што прымусіла яго ў свой час узяцца за пяро, як і ў сувязі з чым у ім абудзіўся мастак. Якую ролю ў гэтым адыграла ваша знаходжанне на фронце? Для людзей нашага пакалення (мы равеснікі, у нас агульны ваенны лёс) вайна была і засталася галоўным жыццёвым выпрабаваннем, многае ў нас сфарміравала менавіта яна. Барыс Слуцкі вельмі трапна заўважыў, што наша пакаленне вайна перастварыла «по своему образу и подобию». Чым сталі гэтыя гады вайны для вас, што значылі для вашага пісьменніцкага лёсу?

— Нарадзіўся і вырас я ў Беларусі, у перадваенныя гады вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, займаўся скульптурай, выяўленчым мастацтвам і не думаў аб пісьменніцтве. Але вось грымнула Вялікая Айчынная вайна, якая застала мяне летам 1941 года ва Украіне і пазней прывяла ў Саратаўскае пяхотнае вучылішча. Пасля яго заканчэння на пасадзе камандзіра стралковага ўзвода, узвода аўтаматчыкаў і ўзвода супрацьтанкавай артылерыі (калібру 45,57 і 76 мм) ваяваў да канца вайны.

Як бачыце, склалася так, што перыяд юнацтва і ўзмужнення нашага пакалення супаў з гадамі вайны, і першай навукай жыцця, якую мы спасціглі ў юнацтве, была цяжкая навука вайны з усёй складанасцю яе праблем і чалавечых адносін.

У час вайны, як ніколі ні да, ні пасля яе, выявілася важнасць чалавечай духоўнасці, непахіснасць асноўных маральных крытэрыяў. Няма патрэбы гаварыць аб тым, якую ролю тады ігралі і гераізм, і патрыятызм. Але ці ж толькі яны вызначылі сацыяльную значнасць асобы, якая нярэдка трапляла ў абставіны выбару паміж жыццём і смерцю? Як вядома, гэта вельмі нялёгкі выбар, у ім раскрываецца ўся сацыяльна-псіхалагічная і маральна-этычная сутнасць асобы.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 207
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)