Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Лепш знімі Плашч, Гары. Містэр Лаўгуд жадае дапамагаць табе, а не нам, — сказала Герміёна.
Ён прыслухаўся да гэтай прапановы, і, зняўшы Плашч, працягнуў яго Герміёне, каб тая паклала яго ў сумку. Потым яна тры разы пастукала ў тоўстыя чорныя дзверы, абабітыя цвікамі з дзвярным малатком у форме арла.
Не мінула і дзесяці секунд, перш чым Ксенафіліюс Лаўгуд адчыніў дзверы, басаногі, апрануты ў нешта, падобнае на выпацканую піжаму. Яго доўгія, белыя, як цукровая вата, валасы былі бруднымі і непрычэсанымі. На вяселлі Біла і Флер ён вызначана выглядаў ахайней.
— Што? Што здарылася? Хто ты? Што ты жадаеш? — пракрычаў ён высокім, незадаволеным голасам, зірнуўшы спачатку на Герміёну, затым на Рона, а затым на Гары, пры гэтым яго губы пацешна раскрыліся, утварыўшы ідэальна круглае “О”.
— Дабрыдзень, містэр Лаўгуд, — пачаў Гары, працягваючы руку. — Я Гары. Гары Потэр.
Ксенафіліюс не паціснуў Гары руку, хоць яго погляд слізгануў прама да шнара на лбу Гары.
— Мы можам увайсці? — спытаў Гары. — Мы жадалі нешта у вас спытаць.
— Я… Я не думаю, што гэта мэтазгодна, — прашаптаў Ксенафіліюс. Ён праглынуў сліну і хуткім поглядам агледзеў сад. — Даволі дзіўна… Маё слова… Я… Я баюся, што я сапраўды думаю, што мне не трэба…
— Гэта не зойме шмат часу, — адказаў Гары, некалькі расчараваны яго не занадта цёплым прыёмам.
— Я… ох, тады добра. Заходзьце хутка. Хутка!
Ледзь яны ступілі за парог, як Ксенафіліюс зачыніў за імі дзверы. Яны стаялі ў вельмі дзіўнай кухні з усіх, якія Гары калі-небудзь бачыў. Пакой быў ідэальна круглым, так што здавалася, што яны знаходзяцца ўнутры гіганцкай перачніцы. Усё было выгнутым і пасавала сценам — печ, ракавіна, шафы — і ўсё гэта было размалявана яркімі колерамі, казуркамі і птушкамі ўсіх колераў вясёлкі. Гары адзначыў, што пазнаў стыль Луны. Выраблены ім у гэтак замкнёным памяшканні эфект, які бянтэжыў.
У цэнтры кухні знаходзілася каваная лесвіца, якая вяла на вышэйшыя паверхі. Зверху даносіліся грукат і ўдары. Гары стала цікава, чым жа магла займацца Луна.
— Вам лепш падняцца, — вымавіў Ксенафіліюс, які выглядаў усё яшчэ вельмі няўпэўнена, і пайшоў наперадзе.
Пакой наверсе апынуўся камбінацыяй гасцінай і майстэрні, таму выглядаў больш хаатычна, чым кухня. Быўшы менш па памеры і цалкам круглы, пакой чымсьці нагадваў Выратавальны-пакой у той незабыўны раз, калі ён ператварыўся ў гіганцкі лабірынт, які утрымліваў у сабе за стагоддзі схаваныя там прадметы. Усюды грувасціліся стосы кніг і папер. Далікатныя мадэлі невядомых Гары істот звісалі са столі, махаючы крыламі ці пляскаючы сківіцамі.
Луны тут не было. Дзіўны шум, як апынулася, выдаваў драўляны прадмет, з прымацаванымі да яго зубцамі і шэсцярнямі, якія вярцеліся пад дзеяннем магіі. Ён здаваўся мудрагелістым атожылкам варштата і шэрагу паліц, але праз імгненне Гары здагадаўся, што гэта быў старадаўні друкаваны прэс, паколькі прадмет выплёўваў свежы выпуск “Квіблера”.
— Прабачце, — хмыкнуў Ксенафіліюс, падышоў да машынкі, выдраў неахайны абрус з-пад велізарнай колькасці кніг і папер, якія адразу зваліліся на падлогу, і кунуў яе на прэс, што злёгку прыглушыла гучны грук і ўдары. Затым ён павярнуўся тварам да Гары.
— Навошта ты прыйшоў сюды?
Перш чым Гары паспеў адказаць, Герміёна злёгку ўскрыкнула ад здзіўлення:
— Містэр Лаўгуд, што гэта?
Яна паказвала на гіганцкі, шэры спіральны рог, не падобны на рог аднарога, які быў прымацаваны да сцяны, на некалькі футаў выдаючыся ў пакой.
— Гэта рог моршчарогага кізляку.
— Не, гэта не ён! — кінула Герміёна.
— Герміёна, — збянтэжана прамармытаў Гары. — Зараз не час…
— Але Гары, гэта рог Грамаманта! Ён у класе “Б” прадаваных матэрыялаў, і трымаць яго ў хаце вельмі небяспечна!
— Адкуль ты ведаеш, што гэта рог Грамаманта? — спытаў Рон, адыходзячы ад яго настолькі хутка, наколькі мог, прыводзячы пакой у яшчэ большы беспарадак.
— У “Чароўных істотах і дзе іх шукаць” ёсць яго апісанне! Містэр Лаўгуд, вам трэба неадкладна пазбавіцца ад яго, няўжо вы не ведаеце, што ён можа падарвацца нават ад найменьшага дакранання?
— Моршчарогі кізляк, — выразна і ўпэўнена адрэзаў Ксенафіліюс з упартым выразам твара, — гэта сарамлівая і вельмі магічная жывёла і яго рог…
— Містэр Лаўгуд, я пазнаю жалабкі вакол іголак, гэта рог Грамаманта, і ён вельмі небяспечны — я не ведаю, адкуль ён у вас…
— Я купіў яго, — катэгарычна адрэзаў Ксенафіліюс, — два тыдні таму у маладога чараўніка, які ведаў пра маю цікавасць да маршчарогага кізляка. Калядны падарунак для Луны. Цяпер, — сказаў ён, разгарнуўшыся да Гары. — Навошта вы прыйшлі сюды, містэр Потэр?