Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Я думаю, мы павінны прагаласаваць, — сказаў Рон. — Хто за тое, каб пайсці да Лаўгудаў?..
Яго рука ўскінулася ў паветра, апярэдзіўшы руку Герміёны. Яе вусны пры гэтым падазрона задрыжалі.
— Перавага ў нас, Гары. Мне шкада, — дадаў Рон, паляпваючы яго па спіне.
— Выдатна, — кінуў Гары, паўраздражнёла-паўсмяючыся. — Толькі адразу пасля таго, як мы наведаем Лаўгуда, давайце паспрабуем пашукаць іншыя Хоркурксы, добра? Дзе наогул жывуць Лаўгуды? Хто-небудзь з вас ведае?
— Так, гэта недалёка ад мяне, — выклікнуў Рон. — Я не ведаю, дзе менавіта, але мама і тата заўсёды паказваюць на ўзгоркі, кожны раз, калі згадваюць іх. Не думаю, што іх цяжка знайсці.
Калі Герміёна вярнулася на ложак, Гары панізіў голас.
— Ты пагадзіўся толькі для таго, каб змірыцца з ёй!
— У каханні і на вайне ўсе ахвяры добрыя, — радасна адказаў Рон. — А гэта — частка таго і іншага. Весялей, зараз калядныя вакацыі, Луна будзе там!
Са змёрзлых узгоркаў, на якія яны апарыравалі наступнай раніцай адкрываўся выдатны выгляд на вёску Отэці Сэнт Кечпол. З высокай агляднай кропкі ў касых промнях сонца, якія прабіваліся праз аблокі, вёска здавалася наборам цацачных хатак. Яны пастаялі хвіліну або дзве, у падабенстве брыля прыклаўшы далоні да ілба, гледзячы на Нару, але ўсе, што яны змаглі ўбачыць — высокія загараддзі і дрэвы, якія атачалі хату, абараняючы яе ад вачэй маглаў.
— Гэта так дзіўна, бачыць так блізка, але не наведаць іх, — сказаў Рон.
— Ну, ты кажаш так, быццам зусім нядаўна іх не бачыў! Ты быў тут на Каляды, — халодна заўважыла Герміёна.
— Я быў не ў Нары! — адказаў Рон са скептычным смехам. — Ты думаеш, што я прыйшоў бы сюды і сказаў, што кінуў вас? Ага, Фрэд і Джордж выдатна б да гэтага паставіліся. А Джыні успрыняла б гэта з разуменнем!
— Дзе ж ты тады быў? — здзіўлена перапытала Герміёна.
— У новым жыллі Флёр і Біла. Катэджы Шэл. Біл заўсёды ставіўся да мяне стрымана. Ён… ён не быў уражаны, калі пачуў, што я зрабіў, і ён не развіваў гэтую тэму. Ён ведаў, што мне сапраўды было шкада. Ніхто з маёй сям’і больш не ведае, што я там быў. Біл сказаў маме, што яны с Флёр не прыедуць на Каляды, таму што жадаюць правесці іх сам насам. Ну, ты ведаеш, першае свята з моманту вяселля. Я не думаю, што Флёр была супраць. Ты ведаеш, як яна ненавідзіць Целесціну Ворбэк. Рон павярнуўся спіной да Нары.
— Давайце пройдзем тут, — сказаў ён, пракладваючы шлях да вяршыні ўзгорка.
Яны ішлі некалькі гадзін, Гары, па патрабаванні Герміёны, хаваў Плашч-Нябачнік. Тое, што здалёку бачылася навалай нізкіх узгоркаў, апынулася нежылой часткай хаты, якая здавалася спустошанай.
— Ты думаеш, што ён іх, але яны з’ехалі на Каляды? — спытала Герміёна, аглядаючы праз акно маленькую кухню з геранню на падваконніках.
Рон чмыхнуў.
— Паслухай, у мяне складаецца такое ўражанне, што зазірнуўшы ў акно, ты зможаш вызначыць, хто там жыве! Давайце паглядзім наступныя ўзгоркі.
І яны апарыравалі на некалькі міль на поўнач.
Рон пракрычаў: “Ага!”, пакуль вецер раздзімаў іх валасы і адзежу. Ён паказваў наперад, на вяршыню ўзгоркаў, на якія яны апарыравалі, дзе знаходзілася хата, вельмі дзіўнага выгляду — чорным цыліндрам яна ўзвышалася ў неба, у святле зманлівага месяца, які вісеў над ёй.
— Гэта пэўна хата Луны, хто б яшчэ стаў жыць у такім месцы. Выглядае, як велічэзная ладдзя!
— Гэта наогул не падобна на лодку, — кінула Герміёна, хмурачыся.
— Я меў на ўвазе шахматную фігуру. Яе яшчэ называюць “Тура”.
Ногі ў Рона былі самыя доўгія і ён першым дасягнуў вяршыні ўзгорка. Калі Герміёна і Гары параўняліся з ім, пакутуючы ад дыхавіцы і калацця ў боку, яны ўбачылі, што той шырока ўсміхаўся.
— Так, гэта ён, паглядзіце.
Тры ўручную намаляваных знака былі прыбітыя да пакрывіўшыся варот. Першы абвяшчаў:
“Рэдактар “Квіблера” К. Лаўгуд”
Другі:
“Абяры сваю амелу”
Трэці:
“Трымайцеся далей ад сліў-дырыжабляў”
Вароты прарыпелі, калі яны адчынілі іх. Сцежка, якая вяла да ўваходных дзвярэй, парасла разнастайнымі дзіўнымі раслінамі, уключаючы куст, пакрыты памяранцавай радыскападобнай садавінай, якую Луна часам насіла як завушніцы. Гары здалося, што ён пазнаў Снаргалуфа і ён зрабіў шырокі крок убок ад трухлявага пня. Па іншаму боку ад дзвярэй стаялі, калыхаючыся на ветры, дзве старыя крабавыя яблыні, без лісця, але ўсё яшчэ абцяжараныя невялікай, памерам з ягаду чырвонай садавінай і пухнатымі каронамі белых караляў амелы. Маленькая сава з некалькі пляскатай, падобнай на каршаковую, галавой утаропілася на іх з адной з галін.