Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 179
Перейти на страницу:

— Добра, калі б так было, — адказваў Пётр, — ну, і што, я вымушаны вам верыць, што гэта сапраўды так. Аднак я бачыў у замку Тром пад Упсалай даспехі і зброю роду Фаэнтэрна. Малады Фаэнтэрна — мой сябар, і ніводнага з нас не назавеш слабаком. Аднак ні ён, ні я не маглі свабодна валодаць гэтымі мячамі або арбалетамі, а ў даспехах мы проста патаналі.

— О, гэта цалкам зразумела, — усміхнуўся японец, — у тых гігіенічных умовах, якія былі ў сярэднявеччы, усе слабейшыя арганізмы былі асуджаныя на смерць, калі не ў раннім узросце, дык у дзяцінстве. Вытрываць гэта маглі толькі самыя моцныя. Яны, дзякуючы пастаяннай фізічнай працы, развіваліся ў волатаў. З пакалення ў пакаленне з асобных рыцарскіх родаў у выніку таго, што Спенсер называе «выжываннем найбольш прыстасаваных», а Дарвін «натуральным адборам», утварылася не столькі раса, колькі клас моцных людзей. Разам з імі марнеў значна больш шматлікі клас дэгенератаў. Ён быў асуджаны на гібель, як, зрэшты, і першы, які, па меры змены ўмоў існавання, замест ваенных паходаў і турніраў прыбіраў сваіх маці ў цесныя гарсэты, ствараючы рассаднік кволасці.

— Ты гэта павінен ведаць з літаратуры, — дадаў прафесар.

— Канечне, — засмяяўся Пётр, — быў нават такі перыяд, калі кволасць лічылася нібыта прыкметай духоўнасці.

— Гэта сімптаматычна. Пётр, звярні ўвагу, — сказаў Бруніцкі, — што заўсёды ідэі ці плыні, актуальныя ў пэўную эпоху, вынікаюць якраз са стану рэчаіснасці. Разумееш? Яны не ствараюць гэты стан, яны з’ява другасная, яны прэпарыруюцца дзеля яго апраўдання. Гэта спатрэбіцца і табе, калі ты захочаш цвяроза зірнуць на сённяшняе спартыўнае ідалапаклонства. Распаўсюджанасць, папулярнасць пакланення сіле і фізічнаму развіццю — гэта не што іншае як толькі апраўданне знікнення жыцця духоўнага і душэўнага ў шырокіх масах.

— Я згодны, тата, — адказаў Пётр, — але, беручы пад увагу пытанне, узнятае панам доктарам, пытанне «выжывання найбольш прыстасаваных», не варта наконт гэтага турбавацца.

— О, малады дружа, гэта варта разглядаць як рэакцыю жыццяздольнасці чалавечага віду, як жывучасць чалавека, яго супраціўленне дэградацыі. Статыстыка пацвярджае, што гэта так. Возьмем хаця б толькі даныя пра рост чалавека. Вы захапляліся ростам прапрадзедаў, але побач з імі былі мільёны малых і слабых. Меркай можа служыць толькі сярэдні паказчык. Дык вось, на працягу апошніх дваццаці гадоў, як сведчыць статыстыка прызыўнікоў, сярэдні рост чалавека ў Францыі павялічыўся на два сантыметры, у Германіі — на тры, у Італіі — на два з лішнім, а ў Японіі — на сем! І працягвае павялічвацца!

Акрамя таго, што размова прадоўжылася дапазна і, калі Пётр ішоў спаць, прабіла ўжо адзінаццаць, прафесар засеў з доктарам у кабінеце. На пісьмовым стале з’явіліся вялікія аркушы графічных чарцяжоў, дзённік назіранняў, рэнтгенаўскія здымкі, адзнакі розных аналізаў, апісанні сноў пацыентак, стэнаграмы размоў з імі…

Адна за другой перамяшчаліся перад дзвюма нахіленымі галовамі зялёныя папкі, усыпаныя мноствам лічбаў, скарачэнняў, літар.

Доктар Кунокі даваў справаздачу за трохтыднёвы перыяд сваёй працы. Яны часта затрымліваліся то на адным, то на другім і абменьваліся некалькімі адрывістымі фразамі, часам паміж імі завязвалася спрэчка пра тое, як кваліфікаваць той ці іншы сімптом.

Было ўжо далёка за поўнач, калі японец адчыніў цяжкі сейф, схаваў тоўсты стос зялёных папак і збіраўся пайсці.

— Хвілінку, калега, — затрымаў яго прафесар. — Я хацеў бы даведацца, што вы думаеце наконт адной канцэпцыі, якая прыйшла мне ў галаву.

— Я да вашых паслуг.

Бруніцкі абаперся галавой на рукі і пачаў гаварыць. Кунокі ўважліва слухаў. Прафесар раскрываў сваё бачанне на магчымасць адшукаць у псіхіцы пэўнага індывідуума падсвядома захаваны лад жыцця яго продкаў, а ў прыватнасці, бацькоў, і закончыў падкрэсліваннем значнасці, якую мела б эмпірычнае пацвярджэнне гэтай гіпотэзы не толькі для навукі, але і для практычнага жыцця: для ўстанаўлення бацькоўства!

Акрамя кароткай успышкі ў вачах, твар японца не выдаў ніякага ўражання. Ён прызнаў, што гіпотэза можа быць вельмі слушнай, што, безумоўна, яе варта праверыць шляхам сістэматычнага эксперымента, што яна таксама павінна паспрыяць у вырашэнні праблемы так званага «ўглядання».

— Вось якраз тут, — падняўся прафесар, — у мяне ўзнікаюць сумненні. Зрэшты… мы яшчэ пра гэта пагаворым.

Калегі перакінуліся яшчэ некалькімі фразамі і, зычачы доктару добрай ночы, Бруніцкі спытаўся:

— Як вам мой сын?

— Вельмі, — лаканічна адказаў Кунокі.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)