Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Загайдаўся, бы здань, і дзед Нікадым, радасна ўздыхнуў, заўсміхаўся, – і растаў у начной цемрадзі...
Нехта падхапіў Вінцука дужымі рукамі – ледзьве не зляцеў, паслізнуўшыся, следам за чорным крумкачом-буслам, адна нага ўжо вісела над безданню...
– Ты што, Вінцук?! Чаго цябе занесла сюды? Чаго?
– Куды, Віцька?
– На гэтую будоўлю. Мы ж на дзевятым паверсе стаімо – на самай верхатуры, то ж для афіцэраў дамы ўзводзяць...
– Будоўля? Дзевяты паверх? І ты дурыш мяне, як Аксана. То яна мяне... сюды зацягнула, паклікала...
– Аксана? - падзівіўся ўжо і Віктар. – Наша вясковая вядзьмярка?
– Яна. Падобнай стала на маці. Голасам і тварам. Але, мусіць, ужо больш ніколі не пакліча. Здаецца, разбілася... Як убачыла дзеда Нікадыма і пачула, як я пачаў чытаць малітву... Паляцела ўніз, ператварыўшыся ў вялізнага гругана...
Барылін верыў і не верыў у тое, што казаў сябар. Туліў яго да сябе – быў рады, што ўратаваў яму жыццё. Уратаваў у другі раз.
– Добра, добра, я ўсё зразумеў. Ты ў парадку? Ты ўсё разумееш, што з табой адбываецца?
– Разумею, а што?
– Тады аддай мне свой аўтамат – ён зараджаны і ўзведзены. Прымі палец з пускавога кручка, ну-ууу!..
– Яна загадала, каб я ў канцы дарогі стрэліў сабе ў грудзі.
– Усё. Аддай. Страляць не трэба. Забудзь пра ўсё.
Вінцук скрыгатнуў зубамі, заплючыў вочы, выпусціў з рук зброю – і страціў прытомнасць.
Не чуў, як яго, беспрытомнага, знеслі на насілках уніз, як завезлі ў шпіталь.
Спаў ён, не прачынаючыся, трое сутак.
Віцька расказаў доктару – пажылому чалавеку ў акулярах, што адбылося з хлопцам, і што таму было прычынай. Той здзіўлена матлянуў галавой і зрабіў вывад, што салдату Ўюнову не патрэбны ніякія лекі і ўколы. Каб вывесці яго з таго стрэсавага стану, галоўным і дастатковым лякарствам для яго неабходны глыбокі і доўгі сон.
На трэція суткі Віцька ўбачыў, што ў Вінцука стала белай галава – як прыцярушыў валасы першы сняжок з маладым марозівам...
Аксану Журавель пастухі ўбачылі пад вялікім старым дубам – сядзела, трымаючы ў руках канверты. Думалі, што заснула. Калі ж дакрануліся да пляча, яна ўпала на бок – няўцямна глядзела ў неба...
Побач з ёю ляжала мёртвая ці то варона, ці крумкач – не зразумець было, такіх птушак ніхто не бачыў... Казалі людзі, што днём, калі паштарка ішла па сваіх адрасах і села адпачыць пад дуб, каб схавацца ад дажджу, то ў сухую верхавіну ударыў пярун – і забіў паштарку...
Вяскоўцы знайшлі ў паштовай сумцы Аксаны і лісты, якія яна чамусьці не аддала адрасатам. Пісьмо там было і з Кіева – ад Адама Камка., Віці Барыліна да маці, дзе ён пісаў пра дружбу з Вінцуком. І яшчэ некалькі пісем...
Сярод тых лістоў, якія яна збіралася разнесці, было і перадсмяротнае пісьмо Вінцука да маці. Было ў сумцы і белае каменнае яечка.
Людзі здагадаліся кінуць яго ў агонь – і яно выбухнула, як граната, рассыпалася на дробныя пясчынкі...
Алёна ўзяла ліст ад Вінцука, і не ведала, што рабіць – з вайсковай часці не было ніякага паведамлення, а ў пісьме вунь што напісана... Гора якое... Не вытрымае Мальвіна такога ўдару, разарвецца ў яе сэрца...
З цяжкім каменем на сэрцы ішла да сяброўкі, а ногі не слухаліся. У самой разрывалася сэрца на кавалачкі ад прачытанага, міжволі на вочы набеглі слёзы...
«Значыць, цяжка было, значыць, зноў збілі, таму і не вытрымаў... – падумала пра сябе. – А палкоўнік даваў жа слова, бажыўся, што з імі нічога не здарыцца...»
– Алена, го Алена! – з парога будынка ашчаднай касы пагукала касірка Ўлляна Аўсяюк. – От добра, што цябе ўбачыла. То ж твой сынок табе звоніць... Просіць да тэлефона.
Подбегам, подбегам, як маладуха, дапяла да парога, ускочыла на высокія прыступкі, ухапіла слухаўку:
– Віцечка, ты?
– Я, мама! Мы з Вінцуком у горадзе, у звальненні. Рашылі пазваніць. Дык віншую цябе з днём нараджэння! Як ты там, як цётка Мальвіна?
У яе адняло мову. Адзервянеў язык, і яна не магла вымавіць ні слова. Сілілася нешта сказаць, але атрымалася нейкае мычэнне...
– Алё, мама, алё!..
«Што ён гаворыць? Пра дзень нараджэння я і забылася зусім... А... З Вінцуком гуляюць? Як гэта?..»
– Ві... Ві... Віцька, а Вінцук жывы? З табой побач? Кажы!
– Жывы! А чаго ён павінен быць нежывы? Ды што з табой, мама?! Чаго ты плачаш? Што там у цябе, ці ў вас?
– Дык ён жа, Вінцук, пісьмо такое напісаў, што рукі наклаў на сябе. У Аксанінай сумцы мы знайшлі, у нежывой узялі, яе перун забіў – пад дубам сядзела.
– Якое пісьмо? Ён кажа, што не пісаў ніякіх пісем! Ды жывы ён, жывы! Вінцук сам табе пра тое і скажа. Вінцук!..