Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 179
Перейти на страницу:

— Ты мяне любіш, Пётр?

— Люблю, бацька, — таксама ціха адказаў Пётр.

І калі б прафесар адважыўся падняць павекі, убачыў бы над сабой лёгка нахілены твар з добрай цёплай усмешкай залацістых вачэй.

Відаць, аднак, толькі гучання голасу сына было дастаткова, таму што твар прафесара пабляднеў.

— Спі, тата, — сказаў Пётр.

Ён узяў кнігу і сеў насупраць.

Прафесар Бруніцкі не мог заснуць. Ён ляжаў нерухома, як скамянелы, але ў яго мозгу безупынку насіліся думкі. Сын сказаў, што любіць яго! За што?.. За што ён можа любіць яго, чэрствага, халоднага мужчыну, якога ён бачыць два разы на год, з якім яго зусім нічога не звязвае?

І другая думка: што б ён сказаў Пятру, калі б ад яго пачуў такое пытанне? Ці змог бы ён вымавіць такія словы?.. Ці не скрыгатнуў бы ў гэтых словах падман?.. Так, падман, таму што ён гэтага хлопца як амаль ненавідзіць, так і амаль любіць.

Каб не забыць: пытанне пра сляды існавання ў папярэдніх пакаленнях і ўмовы выцягвання гэтых слядоў з падсвядомасці асобы.

Гэта варта грунтоўна абдумаць і абмеркаваць з прафесарам Канстыновічам, а таксама з доктарам Кунокі. У псіхіятрычнай клініцы можна паставіць эксперымент над некалькімі пацыентамі, біяграфіі і паходжанне якіх дэталёва апісаны… Гэта можа даць фенаменальныя вынікі — беспамылковасць высноў пры ўстанаўленні бацькоўства!

Прафесар Бруніцкі заснуў. Абудзіў яго толькі голас кандуктара, які аб’яўляў Варшаву.

Машына чакала перад вакзалам. Калі бацька з сынам уселіся ў яе, бацька спытаўся:

— Ну дык якія твае планы?

— Спачатку, тата, я хацеў бы пазнаёміцца з Варшавай, потым паеду ў Кракаў, Вільню, Львоў… ну, і мне б хацелася выпрабаваць свае ногі ў Татрах…

Пётр аглядаўся вакол з цікавасцю:

— Як жа Варшава адрозніваецца ад тых гарадоў, якія я ведаю! У вас дом у прыгарадзе, праўда?

— Так. На Жаліборы. І хм… я якраз хацеў пра гэта з табой пагаварыць як з… мужчынам.

Пётр пасур’ёзнеў.

— Я слухаю.

— Ведаеш, у маім доме ёсць людзі… якія… якіх ты не будзеш бачыць. Яны займаюць значную частку дома. Пра іх існаванне ніхто не ведае і не павінен ведаць. Ці магу я быць упэўнены, што ты не будзеш гэтым цікавіцца?

— Тата, — з папрокам прамовіў Пётр.

— Я не сумняваўся, — запэўніваў прафесар, — што, хоць пра нешта ты мог падазраваць, ты ўсё ж будзеш мне давяраць. Твой пакой будзе на першым паверсе, і я цябе прашу, ніколі не адчыняй дзвярэй, якія вядуць з залы ў далейшыя пакоі.

— Абяцаю вам гэта, тут няма пра што гаварыць.

— Я веру табе, хлопча, і дзякую. Акрамя таго, у мяне жыве такі доктар Кунокі, вельмі вядомы біёлаг… Дык вось, ён у Варшаве інкогніта, і я б вельмі хацеў, каб ты пра гэта нікому не згадваў.

— Я бачу, што вы, — засмяяўся Пётр, — прымаеце мяне ледзь не за бабу, якая любіць усюды сунуць свой нос і пляткарыць.

— Зусім не, Пётр, калі б я лічыў цябе такім, то не мог бы прывезці да сябе. Проста я хачу загадзя пазнаёміць цябе з умовамі, у якіх ты апынешся, з сітуацыяй, якая склалася, можа, з-за больш важных спраў, пра якія я не магу табе зараз расказаць.

— Калі б гэта была толькі звычайная фантазія ці капрыз бацькі, мне і гэтага цалкам хапіла б.

— Дзякуй табе!

Пятру дастаўся вуглавы пакой каля залы з вокнамі, якія выходзілі ў сад. Калі барадаты служка паведаміў яму, што пан прафесар прыняў ужо ванну і ўсё падрыхтавана для яго, Пётр выразна пачуў жаночы голас, які напяваў нейкую песеньку. Голас павінен быў сыходзіць з адчыненага акна на другім паверсе і больш ніадкуль, таму што ў садзе нікога не было, а вакол распасціралася незабудаваная тэрыторыя.

Калі пасля вяртання з ваннай ён апранаўся да вячэры, то зноў пачуў голас, але на гэты раз мужчынскі. Міжволі ён стаў і пачаў прыслухоўвацца, перш чым яго вушэй дасягнуў характэрны шум.

— Грамафон! — пазнаў ён.

Зрэшты, яго гэта ўвогуле не цікавіла.

За сталом Пётр пазнаёміўся з доктарам Кунокі, які яму вельмі спадабаўся, і гэта дзякуючы міламу расчараванню, якое выклікала тое, што гэты вучоны японец выдатна разбіраўся ў спорце: пра яхтынг, фехтаванне і лыжы ён гаварыў так, нібыта нічым іншым у жыцці ён і не займаўся; акрамя таго, ён спадабаўся Пятру прызнаннем важнай ролі фізічных практыкаванняў ва ўдасканаленні прыродных дадзеных чалавека.

— Распаўсюджанае ілжывае перакананне, — гаварыў ён, — што чалавецтва выраджаецца, што мы становімся ўсё слабейшымі і меншымі, сёння ўжо цалкам абвергнута навукай. Наадварот, кожнае новае пакаленне ўсё больш аддаляецца ад сваіх продкаў з пункту погляду яўгенікі.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)