Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Таму што мы вымавілі яго… імя?
— Менавіта! Ты павінен аддаць ім належнае, у гэтым ёсць сэнс, толькі людзі, якія маглі параўнацца з ім па сіле, накшталт Дамблдора, маглі адважыцца вымавіць яго. Зараз яны наклалі на яго Табу, любога, хто скажа яго ўголас, можна будзе адсачыць — хуткі і лёгкі спосаб знайсці членаў Ордэна! Яны ледзь не вылічылі Кінгслі…
— Ты жартуеш?
— Ага, зграя Пажыральнікаў Смерці заціснула яго ў кут, як сказаў Біл, але ў бойцы ён змог выбрацца. Зараз ён на ўцёках, як і мы, — Рон задумленна пачасаў падбародак канцом палачкі. — Ты не лічыш, што ён мог паслаць лань?
— Яго Патронус — рысь, мы самі бачылі яго на вяселлі, памятаеш?
— Ах, так…
Яны пайшлі далей уздоўж жывой загарадзі, прэч ад намёту і Герміёны.
— Гары… Ты не думеш, што гэта мог быць Дамблдор?
— Што Дамблдор?
Рон выглядаў трохі збянтэжаным, але ціха працягнуў:
— Дамблдор… тая лань? Я маю на ўвазе, — Рон скоса паглядзеў на Гары. — Ён апошнім трымаў сапраўдны меч, ці не так?
Гары не высмеяў Рона, таму што ён вельмі добра разумеў жаданне, якое стаяла за гэтым пытаннем. Думка пра тое, што Дамблдор вярнуўся да іх, што ён назіраў за імі, была невымоўна абнадзейлівай. Ён пакачаў галавой.
— Дамблдор памёр, — кінуў ён. — Я бачыў, як гэта адбылося, я бачыў цела, ён сапраўды мёртвы. У любым выпадку, яго патронус — фенікс, а не лань.
— Патронус можа змяніцца, ці не так? — спытаў Рон. — Патронус Тонкс змяніўся, так?
— Так, але калі б Дамблдор быў жывы, чаму ён не з’явіўся? Чаму ён проста не перадаў нам меч?
— “Знайдзі-Мяне!, — працягнуў Рон. — Па той жа прычыне, па якой ён не аддаў яго табе, пакуль быў жывы. Па той жа прычыне, па якой ён пакінуў табе стары снітч, а Герміёне кніжку дзіцячых казак.
— І чаму? — спытаў Гары, паварочваючыся да Рона, каб паглядзець у яго твар, на якім застыў адчай адказу.
— Я не ведаю, — кінуў Рон. — Часам, быўшы выматаны, я думаў, што ён смяяўся — або проста жадаў усё ўскладніць. Але я так больш не думаю, ужо не. Ён ведаў, што робіць, калі пакінуў мне Дэлюмінатар, ці не так? Ён… хм… — вушы Рона сталі ярка чырвонымі, ён засяродзіўся на пучку травы пад нагамі. — Ён, пэўна… ён ведаў, што я ўцяку ад цябе.
— Не, — паправіў яго Гары. — Пэўна, ён ведаў, што ты ў любым выпадку захочаш вярнуццца.
Рон выглядаў удзячным, але ўсё яшчэ збянтэжаным. Для таго, каб змяніць тэму, Гары сказаў:
— Дарэчы, ты чуў, што Скітар напісала пра Дамблдора?
— О, так, — выпаліў Рон. — Людзі вельмі многа кажуць аб гэтым. Вядома, калі б усё ішло па іншаму, сяброўства Дамблдора і Грындэльвальда была б вялікай навінай. Але зараз гэта усяго толькі тое, над чым могуць пасмяяцца людзі, якія не любяць Дамблдора, і аплявуха ўсім, хто лічыў яго святым. Я не ведаю. Ці мае гэта вялікае значэнне. Ён быў сапраўды малады, калі яны…
— Нашых гадоў, — абарваў яго Гары гэтак жа, як ён запярэчыў Герміёне. І нешта ў яго твары прымусіла Рона пакінуць гэтую тэму.
Велізарны павук вісеў пасярод змёрзлага павуціння на кусце ажыны. Гары нацэліў на яго палачку, перададзеную яму ноччу Ронам, якую Герміёна агледзіла і вызначыла, што яна цярновая.
— Энгорджыё!
Павук злёгку здрыгануўся, трохі прыскокнуўшы ў павуцінні, Гары паспрабаваў зноў. У гэты раз павук трохі павялічыўся ў памеры.
— Спыні гэта, — рэзка сказаў Рон. — Прабач, што я сказаў, што Дамблдор быў малады, добра?
— Прабач… Рэдуцыё!
Павук не паменшыўся. Гары паглядзеў на цярновую палачку. Кожны малаважны заклён, які ён накладаў у той дзень з яе дапамогай, здавалася, быў менее моцны, чым тыя, якія ён ствараў сваёй палачкай, з пяром фенікса. Новая здавалася назойліва незнаёмай, быццам нечыя чужая рука была прышыта да канца яго ўласнай.
— Табе проста трэба папрактыкавацца, — сказала Герміёна, якая бясшумна наблізілася да іх ззаду і з турботай назірала за спробамі Гары павялічыць і паменшыць павука. — Усё залежыць ад упэўненасці, Гары.
Ён ведаў, чаму яна жадала, каб усё атрымалася. Яна адчувала сябе вінаватай за тое, што зламала яго палачку. Ён стрымаўся ад рэзкага выбрыку, што яна можа сама ўзяць цярновую палачку, калі лічыць, што няма ніякай розніцы, а ён возьме яе. Як бы то ні было, жадаючы, каб яны аднавілі сяброўскія адносіны. Ён пагадзіўся з ёй, але калі Рон слаба ўсміхнуўся Герміёне, тая ганарліва адышла і зноў знікла са сваёй кнігай.
З наступам змяркання ўсе трое вярнуліся ў намёт, Гары павінен быў сачыць першым. Седзячы каля ўваходу, ён спрабаваў зрабіць так, каб цярновая палачка левіціравала маленькія камяні да яго ног, але яго магія ўсё яшчэ здавалася яму нязграбнай і больш слабой, чым раней. Герміёна ляжала на сваёй койцы і чытала, а Рон, пасля мноства нервовых поглядаў у яе бок, дастаў са сваёй сумкі невялікі драўляны радыёпрымнік і паспрабаваў уключыць яго.