Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 150
Перейти на страницу:

Шмат разоў гукалі й клікалі, пакуль нарэшце ня выйшаў вартаўнік зь вялізным дубцом. Зірнуў на чужынцаў з страхам і падазронасьцю, але ж, пабачыўшы, што перад ім Гэндальф з хобітамі, хоць і апранутыя неяк дзівосна, уздыхнуў з палёгкаю й запрасіў за браму.

– Заяжджайце! – прапанаваў, адчыняючы браму. – Чаго тут на холадзе ды мокрадзі словы марнаваць, такі ліхі ўзьвячорак. Стары Масьляк, без сумневу, шчыра павітае вас у "Коніку", і там ужо ўсё пачуеце, што варта пачуць.

– А тады й вы самі пачуеце, што мы распавядзем, і нават болей за тое? – Гэндальф засьмяяўся. – А стары Гары дзе?

– Сышоў, – вартаўнік скрывіўся. – Але ж лепей Масьляка распытайце. Добрага вечару вам!

– Дый вашці таксама! – сказалі вандроўнікі, заяжджаючы, і заўважылі, што за агароджаю ля шляху стаіць нізкая доўгая хаціна, зь якой выйшла колькі людзей, цікавячыся прышлымі з-за агароджы.

Калі сягнулі хаты Біла Бур'яка, пабачылі, што плот вакол абадраны й недагледжаны, а вокны ўсе забітыя.

– Мяркуш, Сэме, ты прыбіў яго тым яблыкам? – спытаў Піпін.

– Я не такі ўжо аптыміст, спадару Піпіне, – адказаў Сэм. – Але ж хацелася б даведацца, што здарылася зь небаракам поні. Шмат разоў я згадваў яго з усім гэтым ваўчыным выцьцём і астатнім.

Нарэшце сягнулі "Скаклівага коніка", які, ва ўсялякім выпадку звонку, выглядаў зусім па-ранейшаму. За чырвонымі фіранкамі на ніжнім паверсе зіхацела сьвятло. Пазванілі. Ноб падышоў да дзьвярэй, прычыніў дый вызірнуў у шчылінку вонкі, а калі пабачыў вандроўнікаў, зьдзіўлена выгукнуў:

– Спадару Масьляку! Спадару Масьляку! Яны вярнуліся!

– Што? Насамрэч? Я зараз ім задам! – пачуўся Масьлякоў голас, і неўзабаве гаспадар выскачыў з дубцом у руцэ. Але ж калі пабачыў падарожнікаў, рэзка спыніўся, злосьць на ягоным твары зьмянілася зьдзівам і задавальненьнем.

– Ноб, ты скурлапяты ёлупень! – гукнуў ён. – Ці ж ты ня мог старых сяброў па імёнах назваць? Навошта мяне гэтак палохаць, калі навокал абы-што дзеецца? Ну, файна, файна! Адкуль жа вы зьявіліся? Я ж, спадарове, аніколі болей пабачыць вас не спадзяваўся, бо сышлі ў глухмень з гэным Швэндалам, а Чорныя ўсялякія навокал. Але ж я так рады бачыць вас, а Гэндальфа асабліва! Заходзьце, заходзьце! Тыя самыя пакоі, што й раней? Яны незанятыя. Насамрэч большасьць пакояў цяпер незанятая, я ад вас хаваць ня буду, дый самі ж пераканаецеся неўзабаве. А я ўжо паклапачуся пра вячэру, толькі вызвалюся, але ж бачыце, рук цяперачка ну зусім не хапае, забегаўся. Гэй, Нобе, ну, сьлімаку, скажы-тка Бобу хуценька! А, зусім забыўся, Боб жа сышоў, ён цяпер дахаты, да сваіх увечары выпраўляецца. Ну, тады адвядзі поні ў стайню, Нобе! А вы ж захочаце свайго коніка самі ў стойла правесьці, спадару Гэндальфе, так? Ну, да чаго ж цудоўная скацінка, і я так адразу сказаў, зь першага позірку. Ды заходзьце, заходзьце, пачувайцеся як дома!

Манера размовы спадара Ячмана не зьмянілася, і ён па-ранейшаму, падавалася, усё гэтак мітусіўся, была нагода ці не было, ледзь з ног не валіўся з пасьпешлівасьці. Аднак шынок стаяў амаль пусты. З залі даносіліся прыглушаныя гукі двох ці трох галасоў. А ў сьвятле запаленай і прынесенай гаспадаром сьвечачкі твар ягоны падаўся болей маршчыністым й стомленым, чым раней.

Ён правёў гасьцей па калідоры да пакойчыку, дзе спыняліся той дзіўнай ноччу болей за год таму. Крочылі за гаспадаром, крыху занепакоіўшыся, бо відавочна было: спадар Масьляк намагаецца выглядаць як раней, але хавае нейкую бяду. Нешта зьмянілася, і не да лепшага. Ды госьці нічога не казалі, чакаючы.

I вось, як і адчувалі, гаспадар зазірнуў пасьля вячэры, каб спытаць, ці спадабалася. Насамрэч, спадабалася: аніякіх зьменаў да горшага ні ў піве, ні ў ежы ў "Коніку" пакуль што не назіралася.

– Зараз, даруйце за дзёрзкасьць, я не прапаноўваў бы вам выходзіць у агульную залю, – заўважыў Масьляк, – бо і вы стаміліся, і народу там гэтым вечарам зусім мала. Але калі вы мне дасьцё з паўгадзінкі перад сном, дык я надта хацеў бы з вамі сумовіцца, спакойненька так ды бязь лішніх вушэй.

– І мы хацелі б, – пагадзіўся Гэндальф. – Мы не стаміліся. Мы надта не сьпяшаліся, толькі прамоклі, прамерзьлі й згаладаліся, але ж усё гэтае ты выправіў. Так што хадзі сюды, сядай! А калі яшчэ й люлькавай зёлкі крыху ё, дык увогуле мы цябе ўславім.

– Ну, каб вам што іншае спатрэбілася б, я быў бы шчасьлівейшы, – уздыхнуў Масьляк. – Якраз яе нам і не стае цяперака, бо ёсьць толькі тое, што вырошчваем самі, а таго ж мала. Анічога цяпер з Шыру ня йдзе. Аднак зраблю, што здолею.

1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)