Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 150
Перейти на страницу:

Вох, надта кароткім шляхам я вярнуўся дахаты з свае вандроўкі. Мяркую, Гэндальф мог паказаць тое-сёе ў ваколіцах. Аднак тады аўкцыён скончыўся б да майго вяртаньня, клопатаў у мяне было б нашмат болей. Гэтак ці йнакш, ужо надта позна думаць пра тое. I сапраўды, нашмат утульней сядзець тут ды слухаць пра ўсе прыгоды. Агменьчык файны, ежа надзвычай добрая й эльфы паблізу, калі ўжо захочацца іх пабачыць. Чаго яшчэ?

Няма сканчэньня для шляхоў, Ледзь рушыш ад дзьвярэй... Але ня мне па іх ізноў Імкнуцца ўсё далей. Ня мне ўжо каштаваць дарог Вялікіх ды малых. Дамоў вярнуўся я, каб змог Спакой знайсьці ад іх...

З апошнімі словамі Більбава галава нахілілася, і ён заснуў глыбока, упёршыся падбародзьдзем у грудзі.

Вечаровы змрок згусьцеў у пакоі, агмень запалаў зырчэй. Хобіты зірнулі на заснулага Більба й убачылі, што той усьміхаецца ў сьне. Пэўны час сядзелі моўчкі, а тады Сэм агледзеў пакой, дрыготкія цені на сьценах і ціха вымавіў:

– Ня думаю, спадару Фрода, што ён шмат напісаў бяз нас. Ён ніколі цяпер не запіша нашую гісторыю.

Тут Більба паўрасплюшчыў вока, нібыта пачуў. Падняўся з фатэлі.

– Бачыце, – сказаў маладзейшым голасам, – раблюся ўсё больш санлівым. А калі ёсьць час пісаць, дык мне да душы вершыкі. Фрода, даражэнькі хлопча, ці не дапаможаш, калі ласка, крыху перад сыходам? Зьбяры ўсе мае нататкі й паперы, і дзёньнік таксама, дый захапі з сабою, калі хочаш. Бачыш, у мяне няшмат часу, каб выбіраць, упарадкоўваць ды накшталт таго. Няхай Сэм дапаможа, і калі ўсё склеіш разам, вяртайся, я прабягуся па тэксьце. Абяцаю ня надта крытыкаваць.

– Абавязкова так і зраблю! – запэўніў Фрода. – I вярнуся неўзабаве, бо цяпер гэта цалкам бясьпечна. Ведаеш, у нас сапраўдны кароль, і ён неўзабаве ўладкуе ўсе шляхі.

– Дзякуй табе, даражэнькі! От гэна вялікая палёгка мне.

I Більба зноўку заснуў.

На раніцу Гэндальф з хобітамі рассталіся зь Більба ў ягоным пакоі, бо вонкі схаладнела, а пасьля разьвіталіся з Эльрандам і ўсім ягоным домам.

Калі Фрода стаяў на ганку, Эльранд пажадаў яму добрага шляху, добраславіў і вымавіў:

– Мяркую, Фрода, табе няма патрэбы вяртацца, хіба зусім неўзабаве. Гэтаю часінаю году, калі лісьце залацее перад тым, як апасьці, шукай Більба ў лясох Шыру. Я буду зь ім разам.

Тых словаў ніхто іншы ня чуў, і Фрода не распавёў пра іх анікому.

7. Шлях дахаты

Нарэшце хобіты зірнулі ў бок радзімы. Не цярпелася пабачыць Шыр ізноўку, але на пачатку вандроўкі ехалі павольна, бо Фрода нездаровілася. Калі сягнулі броду праз Бруйнен, ён спыніўся, не адразу заехаў у раку, і спадарожнікі заўважылі, што Фродавы вочы, падаецца, ня бачаць ні іх, ні ўвогуле ўсяго навокал. Увесь гэты дзень, шостага кастрычніка, ён быў маўклівы.

– Табе блага? – ціха спытаў Гэндальф, пад'ехаўшы блізка да Фрода.

– Так. Маё плячо. Яно баліць, і памяць цемры цяжка ляжыць на мне. Споўнілася роўна год, як я атрымаў рану.

– На жаль, ёсьць раны, якія цалкам загаіць нельга, – уздыхнуў Гэндальф.

– Баюся, мая з такіх. Сапраўднага вяртаньня да былога для мяне ня будзе. Хоць я й вярнуся ў Шыр, ён не падасца ранейшым, бо я сам ужо не такі, як раней. Я паранены лязом, джалам і іклом, дый цяжкаю ношаю. Дзе ж я знайду сапраўдны адпачынак?

На тое Гэндальф не адказаў.

Напрыканцы наступнага дня Фродаў боль і непакой паменшалі, і Фрода зноў узрадаваўся, быццам і ня памятаў учорашняй чарноты. Пасьля таго вандроўка праходзіла нармалёва. Дні міналі хутка, бо ехалі на сваё задавальненьне й часьцяком прыпыняліся ў прыгожых лясох, дзе лісьце зьзяла золатам і чырваньню пад восеньскім сонцам. Нарэшце сягнулі Наветранай стромы. Ужо сутонела, і цень гары ляжаў плямаю на шляху. Тады Фрода папрасіў пасьпяшацца й на гару не глядзеў, а праехаў скрозь цень з пахіленаю галавою, шчыльна загарнуўшыся ў плашч. Уночы надвор'е зьмянілася. З захаду прыляцеў халодны вецер, прыгнаў хмары, завыў уголас, закружыў жоўтыя лісты, нібы птушак, у паветры. Калі сягнулі Чыцкага лесу, галіны дрэваў агаліліся амаль цалкам, і Прыгор'е ад позірку вандроўнікаў засланіла шчыльная завеса зьлівы.

Ужо зусім зьвечарэла, калі пад віхураю й дажджом апошніх кастрычніцкіх дзён пяць вандроўнікаў па зьвілістым шляху сягнулі Паўднёвай брамы Прыгор'я. Тая была шчыльна зачыненая. Залева пляскала ў твары, па цёмных нябёсах несьліся нізкія хмары, і падарожнікі крыху спахмурнелі, бо чакалі лепшай сустрэчы.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)