Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 150
Перейти на страницу:

Перш за ўсё, перш нават за пад'едак, ня ўмыўшыся й нават ня скінуўшы плашчоў, хобіты кінуліся на пошукі Більба. I знайшлі яго самотным у ягоным невялікім пакойчыку, суздрам закіданым паперамі, алоўкамі й пёрамі. Більба сядзеў у фатэльцы перад маленькім агменьчыкам. Выглядаў надта старым, але ж спакойным і задаволеным, а яшчэ вельмі сонным.

Хобіт расплюшчыў вочы й зірнуў на тых, хто ўвайшоў.

– Вітаю, вітаю! Дык вы вярнуліся? Якраз да майго дня народзінаў. Як жа файна ў вас атрымалася! Ці ж ведаеце, што мне будзе сто дваццаць дзевяць? А праз год, калі дажыву, дык і з Старым Хватам зраўнаюся. Хацелася б яго пераўзысьці, ну, тое пабачым.

Адсьвяткаваўшы Більбавы народзіны, хобіты засталіся яшчэ на колькі дзён у Долым Яры, шмат размаўляючы з старым сябрам, які цяпер амаль увесь час бавіў у сваім пакоі, выходзячы хіба дзеля пад'едку. Што да яды, дык ён быў звычайна надта пунктуальны й амаль заўжды прачынаўся ў патрэбную хвіліну. Седзячы вакол агменю, хобіты па чарзе распавядалі, што памяталі з вандровак й прыгодаў. Спачатку Більба рабіў выгляд, што занатоўвае, але жчасьцяком засынаў, а прачнуўшыся, казаў:

– Ну, як цудоўна, як файна! Аднак дзе ж мы спыніліся?

Тады даводзілася пераказваць расповед зь месца, дзе ён задзёўб носам.

Адзіная гісторыя, што, падалося, насамрэч кранула й захапіла ягоную ўвагу, – каранаваньне й вясельле Арагорна.

– Мяне запрасілі на яго, вы ж ведаеце, – даводзіў стары, – і я доўгенька яго чакаў. Але ж калі час надышоў, высьветлілася, што неяк і не карціць мне болей ехаць туды, дый зьбірацца – такі клопат!

Калі мінула амаль два тыдні, Фрода вызірнуў з вакна й пабачыў, што ўночы прыхапіла марозікам і на павуціньне легла шэрань. Тады ўцяміў раптоўна, што мусіць сыходзіць. Ды разьвітацца зь Більба. Надвор'е заставалася спакойным і ясным, нібы доўжылася лета, мо самае прыгожае й добрае з усіх помных. Аднак ужо наблізіўся кастрычнік і неўзабаве мусілі пачацца дажджы й вятрыскі. А шлях дахаты заставаўся некароткім. Усё-ткі ня думкі пра надвор'е ўстрывожылі яго. Проста адчуў, што трэба вяртацца ў Шыр. Сэм таксама перажываў нешта падобнае. За дзень да таго прызнаўся:

– Ну, спадару Фрода, далёка мы хадзілі ды шмат бачылі, а ўсё лепей за гэнае месьцейка, пэўна, не напаткалі. Тут ад усяго ёсьць пакрыху, калі вы мяне разумееце: і Шыр тутака, і Залаты лес, і Гондар, і каралеўскія палацы, і шынкі, і лугі, і палі, і горы – усё-ўсенька разам. Ды нейкім чынам адчуваю: трэ нам сыходзіць. Непакоюся я пра старога свайго, калі папраўдзе.

– Так, тут ёсьць ад усяго, – пагадзіўся Фрода. – Акрамя мора.

Дый паўтарыў сам сабе: "Акрамя мора".

Гэтым днём Фрода размаўляў з Эльрандам і дамовіўся, што хобіты ад'едуць наступнаю раніцаю. На вялікую радасьць, Гэндальф абвесьціў:

– Думаю, выпраўлюся з вамі. Хачу Масьляка пабачыць.

Увечары разьвітваліся зь Більба.

– Ну, калі мусіце ехаць, дык едзьце, – сказаў стары хобіт. – А мне шкада. Я буду сумаваць па вас. Файна ведаць, што вы побач. Але ж я раблюся занадта санлівы.

Тады ён падараваў Фрода міфрыльную броньку й Джала, забыўшыся, што ўжо дараваў іх, і аддаў тры кнігі паданьняў ды ўсялякіх зацемак, назьбіраных за доўгі час ды запісаных танюткім вітым почыркам, з пазнакамі на чырвоных вокладках: "Пераклады з эльфскай мовы, зробленыя Б. Т.".

Сэму даў кеску з золатам, патлумачыўшы:

– Амаль апошняя дробка Дракавай здабычы. Магчыма, спатрэбіцца, калі надумаеш ажаніцца, Сэме.

Сэм пачырванеў.

– А вам, маладзёны, мне няма чаго даць, апрача добрых парадаў, – зьвярнуўся стары да Мэры зь Піпінам і, даўшы іх – вох! – нямала, дадаў наастачу паводле шырскага звычаю: – Насоў вышэй за галаву не задзірайце! А калі ня спыніцеся расьці, дык неўзабаве капелюшы й апратка задорага вам абыдуцца!

– Калі ваша зьбіраесься пераўзысьці Старога Хвата, – заўважыў Піпін, – чаму ж нам не пераскочыць Бугай-Рова?

Більба засьмяяўся й дастаў з кішэні дзьве прыгожанькія люлькі, акаваныя срэбрам, з пэрлавымі муштукамі:

– Узгадвайце старога хобіта, калі будзеце паліць! Эльфы зрабілі іх для мяне, але я больш не дымлю.

Тады раптам заснуў і, паспаўшы крыху, вымавіў:

– Так, дзе ж мы? А, раздаем падарункі. Вось, згадалася: дык што сталася з маім пярсьцёнкам, які ты зьнёс, Фрода?

– Я яго згубіў, дарагі Більба, – адказаў Фрода. – Пазбавіўся ад яго, ведаеш.

– Як шкада! Хацелася б ізноў на яго зірнуць. Не, якое глупства з майго боку! Ты ж на тое й выпраўляўся, каб пазбавіцца ад яго, ці ж ня так? Усё гэтак пераблыталася, насамрэч, шмат усяго дамяшалася: Арагорнавы дзеі, Сьветлая Рада, Гондар, вершнікі, паўднёвікі, аліфаўнты, – ці ж ты папраўдзе бачыў аднаго, Сэме? – пячоры, вежы, залатыя дрэвы й неймавернае мноства ўсялякага рознага.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)