Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
Гары Потэр і Рэліквіі Смерці - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці

Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:

Гары Потэра чакае самае страшнае выпрабаванне ў жыцці — смяротная сутычка з Валан дэ Мортам. Чакаць дапамогі няма ад каго — Гары адзінокі як ніколі. Сябры і ворагі Гары паўстаюць у зусім нечаканым свеце. Мяжа паміж Дабром і Злом становіцца ўсё больш прывіднай...
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 245
Перейти на страницу:

— Ты ўбачыў што? — рэзка спытала Герміёна.

Яны распавелі ёй пра тое, што адбылося. Пакуль раскрывалася гісторыя срэбнай лані і меча ў возеры, Герміёна хмурна глядзела то на аднаго, то на іншага настолькі засяроджана, што забылася пра сваі перакрыжываныя рукі.

— Але гэта, пэўна, быў патронус! — сказала яна. — Вы бачылі, хто выклікаў яго? Вы каго-небудзь бачылі? І ён прывёў вас да меча! Неверагодна! І што здарылася далей?

Рон распавёў, як ён убачыў Гары, які прыгнуў у возера, і чакаў яго з’яўлення зваротна, як ён зразумеў, што нешта не так, нырнуў, выратаваў Гары і потым вярнуўся за мечам. Ён дабраўся да акрыцця медальёна, але тут збянтэжыўся, і Гары прыйшлося ўмяшацца.

— … і Рон стукнуў яго мечам.

— І.. і ён быў знішчаны? Так проста? — прашаптала яна.

— Ну, яно… яно крычала, — сказаў Гары, зірнуўшы на Рона. — Вось.

Ён кінуў медальён ёй на калены. Герміёна асцярожна падняла яго, і агледзела яго пабітыя акенцы.

Вырашыўшы, што зараз гэта бяспечна, Гары зняў заклён шчыта ўзмахам палачкі і звярнуўся да Рона.

— Так казаў, што збег ад паляўнічыў з яшчэ адной палачкай?

— Што? — спытаў Рон. — А, так.

Ён рыўком адкрыў кішэнь свайго ранца і дастаў адтуль кароткую, цёмную палачку. — Вось, я падумаў, што ніколі не перашкодзіць мець запас.

— Ты меў рацыю, — сказаў Гары, працягваючы руку. — Мая зламаная.

— Ты жартуеш? — здзівіўся Рон. У гэты момант Герміёна паднялася, і ён з асцярогай паглядзеў на яе.

Герміёна паклала знішчаны хоркуркс у вышытую пацеркамі сумку, потым забралася ў свой ложак і легла, не кажучы больш ні слова. Рон перадаў Гары новую палачку.

— Думаю, лепшае, на што ты можаш зараз разлічваць, — прашаптаў Гары.

— Так, — адказаў Рон. — Магло быць і горш. Памятаеш птушак, якіх яна наслала на мяне?

— Я яшчэ нічога не вырашыла, — з-пад коўдраў данёсся прыглушаны голас Герміёны, але Гары бачыў, што Рон усміхаўся, выцягваючы з ранца сваю каштанавую піжаму.

XX. Ксенафіліюс Лаўгуд

Гары і не чакаў, што за ноч Герміёна зменіць гнеў на літасць, таму не быў здзіўлены таму, што яе адзіным сродкам зносін на наступную раніцу былі толькі змрочныя погляды і падкрэсленае маўчанне. Рон, у знак раскаяння, адказваў на гэта стрыманымі і ненатуральна панурымі паводзінамі ў яе прысутнасці.

На самай справе, калі ўсе трое былі разам, Гары адчуваў сабе адзіным бадзёрым чалавекам на небагатым пахаванні. Але ў тыя шматлікія хвіліны, калі Рон знаходзіўся сам-насам з Гары (цягаючы ваду і збіраючы грыбы ў падлеску), ён станавіўся бессаромна вясёлым.

— Хтосьці дапамог нам, — няспынна казаў ён. — Хтосьці паслаў гэтую лань. Хтосьці на нашым боку. Мы знішчылі адзін Хоркуркс, прыяцель!

Натхнёныя перамогай над медальёнам, яны вярнуліся да абмеркавання магчымага месцазнаходжання іншых Хоркурксаў, хоць і часта размаўлялі аб гэтым раней. Гары быў наладжаны аптымістычна, упэўнены ў тым, што новыя поспехі перасягнуць першыя. Нават панурасць Герміёны не магла пашкодзіць яго жыццярадасны настрой. Нечаканае паляпшэнне ў іх лёсе, з’яўленне таемнай лані, вяртанне меча Грыфіндора, і, самае галоўнае, вяртанне Рона, зрабілі Гары такім шчаслівым, што яму было цяжка захоўваць нішчымны выраз твару.

Днём яны з Ронам зноў пазбеглі змрочнай прысутнасці Герміёны і, пад падставай пошуку неіснуючай чарніцы ў абляцелых кустах, працягнулі абмен навінамі. Гары нарэшце атрымалася распавесці Рону пра ўсе яго і Герміёны тулянні, аж да падрабязнасцяў падзей у Годрыкавай Лагчыне. Рон папаўняў звесткі Гары пра ўсе здарэнні ў чарадзейным міры за час яго адсутнасці.

— … і як вы пазналі пра Табу? — спытаў ён Гары, пасля таго, як распавёў аб мностве безнадзейных спроб магланароджаных пазбегнуць Міністэрства.

— Што?

— Ты і Герміёна спынілі зваць Сам-Ведаеш-Каго па імені!

— О, гэта проста дрэнная заразная звычка, — адмахнуўся Гары. — Але мне не складана зваць яго і В…

— НЕ! — загарланіў Рон, прымушаючы Гары ад спалоху адскочыць у кусты, а Герміёну, да іх з’яўлення цалкам паглынутую кнігай, кінуць на іх злосны погляд.

— Прабач, — працягнуў Рон, выцягваючы Гары з зараснікаў ажыны. — Але на гэтае імя быў накладзен заклён, Гары, так яны высочваюць людзей! Выкарыстанне гэтага імя разбурае ахоўныя чары, і вырабляе ў некаторым родзе магічнае ўзрушэнне — так яны знайшлі нас на Тотнэм Корд Роад!

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 245
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)