Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 260
Перейти на страницу:

Неўзабаве ў нядзелю, калі Лукашэвіч на адзіноце сядзеў у сваёй каморцы, Валера пастукаў у яе зьбітыя з дошак дзьверы. Лежачы на ложку, настаўнік чытаў нейкую кніжку і, заклаўшы палец паміж старонак, устаў насустрач. Валера бадзёра павітаўся, сьпярша загаварыў пра надвор’е, пра грыбную пару, якая сёлета абяцала быць ураджайнай. Але далей размова чамусь не павялася, і Валера запытаўся проста: адкуль Лукашэвіч родам, дзе быў у вайну? Аказваецца, родам ён з Гомельшчыны, у пачатку вайны трапіў у палон, уцёк і партызаніў у Славаччыне; інвалід, мае нявынуты асколак ад нямецкай гранаты ў патыліцы. Як ён адносіцца да таго, што цяпер робіцца ў Чэхаславакіі? Ды як да нахабнага ўдушэньня Чэшскай вясны, яе маладога памкненьня да незалежнасьці, — як жа яшчэ да таго можа адносіцца сумленны чалавек? Лукашэвіч сказаў тое проста, бяз хітрыкаў і намёкаў, як пра нешта, што само па сабе зразумела. I Валеру гэта спадабалася. Ён сам думаў якраз гэтак, толькі ён пра тое ніколі б не прызнаўся нават перад жонкай Валянцінай. Тады Валера адразу падумаў пра таго Тыпа, сустрэча з якім меркавалася праз два дні: халеру я вам пра гэта скажу. Ужо яго вам я ня выдам.

I на самай справе, у знаёмым кабінеце райбібліятэкі, дзе яго ўжо чакаў Тып, Валера па ягоным загадзе накідаў паўстаронкі тэксту, падпісаўся: «Клёнаў». Той прачытаў і нечакана не на жарт зазлаваў: «Вы што мне марочыце галаву? Каго спрабуеце ашукаць? Хіба Лукашэвіч гэтак сказаў? Ён во як сказаў…» I Тып з іншай, вынятай са скураной папкі паперчыны прачытаў яму сапраўдныя словы Лукашэвіча. Валера зусім разгубіўся, падумаўшы: адкуль ён чуў іхнюю размову? Там жа было іх двое. Ці, можа, дзе сядзеў трэці?

Для Валеры яго няхуцавая спроба ашукаць органы абышлася занадта дорага. Праз пару месяцаў Лукашэвіча забралі з райаддзела міліцыі, куды выклікалі быццам бы дзеля афармленьня прапіскі. А яшчэ праз месяц Валеру Сарокіна на бюро райкама выключылі з партыі з туманнай фармулёўкай — за перараджэньне. I тут жа звольнілі з працы. Паўгода ён прасланяўся без ніякага занятку, пакуль старшыня калгасу ня ўзяў яго загадчыкам клуба — замест маладой жанчыны, што пайшла ў дэкрэтны водпуск. Валера быў дужа ўдзячны старшыні, былому партыйнаму сакратару, якога ў трудны час кінулі з райкаму на ўздым сельскай гаспадаркі. Увогуле, ён і ўзьняў калгас, калгасьнікі яго нават любілі. Аднойчы ў хвіліну шчырасьці, калі са старшынёй была выпіта бутэлька «Сталічнай» і Валера пачаў п’яна і нялоўка дзякаваць старшыні за дабрыню, той раптам сказаў: «Думаеш, я гэта — дзеля цябе? Ды хто ты такі? Толькі дзеля карысьці справы! Падмочаныя, яны заўжды болей стараюцца, па сабе ведаю». I засьмяяўся.

Валера маўчаў. Увогуле ўсё было правільна: ён быў падмочаны. I нават вельмі. Але хто яго падмачыў? Ужо ня ён сам сябе. А можа, і сам, хто ведае…

Была і ў Валеры пара (асабліва на пачатку яго настаўніцкай працы), калі ён сумленна хацеў адпавядаць ідэальнаму абліччу камуніста, што ўвогуле было нескладана. Трэба было толькі ціха сябе паводзіць, болей маўчаць. Што ён і рабіў, хаця часам падмывала выказацца, нават абурыцца. Асабліва, калі тое здаралася пад градусам. Але ён хутка зразумеў, што гэта небясьпечна. Ён рэдка выступаў на сходах, болей сядзеў і слухаў, тым больш, што актыўных выступак хапала заўсёды, і заўсёды не хапала часу. Ніколі ня лез у спрэчкі з начальствам, а на яўнае бязладдзе навучыўся заплюшчваць вочы і затыкаць вушы. Нават дома, у сям’і, у адносінах з жонкай, тым больш такой актывісткай, як яго Валянціна.

У часе нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў раённая наменклатура кінула тайны, але настойлівы заклік: усе — за кандыдата пры ўладзе! Ягоная Валянціна Іванаўна, як заўжды, зрабілася членам выбаркама і амаль на тыдзень перасялілася ў райцэнтр, дзе няспынна засядала камісія. Праседзеўшы з сынамі тры дні бяз хлеба і бяз грошай, Валера заскочыў у выбаркам узяць у жонкі хоць на хлеб. У выбаркаме ліхаманкава тасавалі вынікі выбараў, у памяшканьне не пускалі нікога, ён паклікаў Валянціну ў калідор і там, на падаконьніку, яна таропка расшпіліла сваю гаспадарчую сумку. Сярод іншых папераў і рознай драбязы ён адразу ўбачыў тоўсты пачак нейкіх бюлетэняў і зьдзівіўся: што гэта? «Ня твой клопат!» — спалохалася жонка, ляснуўшы яго па руцэ. Ну, усё зразумела, сьцяміў Валера і пасьля па дарозе ў краму пакутліва думаў, што рабіць? Гэта ж злачынства, яўная фальсіфікацыя, трэба было людзям цягнуцца па гразі ў мястэчка галасаваць, выбіраць з пяці аднаго, калі гэтыя ў зачьшепым пакоі пад аховай міліцыі зробяць усё, што захочуць. I каму паскардзішся, калі члены камісіі строга падабраныя выканкамамі і ўсё робяць па іхнім плане. Значыць, маўчаць, рабіць выгляд, што нічога ня ведаеш, ні ў чым нікога не падазраеш. Калі ня хочаш сабе яшчэ горшага. Асабліва калі да ўлады прыйдзе іхні абраньнік.

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)