Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 260
Перейти на страницу:

У канцы ён адчуў сябе пад нібыта крыштальным скляпеньнем вялізнае залы палацу, поўнай людзей, сьвятла і — дабрыпі. Прасьветленыя, цярплівыя твары людзей былі зьвернутыя ў бок подыума, дзе зьбіраўся гаварыць прамову Валера. Побач стаялі іншыя людзі, нібыта якое начальства, і сярод іх — знаёмы яму Пазьняк, якога ён раней бачыў толькі на здымках. Усе чакалі Валеравага слова, і Валера чакаў таксама. Але што ён павінен сказаць — ня ведаў сам. Запаветнае слова павінна зьявіцца да яго аднекуль звыш, ён напружана чакае яго, каб вымавіць грамавым голасам, і тады адбудзецца штосьці. Штосьці неверагодна важнае і шчасьлівае. А слова тое недзе затрымліваецца, і Валера ад неспакою хвалюецца. Ён ужо амаль ведае гэтае слова, ды штось не дае вымавіць яго, Валера нервуецца, марудзіць. А тут прыходзіць трывожная думка, што ён жа памёр і нічога ніколі ня скажа. Валера неяк ненатуральна адплывае назад, убок і вышэй, сьціскаецца, нібы растае ў прасторы…

Валеру Сарокіна знайшлі ў трубе на сёмы дзень пасьля ягонай прапажы. Ён не дапоўз да газакампрэсарнай станцыі нейкіх дзьвесьце метраў; яго пачулі мантажнікі, якія па мабільным тэлефоне зьвязаліся з тэхслужбай, а тая выклікала міліцыю. Два міліцыянеры выцягнулі Валеру з трубы. Ён быў яшчэ жывы, але да рэанімацыі не датрываў.

Пахаваньне загадчыка клуба калгасу «Шлях да камунізму» фінансаваў «Газпрам». Гэта было прыстойнае пахаваньне. Удава, Валянціна Іванаўна, на могілкі не паехала…

Але Валера аб тым ужо не даведаўся.

«Мальбара»

— Яўген Іванавіч, дык колькі вам гадоў?

Яўген сядзіць на лаўцы ў гародчыку за густым кустом бэзу, што аддзяляе яго ад вуліцы. Бэз ужо зацьвітае, сярод лісьця вісяць набрынялыя сокам гронкі. Вясновы дзень з ранку выдаўся цёплы, у небе над шыфернай суседскай дахоўкай клубяцца прыгожыя аблокі — пад вечар можа нават здарыцца дождж. Праз расчыненае акно з хаты чуюцца ня дужа цьвярозая гамана, сьмех, малады бесклапотны рогат — гэта сватаюць Яўгенаву ўнучку Сьветку. Зрэшты, Яўгена тое мала крапае, ён ужо там выпіў і цяпер выйшаў на вуліцу. Тым болей паявілася не абыякая нагода — да Яўгена прыехаў карэспандэнт.

— Гадоў? — перапытвае Яўген, і яго зморшчаны, невядома калі голены твар напружваецца — Яўген прыпамінае ці лічыць. Ці, можа, не хоча адразу ашаломіць чужога чалавека нсмалым лікам сваіх гадоў, зацягваецца цыгарэтай і быццам нехаця абвяшчае: — Дык, значыцца, калі з Вялікадня, дык пайшоў семдзесят шосты год.

— Нямала, аднак, — кажа карэспандэнт і нешта памячае ў сваім разгорнутым на калене блакноціку.

Яўген ветэран, удзельнік вялікай вайны — фронту і партызамкі, адзнакі якой пазначаны на борце ягонага даўно ня новага суконнага пінжака: тры крывавата прышпіленыя бланкі стракацяць нясьвежымі колерамі юбілейных узнагародаў. Менавіта як да ветэрана да яго і прыехаў сёньня карэспандэнт з раёнкі, — набліжаўся дзень Перамогі, спатрэбіліся сьвежыя ўспаміны пра вайну. Але ветэранаў заставалася з кожным годам усё меней, ужо трэба было падумаць, да каго паехаць, каб зрабіць варты матэрыял. Карэспандэнту параілі Яўгена Матусеню, і ён сёньня прыехаў.

Тым часам гамана ў хаце трохі прыпыняецца, і з акна высоўваецца віхрастая галава Сьветчынага свата Сяргея, які разам з яе жаніхом Вакулёнкам сёньня прыехаў з мястэчка. Вясёлы, счырванелы Сяргееў твар сьведчыць, што яны там добра ўжо ўзялі, і Сяргей цяпер курыць, пускаючы дым у гародчык.

— Што, дзед, расказваеш карэспандэнту, як на Прарыве немцаў грамілі? Ці немцы грамілі вас? Усё роўна карэспандэнту цікава…

Прыплюшчыўшы вока, Яўген пускае ў ягоны бок воблачка дыму.

— Цікава! — кажа ён з прыхаваным дакорам. — А во мне не цікава.

— Ну то ж табе! Столькі разоў, мусіць, расказваў — надаела.

— Надаела, — лёгка пагаджаецца Яўген і пазірае на вуліцу, дзе паўз гародчык тупаюць каровы — пастух гоніць нешматлікі вясковы статак. Размова за акном прыпыняецца.

— Яўген Іванавіч, а колькі ў вас урадавых узнагародаў? — пытаецца карэспандэнт, каб узнавіць патрэбную размову.

— А хто іх ведае. Я дык не лічыў.

— Вунь на пінжаку бачу дзевяць.

— Дык то было да перастройкі. А пасьля яшчэ давалі. А два медалі дык я не палучыў — у бальніцы ляжаў.

— Тады раскажы пра партызанскую любоў, — раіць з акна Сяргей. — Хай карэспандэнт надрукуе, як вы ў бары любіліся.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)