Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 260
Перейти на страницу:

— Гэй, людзі! Подлыя вашы душы, што ж вы робіце? Я ж ведаю, вы чуеце… Адкопвайце, а то я ўсё ўзарву! Усю вашу трасу! Увесь газаправод. Во ў мяне запалкі! — перайшоў да пагрозаў Валера. Так, яму здалося, было лепш зразумела для зьнямелых знарок ці папраўдзе газавікоў. Можа, хоць пагроза аварыі кране іх ачарсцьвелыя душы.

Але ўсё было марна.

Ад крыку запяршыла ў горле, ён закашляўся. Запалак, канешне, у яго не было, у свой час ён кінуў курыць. Гэта калі стаўся пажар у клубнай кінабудцы, згарэў выдатны савецкі фільм «Кавказская пленница» і ледзьве не згарэў увесь яго клуб. Калі па шчырасьці, дык загарэлася ў час выпіўкі ад чыйгось недакурка, але пра тое ніхто не дазнаўся. Прысланая з раёна камісія аказалася на вышыні: выпіўшы дзьве бутэлькі «Маскоўскай», падпісала акт, што прычынай нажару стала няспраўная электраправодка. Давялося мяняць увогуле не старую яшчэ праводку, супраць чаго загадчык клуба не запярэчыў, старшыня калгаса таксама. Але іх тайны грэх часам шкроб у Валеравай душы, асабліва калі з пахмелкі. Грахі з пахмелкі наогул мелі ўласьцівасьць абвастрацца, часам разрастаючыся да вялікіх памераў. I тады трэба было паправіць хваравітае сумленьне — зноў бегчы па бутэльку. Што, увогуле, было зразумела…

Калі засмактала пад грудзьмі, Валера ўспомніў сваю кінутую дзесь сумку. Можа, варта было пашукаць яе ды падмацавацца. Усё ж там хлеб, а колькі яму тут праседзець, хто ведае.

Таропка мацаючы па дне трубы заскарузлымі ад гразі гумовікамі, ён пралез сотню метраў і сапраўды наткнуўся на сумку. Ад скамячанай падмоклай буханкі адламаў ладны кавалак і хутка зжаваў яго. Розумам яго Бог, можа, надзяліў і ня надта (усё за несумніўныя ягоныя грахі), але на апетыт не пакрыўдзіў, і Валера нават падумаў: во каб яшчэ і бутэльку! Або хоць бы чацьвярцінку, можа б, і ня гэтак самотна было, можа б, і суцешыў загадчык клуба свой недарэчны канец. Але пра чацьвярцінку пакуль не было чаго і марыць. Як і пра шмат што іншае, не ў пару і беззваротна для яго страчанае. «Цікава, якое там сёньня надвор’е? — ня ў лад са сваім горкім настроем падумаў Валера. — Выглянула сонца ці ўсё яшчэ ідзе дождж? Калі дождж — зусім залье пляцоўку перад уваходам у клуб, будзе не пралезьці да ганка». За лета ён так і не сабраўся падвезьці самазвал гравію, засыпаць лужыну, каб, ідучы ў клуб, ня трэба было надзяваць боты. «Разгільдзяй, а не загадчык», — пакаянна разважаў пра сябе Валера.

Паўбохана неўчарсцьвелага яшчэ хлеба ён усё ж зьеў і без чацьвярцінкі, мог бы зьесьці і болей, але спыніўся. Ежу, мабыць, належала эканоміць, адсюль у краму ня зьбегаеш нават з сумкай бутэлек. Абаранкі пакуль што пакінуў, калі што — дзецям…

Калі што… А калі нічога? Хутчэй за ўсё акурат нічога. Бо што ж яшчэ ён мог тут прадпрыняць? Хіба зноў крычаць? I ён зноў закрычаў, прыкметна, аднак, паглушэлым голасам:

— Э-э-эй! Вы там — будаўнікі газаправоду! Капіталізму ці сацыялізму — хто вас разьбярэ. Вы чуеце? Я не жартую! Я сапраўды тут гіну!..

Як і раней, адказам яму была глухая падземная цішыня. Хутчэй за ўсё наверсе проста не было нікога.

Мяркуючы па тым, як яго ўсё болей учэпіста пачала агортваць стома, Валера падумаў, што, мабыць, дзень мяняўся на ноч, хацелася спаць. Што ж, тут у трубе, час, мабыць, мяняўся інакш, чым на волі, можа, там даўно ноч. Тым горш для яго — ноччу ён напэўна ні да кога не дакрычыцца. Але як тут угадаць, калі ноч, а калі дзень? Во яшчэ праклятая праблема на яго галаву!

Добра, аднак, што ўвогуле было не сьцюдзёна, прасьмярдзелае ад бітуму паветра ў трубе стаяла нерухома, інакш бы Валера жыва адчуў, адкуль вее. Але, падобна, ніадкуль не веяла, ня дзьмула, падобна, трубу ладна замуравалі, закупорылі герметычнымі заслонкамі. Можа, на самой справе зьбіраюцца выпрабаваць на герметычнасьць? Ня могуць жа яны дапусьціць, каб іх шаноўны газ бясплатна выцякаў у атмасферу. Тады ўжо яму напэўна канец.

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)