Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 171
Перейти на страницу:

Блiзячыся да пэнсiйнага ўзросту, Iрына нiчога не чакала, нi на што не разьлiчвала i з выгляду заставалася амаль ранейшай дзяўчынкай-падлеткам, абыякавай да жыцьцёвых дабротаў, — Гаўрошкай, як яна сама сябе называла. Тое было праўдай, як я пасьпеў пераканацца пасьля, яна доўга заставалася бескарысьлiвай, па-маладому iмклiвай. Хаця гады, як вядома, не ашчаджаюць нiкога. Тым болей жанчыну.

Неяк на пачатку вясны, у самую для нас галодную пару, у Менск прыехаў Уладзiмер Багамолаў з жонкай. Мая Iрына кiнулася ў крамы, каб чаго купiць, i, добра пабегаўшы, набыла толькi кiляграм польскiх бульбяных клёцак. Тым i частавалi б гасьцей, калi б яны, едучы ў братнюю Беларусь, не запасьлiся харчамi ў Маскве.

З Багамолавым было ня так лёгка, як зь iншымi. Ягоная Раiса, праўда, у гэтым сэнсе не ўяўляла праблемы, была гаваркая i вясёлая, затое яе муж… Уладзiмер нiколiне скiдаў зь сябе змрочна-пакрыўджанага выразу, пачуваўся надзвычай стрымана i распавядаў пра ўсё вельмi сур’ёзна. Ён быў падрабязна iнфармаваны аб крымiнальных справах дачкi Брэжнева Галiны, гандлi ёю брыльянтамi, аб шмат якiх падрабязнасьцях у пiсьменьнiцкiх i кадэбiсцкiх вярхах. Мяне парою зьдзiўляла, як гэты пiсьменьнiк, якi тыднямi сядзiць за рабочым сталом, так шмат ведае пра тое, пра што ня пiшуць у газэтах. У той жа час ён не хацеў нiякiх кантактаў з маiмi сябрамi ў Менску, апроч хiба Мiколы Матукоўскага, зь якiм я яго пазнаёмiў. Як мы ўвечары гулялi па вулiцы, Багамолаў паведамiў, што сядзеў у Львоўскай турме, дзе сваiмi кайданкамi разьбiў галаву яе кадэбоўскаму начальнiку. А да таго быў разьведчыкам, пасьля вайны езьдзiў па Нямеччыне i, валодаючы надзвычайнай зрокавай памяцьцю, фiксаваў, што яму было загадана. Там i пагарэў, калi заступiўся за таварыша, апынуўся ў турме. Але ён перамог i цалкам рэабiлiтаваны. Цяпер пiша раман. Пра што? Пабачым, як той выйдзе ў «Новом мире». Часам да мяне на сустрэчу з новым чалавекам прыходзiў заўжды цiкаўны да людзей Алесь Адамовiч, мы шмат пра што гаварылi — на тэмы вайны i мiру. Асаблiва пра маскоўскiя справы. Меркаваньнi i ацэнкi Багамолава ўвогуле нам падабалiся, паступова ён зрабiўся нашым, можа, самым блiзкiм з масквiчоў сябрам. Мы таксама заяжджалi да яго дадому, асаблiва як ён атрымаў кватэру ў прэстыжным доме на Бязбожным завулку ў Маскве.

Аднойчы ўлетку ён прыехаў з Раiсай на Нарач. Раённае начальства паставiлася да яго вельмi гасьцiнна, пасялiла ў асобным рыбацкiм дамку на беразе возера. Туды прыехалi i мы з Матукоўскiм, папляскалiся ў цудоўным возеры, пагаманiлi пра жыцьцё. Мясцовы рыбгас забясьпечыў нас рыбай, зь якой зварылi адмысловую, трайную юшку. (Як усё было зладжана, Багамолаў змрочна заявiў, што рыбу ня любiць, i на ранку перамыў усю мэблю, каб не было i рыбнага духу.) Затое ў размовах ля вогнiшча ня стрымлiваўся, ва ўсю бэсьцiў Брэжнева i яго акружэньне. Пра беларускае кiраўнiцтва, праўда, не гаварыў нiчога. Першы сакратар райкаму, якi прысутнiчаў пры гэтым, зважлiва маўчаў — не пярэчыў i не пагаджаўся. Увогуле тое было ня надта звычайна для партыйнага кiраўнiка. Хаця чаго не бывае на сьвеце…

«Новый мир» у двух нумарах надрукаваў раман У. Багамолава «Август 44-го». У друку сьпярша настала пэўная паўза, афiцыйная крытыка нiбы ўзяла тайм-аўт. Я прачытаў раман без захапленьня. Няблага напiсаны, з немалой колькасьцю спэцыфiчных дэталяў, ён, аднак, нёс ледзьве замаскаваную апалягетыку пэўных органаў. Праўда, я ўстрымаўся, каб выказаць усё, што я пра той раман думаў, але аўтар быў чалавек здагадлiвы i штось сьцямiў. Я толькi сказаў, што па мне дык ягоная «Зося» лепшая за раман. Адамовiч жа зь ягонай нецярпiмасьцю да ўсялякiх лiтаратурных хiтрыкаў, як бы яны нi маскавалiся, наўпрост сказаў аўтару, што ягоны раман — той жа «Шчыт i меч» Кажэўнiкава, хiба лепей напiсаны. Багамолаў пакрыўдзiўся, аблаяў Адамовiча i спынiў зь iм усялякiя адносiны. Мае ж зь iм адносiны яшчэ працягвалiся нейкi час, але рабiлiся ўсё болей нацягненыя. Мабыць, дзеля свайго апраў даньня Багамолаў распавядаў пра сваю барацьбу з генэраламi КДБ за раман i ягонае надрукаваньне асобнай кнiжкай. Хаця навошта было змагацца? Тут аўтар яўна крывiў душой, генэралы КДБ у рэшце рэшт дазволiлi выдаць ягоны «Август» i нават спрабавалi вылучыць на дзяржаўную (цi Ленiнскую) прэмiю. Да гонару аўтара трэба аднесьцi ягоны супрацiў кадэбiсцкаму вылучэньню. Як Багамолаў сказаў, яму патрэбны грошы, а ня слава. Ад шматлiкiх перавыданьняў у расейскай правiнцыi i ў сацкраiнах (апроч Польшчы), а таксама ад кiно, пастаўленага i прымеркаванага да пастаноўкi, ён атрымаў грошы. Ягоны раман пра слаўных «чысьцiльшчыкаў» у постмадэрнiсцкую эпоху стаў культавым у папулярным жанры чэкiсцкага дэтэктыву. Аднак Бог яму судзьдзя, кожны iграе на скрыпцы жыцьця, як умее. Цi варта ў яго страляць?

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)