Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Доўгая дарога дадому
Доўгая дарога дадому - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Доўгая дарога дадому

Электронная книга - «Доўгая дарога дадому». Краткое содержание книги:

Гэтая кніга — успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця. У цікавай аўтарскай манеры вядомы пісьменьнік распавядае пра найбольш яркія старонкі сваёй біяграфіі, дае ацэнку грамадзка-палітычным і культурным працэсам, што адбываліся ў Беларусі на ягоных вачах. В. Быкаў прапануе досьвед культурнага дзеяча, знакамітага пісьменьніка, выказвае думкі адносна будучага разьвіцьця краіны.
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 171
Перейти на страницу:

Toe, па ўсёй верагоднасьцi, было праўдай. А той псыхiятар праз кароткi час зьнiк. Можа, паплацiўся за сваю даверлiвасьць, а можа, яшчэ што. Мы з Куранёвым спрабавалi яго адшукаць, але Куранёў неўзабаве памёр. I тады я зразумеў, што ў маiм жыцьцi трэба нешта мяняць. Тым болей, што сыны мае на той час вырасьлi i абралi свой шлях. Старэйшы, Сяргей, скончыў вайсковую вучэльню ў Палтаве i служыў у Лейпцыгу. Нядаўна ў яго нарадзiўся сынок, таксама Сярожка. Малодшы, Васiль, ужо працаваў доктарам у Гораднi, захапляўся рыбалкай. У мяне з сынамi былi нармальныя адносiны. Дрэнна хiба, што пры пэўных абставiнах жыцьця я ня мог стварыць iм нацыянальных умоваў выхаваньня, i хлопцы вырасьлi па сутнасьцi ў касмапалiтычным гарадзкiм асяродку. Жонкi iх таксама былi небеларускамi, — у аднаго расейка, а ў другога ўкраiнка. Вельмi шкада было пакiдаць Горадню, якая стала для мяне роднай, але мусiў перабрацца ў Менск. Нейкi час жыў у гатэлях, ды тое было ня надта зручна ва ўсiх адносiнах. Тады Андрэй Макаёнак, зь якiм я неяк па-добраму зблiзiўся, пазванiў у ЦК Кузьмiну. Той адразу зрэагаваў — паклiкаў мяне да сябе, распытаў, што i як. Пачуўшы, што мне трэба жытло, прыпамятаў, як колiсь таксама агiтаваў мяне на пераезд у Менск, дзе я меў магчымасьць выйсьцi з-пад гнятлiвай увагi абласных босаў. У Менску, казаў, усё ж лягчэй будзе дыхаць. Тады я адмовiўся, а цяпер сам прашуся. Аляксандр Трыфанавiч павёў мяне на iншы паверх — да Аксёнава, якi без даўгiх размоваў зьняў тэлефонную трубку i кудысь пазванiў. Празь дзень я атрымаў ордэр на недабудаваную, праўда, кватэру па Танкавай, дзе i жыву дасюль. У навасельскiх клопатах мне нямала дапамог спачувальны Мiкола Матукоўскi зь яго паслужлiвым шафёрам Пецем. Матукоўскi затым вазiў мяне да мiнiстра гандлю, каб набыць для новай кватэры мэблю (iначай было немагчыма), перавозiў некаторыя рэчы з Гораднi. Як увечары я саматугам зьбiраў-зьвiнчваў тую мэблю, прыехаў для знаёмства палкоўнiк Сульянаў. Яшчэ вучачыся ў акадэмii ў Маскве, ён чытаў мае кнiгi i адчуў пэўную сымпатыю да аўтара. Неўзабаве Анатоль Канстанцiнавiч стаў генэралам, пiсьменьнiкам i адарыў мяне адданай i сардэчнай дружбай.

У Менск я прывёз новую аповесьць — тое апошняе, што напiсалася ў труднай i блаславёнай Гораднi. «Пайсьцi i не вярнуцца» вырасла з апавяданьня на тэму складанасьцi спрадвечнай зьявы — каханьня. Асаблiва ў пераломны цi канфлiктны пэрыяд жыцьця, калi ад каханьня да нянавiсьцi сапраўды адзiн крок. Аляксей Карпюк, прачытаўшы аповесьць, не ўхвалiў яе, нават прасiў не друкаваць, i я не разумеў, чаму. Зразумеў толькi надта пасьля… Тады ж маiмi пачуцьцямi валодалi iншыя справы.

У цёплы сонечны май семдзесят восьмага году да мяне ў Менск з Гораднi прыехала Iрына Суворава, зь якой мы да таго доўга ў добрым сяброўстве працавалi ў газэце. Iрыну я ведаў зь яе студэнцкiх гадоў, як яна прыязджала ў Горадню на практыку з журфаку БДУ. Неўзабаве пасьля таго я апынуўся другiм разам у войску, зьехаў на Далёкi Усход, а Iрына, скончыўшы вучобу, выйшла замуж, нарадзiла сынка Сярожку i амаль да самай пэнсii прарабiла ў «Гродзенскай праўдзе». Таксама я яе i застаў на другi раз, вярнуўшыся з войску. Iрына адной зь першых у рэдакцыi адзначыла мае лiтаратурныя спробы, выявiўшы адмысловыя веды i дасканалы лiтаратурны густ. Пасьля яна паслугоўвала мне таксама ў якасьцi машынiсткi-друкаркi i першага крытыка маiх твораў. Я быў ёй удзячны за ўсё, i тая ўдзячнасьць пакрысе перарасла ў сталае пачуцьцё. Пачуцьцё тое набыло пэўны характар, калi я трапiў у чорную паласу лiтаратурна-палiтычных зьдзекаў, калi гарадзенскае начальства i шмат якiя з маiх калегаў-пiсьменьнiкаў i журналiстаў пачалi праяўляць да мяне непрыязь. Iрына стаяла на сваiм, падтрымлiвала i верыла ў мой шчасьлiвы лiтаратурны лёс, хаця з кожным годам рабiць тое выпадала ўсё болей складана. Важна яшчэ i тое, што толькi двое нас у рэдакцыi былi беспартыйныя. Як астатнiя пачыналi засядаць на сваiх рытуальных партсходах, мы выпраўлялiся на прыроду, якую Iрына любiла зь няўрымсьлiвасьцю гараджанкi.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 171
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)