Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 189
Перейти на страницу:

Справа тут у іншым.

Проста я пераканаўся, што мы вельмі перабольшваем фактар замежнага прызнаньня, замежнага аўтарытэту, увогуле — замежнага ўплыву на ўнутранае жыцьцё Беларусі. Перабольшваем найчасьцей у палітыцы, але і ў культуры — таксама.

Ну, не заявіць Алексіевіч у Нобэлеўскай лекцыі, што наяўнасьць дзьвюхмоўя ў Беларусі — гэта правільна. Яна ўвогуле можа і не ўзгадаць Беларусь, хіба што ў зьвязку з тым самым Чарнобылем (а калі прыгадае Чарнобыль — ёй за гэта варта будзе падзякаваць).

І ня будзе яна — я перакананы — бэсьціць беларускую мову і яе носьбітаў, ізноў залічваць іх у «гета» — занадта ўжо дробна гэта для нобэлеўскага ляўрэата.

Але ўявім — што заявіць, што будзе бэсьціць. І што гэта зьменіць? Павялічыць колькасьць непрыяцеляў беларушчыны? Ва ўстановах, дзе прымаюцца рашэньні, іх і без таго хапае. Беларуская культура, беларускамоўная адукацыя пазбавіцца якіх-небудзь істотных заходніх прэфэрэнцыяў — з-за пазыцыі набэліянта? Ды не было ніякіх прэфэрэнцыяў. Тэма нацыянальнай дыскрымінацыі неаднаразова гучала ў міжнародных аўдыторыях і заўсёды пакідала палітыкаў абыякавымі— не таму, што артыкулявалася недастаткова аўтарытэтнымі асобамі, проста гэтая тэма (у дачыненьні да якой заўгодна краіны, ня толькі Беларусі) не ўваходзіць у катэгорыю прыярытэтных і лічыцца выключна ўнутранай справай краіны. У адрозьненьне ад правоў чалавека, напрыклад.

Таму — няма чаго губляць.

Лёс Беларусі, яе культуры, яе мовы, як і раней, будуць залежаць найперш ад саміх беларусаў, ад нашай самасьвядомасьці, ад нашай адданасьці і салідарнасьці.

А не ад Нобэлеўскага камітэту Швэдзкай акадэміі.

8 кастрычніка 2015 года ў Стакгольме было абвешчана пра наданьне беларускай пісьменьніцы  Сьвятлане Алексіевіч  Нобэлеўскай прэміі.

Праз некалькі гадзінаў яна прыехала  ў офіс незалежнай газэты «Наша Ніва»  і адказала на пытаньні журналістаў.

Літаратурны Нобэль 2015 прысуджаны Сьвятлане Алексіевіч

Радыё Свабода

8 кастрычніка 2015

Сёньня ў Стакгольме ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры была абвешчаная Сьвятлана Алексіевіч зь Беларусі.

У сваім вэрдыкце Швэдзкая акадэмія напісала, што Алексіевіч была ўзнагароджаная за «яе паліфанічныя творы, якія зьяўляюцца помнікам пакутам і адвазе ў нашы часы».

Сьвятлана Алексіевіч (нар.у 1948 у Івана-Франкоўску), якая піша на расейскай мове, дэбютавала як журналістка ў 1975 годзе. Яна — аўтар кніг «У вайны не жаночае аблічча» (1985), «Апошнія сьведкі» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990). «Зачараваныя сьмерцю» (1993), «Чарнобыльская малітва» (1997), «Час second-hand» (2013).

Яе кнігі перакладаліся на ўсе асноўныя эўрапейскія мовы.

Перад Нобэлеўскай прэміяй Сьвятлана Алексіевіч атрымала шмат іншых міжнародных прэмій, у іх ліку Прэмію Гердэра (Нямеччына, 1999), Нацыянальную прэмію крытыкі (ЗША, 2006), Прэмію Angelus (Польшча, 2010), Прэмію міру Нямецкага кнігагандлю (Нямеччына, 2013). У Рэспубліцы Беларусь не прэміявалася.

Марыя Вайцяшонак: «Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Вельмі эмацыйна адрэагавала на навіну пра Нобэлеўскую прэмію па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч яе блізкая сяброўка Марыя Вайцяшонак.

«Усе апошнія дні былі як сонечная бура, столькі хваляваньняў і трывогі. Гэта нібы зьява прыроды, а ня справа рук чалавечых, што ў нас у Беларусі Нобэлеўская прэмія!

Хочацца крычаць, сьпяваць і танцаваць. Сказаць што мы, усе яе сябры рады — не сказаць нічога».

Марыя Вайцяшонак сказала, што Алексіевіч цяпер у адной з краін Балтыі, але неўзабаве вернецца ў Менск.

Барыс Пятровіч: Мы чакалі Нобэля з часоў намінацыі Быкава

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч камэнтуе рашэньне Нобэлеўскага камітэту.

Пятровіч: «Мы сачылі за Нобэлеўскай прэміяй у жывым эфіры. Вельмі рады, што літаратурны Нобэль атрымала Сьвятлана Алексіевіч. Шчасьлівыя, што гэта нарэшце здарылася. Мы вельмі даўно чакаем гэтага — з тых часоў, калі быў намінаваны Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў. І вось нарэшце гэта здарылася. Гэта найвялікшая падзея для ўсёй беларускай літаратуры, культуры і нашай краіны. Я віншую ўсіх, у першую чаргу саму Сьвятлану Алексіевіч», — сказаў Свабодзе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)