Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 189
Перейти на страницу:

Хто яшчэ чакае свайго «нобэля», калі мець на ўвазе нацыянальныя літаратуры і мовы?

Пісьменьнікі нідэрляндзкай мовы ні разу не былі ўдастоеныя швэдзкімі акадэмікамі — ні галяндцы, ні флямандцы. Ня маюць нобэлеўскага ляўрэата славакі, румыны, баўгары, альбанцы і ўсе пост-югаслаўскія нацыі — славенцы, харваты, басьнійцы, македонцы і сэрбы з чарнагорцамі. (Іва Андрыч, які нарадзіўся басьнійцам і залічваў сябе да сэрбскай літаратуры — гэта хутчэй агульнаюгаслаўская літаратурная зьява, чым выключна басьнійская або сэрбская).

Ня маюць нобэлеўскіх ляўрэатаў балты (Літва, Латвія, Эстонія) і тры іншыя краіны «Міжмор’я»: Беларусь Украіна, Малдова.

З моцных літаратураў па-за Эўропай «нобэля» ніколі не атрымалі аргентынцы і бразыльцы!

Калі глянуць на Азію, дык там прэміявалі толькі японцаў (2), кітайцаў (2) і індусаў (1).

І ў самой Эўропе ёсьць краіны, якія атрымалі «нобэля» толькі раз і так даўно, што ўсе ўжо пра гэта начыста забылі. Пра Бэльгію, напрыклад (1911). Або пра Фінляндыю (1939).

Посткаляніяльны сындром

Справа з «нобэлем» для Беларусі выглядае вельмі складанай перш за ўсё таму, што рэальныя шанцы атрымаць яго ў агляднай пэрспэктыве мае толькі Сьвятлана Алексіевіч, якая піша па-расейску. І яшчэ таму, што сытуацыя зь беларускай мовай у Беларусі такая, а ня іншая.

Шмат хто лічыць, што Нобэлеўская прэмія для Сьвятланы Алексіевіч стане «апошнім цьвіком у труну» беларускамоўнай літаратуры. То бок яна стане ўскосным пацьверджаньнем аднаго «крылатага зласлоўя», паводле якога «на беларускай мове нельга выказаць нічога вялікага».

Гэта, канешне, той гістарычна-эмацыянальны кантэкст, у якім прыхільнікі літаратуры ў Беларусі ўжо некалькі гадоў запар сочаць за букмэйкерскімі прагнозамі адносна «нобэля» і заўзята дыскуюць у сацсетках цягам некалькіх дзён у кастрычніку, што лічыць беларускай літаратурай, а што не.

Я час ад часу і сам уступаю ў такія дыскусіі, прытрымліваючыся меркаваньня, што літаратура на расейскай мове ў Беларусі сёньня — гэта састаўная частка нацыянальнай літаратуры беларусаў.

Асноўны контраргумэнт, які чую ад сваіх апанэнтаў, можна зьвесьці да наступнага пытаньня: А ці ёсьць расейская літаратура на беларускай мове? Або — ці ёсьць польская літаратура на беларускай мове?

Безумоўна, няма ні польскай літаратуры па-беларуску, ні расейскай. Нельга супастаўляць рэчы ex definitione несупастаўляльныя. Гэта ж не Беларусь калянізавала (эканамічна і культурна) Польшчу і Расею, а наадварот. Сытуацыю Беларусі можна больш-менш апраўдана супаставіць толькі з сытуацыяй тых краінаў, якія былі паддадзеныя жорсткай калянізацыі.

Супаставіць з Ірляндыяй, напрыклад. Або з Калюмбіяй ці Мэксыкай. Зь Нігерыяй таксама не зусім благое будзе параўнаньне.

Ірляндцам не прыходзіць у галаву «аддаваць» брытанцам сваіх нобэлеўскіх ляўрэатаў — Уільяма Ейтса і Шэймаса Хіні — хоць пісалі яны па-ангельску. Габрыэля Гарсію Маркеса і Актавіё Паса ніхто не залічвае да гішпанскай літаратуры, хоць пісалі яны па-гішпанску. І Воле Шаінка таксама належыць не ангельскай літаратуры, а нігерыйскай, хоць піша ён на мове калянізатараў, а не на сваёй роднай (ёруба).

Кажучы, што Алексіевіч, калі яна атрымае Нобэлеўскую прэмію, атрымае яе і для Беларусі — я выступаю проста за новае разуменьне беларускага кантэксту.

Яшчэ іначай: пытаньне ня ў тым, як ставяцца да творчасьці Сьвятланы Алексіевіч расейцы, то бок, ці лічаць яе расейскай пісьменьніцай ці не. Пытаньне перш за ўсё ў тым, як паставімся да яе мы, беларусы. Гэта адзін з тых выпадкаў, калі можна хоць крыху палячыць свой посткаляніяльны сындром і рэальна сказаць Расеі сваё «не».

Алексіевіч: «Да заўтрашняга дня ніякіх камэнтароў»

7 кастрычніка 2015

Ян Максімюк, Прага

Свабода патэлефанавала Сьвятлане Алексіевіч з просьбай падзяліцца сваімі адчуваньнямі ў ролі фаварыткі букмэйкераў на атрыманьне сёлетняй Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Пісьменьніца сказала, што цяпер яна знаходзіцца па-за межамі Беларусі, і паабяцала пагаварыць з Радыё Свабода пасьля таго, як стане вядомы пераможца. «Да заўтрашняга дня нічога не камэнтую», — падкрэсьліла яна.

Сьвятлана Алексіевіч ужо трэці год запар бачыцца некаторымі букмэйкерскімі канторамі на Захадзе як адзін з найбольш верагодных атрымальнікаў швэдзкай прэміі.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)