Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 189
Перейти на страницу:
Як быць з Алексіевіч?

8 кастрычніка 2015

Сяргей Навумчык, Прага

Інфармацыя пра вялікія шанцы Сьвятланы Алексіевіч быць уганараванай Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры ізноў актывізавала дыскусію вакол стаўленьня пісьменьніцы да нацыянальных каштоўнасьцяў.

Канешне, няўдзячная справа — спрабаваць аналізаваць тое, што яшчэ не адбылося (і можа ўвогуле не адбыцца). Аднак асабіста я разглядаю верагоднасьць атрыманьня Нобэля Сьвятланай Алексіевіч як вельмі вялікую — калі ня ў гэтым годзе, дык у бліжэйшых. Скажу болей: у тым, што яна ўрэшце атрымае прэмію, у мяне няма ніякіх сумневаў.

Не сумняваюся я і ў рэакцыі.

Лёгка магу ўявіць, як успрыме навіну пра Нобэлеўскую прэмію мая дачка, калі ім у праскай школе абвесьцяць пра навіну: «Ганна, пісьменьніца з тваёй Беларусі атрымала Нобэлеўскую прэмію!» — «Так? Супэр!»

І гэтак сама ўганараваньне будзе ўспрынята ў сьвеце: атрымала прэмію пісьменьніца зь Беларусі.

Здавалася б, іншага і быць ня можа: фармальна нобэлеўскі ляўрэат далучаецца да той краіны, пашпарт якой ён мае.

Але тут пачынаюцца нюансы.

Сама магчымасьць наданьня Нобэлеўскай прэміі пісьменьніцы зь Беларусі, якая піша па-расейску, успрымаецца неадназначна.

У 1998 годзе ў эфіры Радыё Свабода адбылася дыскусія на тэму патэнцыйнага беларускага літаратурнага Нобэля, працытую два меркаваньні.

Сяргей Дубавец: «Асабiста я нiчога ня маю супраць Сьвятланы Алексiевiч. I калi б зоркi леглi для яе шчасьлiва, варта было б шчыра парадавацца за пiсьменьнiцу, якая пiша па-расейску. Але не за Беларусь. Бо, парадаксальным чынам, такая прэмiя магла б стаць апошнiм цьвiком у труну беларускае мовы, якая пасьля такога прызнаньня расейскамоўнае лiтаратуры ў Беларусi наўрад цi ўжо ачомалася б да паўнавартаснага грамадзкага iснаваньня. Магчыма, яна б атрымала статус iрляндзкае мовы, на якой яшчэ гавораць сяляне ў краiне, дзе сямёра англамоўных пiсьменьнiкаў носяць званьне ляўрэатаў Нобэля».

Аляксандар Лукашук: «Нобэлеўская прэмiя для Беларусi — як Чарнобыль наадварот. Ейнае выпраменьваньне прасякнула б жыцьцё нацыi на пакаленьнi наперад i асьвяцiла б на пакаленьнi назад. У гэтым сьвятле адкрылася б — i так стала iснай — уся Беларусь, мiнулая i будучая, для сьвету i для сябе самой. Спраўдзiлася б Купалава мэтафара пра пачэсны пасад мiж народамi. З Нобэлеўскага п’едэсталу загаварыла б уся нашая задушаная, закатаваная, расстраляная ў ХХ стагодзьдзi лiтаратура i мова. Яна б уваскросла як Хрыстос пасьля зьняцьця з крыжа. Тое, што я сказаў, — аргумэнты слабасьцi. Вонкавае прызнаньне, пацьверджаньне iстотнасьцi iснаваньня, яго вартаснасьцi — патрэбнае тым, хто сумняваецца ў сабе. Беларусы сумняваюцца. Для мяне асабiста гэта быў бы самы шчасьлiвы дзень у жыцьцi. Толькi слабыя ведаюць, што такое перамога».

Мушу прызнацца, што доўгі час я быў салідарны з ацэнкай Сяргея Дубаўца, але цяпер скарэктаваў меркаваньне.

Не, я не магу прыкласьці вызначэньне Аляксандра Лукашука («Чарнобыль наадварот») — менавіта да Сьвятланы Алексіевіч (зрэшты, аўтар вызначэньня і ня меў на ўвазе менавіта яе — нагадаю, што ў 1998 годзе, калі запісвалася гутарка, сярод найбольш верагодных беларускіх пісьменьнікаў у якасьці Нобэлеўскіх ляўрэатаў называўся Васіль Быкаў).

І справа ня ў мове на якой піша Алексіевіч — а ў яе стаўленьні да мовы, да нацыянальных каштоўнасьцяў.

Увосень 1995-га, пасьля так званага рэфэрэндуму, Сьвятлана Алексіевіч падпісала калектыўны ліст беларускіх пісьменьнікаў (разам з Васілём Быкавым, Нілам Гілевічам, Рыгорам Барадуліным, Уладзімерам Арловым, Васілём Зуёнкам, Карласам Шэрманам, Генадзем Бураўкіным, Сяргеем Законьнікавым, Анатолем Кудраўцом) супраць вяртаньня да савецкай мэтодыкі ў сыстэме гуманітарнай адукацыі (я цытую гэты ліст у сваёй кнізе «Дзевяноста пяты — «Новы крок вышэйшай улады — ня што іншае, як замах на духоўную і інтэлектуальную свабоду нацыі, а значыць, і на яе будучыню»).

Але, на вялікі жаль, у апошнія гады прагучалі зь яе вуснаў словы, якія можна інтэрпрэтаваць як непрыязнасьць да нацыянальнай ідэі. Станоўчых зьменаў у стаўленьні Алексіевіч да беларускай культуры і беларускай мовы я ня бачу.

Праўда, патрабаваць іншага ад Алексіевіч — усё роўна, што папракаць яе ў тым, што ў сваіх творах у 90-ых гадах, пра якія піша, яна акцэнтуе ўвагу не на плюсах аднаўленьня незалежнай Беларусі, а на мінусах распаду СССР. Што абрала сваімі героямі не «адраджэнцаў», а тых, хто новы час альбо ўспрыняў напалохана, альбо не ўспрыняў зусім.

Абіраць тую або іншую тэму, разглядаць яе ў тым або іншым ракурсе — гэта сьвятое права аўтара. Гэтак жа, як права кожнага чалавека — выходзіць на Плошчу ці не выходзіць.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)