Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 189
Перейти на страницу:

Камунізм ня зьнік. Ён, можа быць, цяпер сыходзіць, але сыходзіць зь вялікай крывёю. Калі я сёньня бачу ўкраінскіх уцекачоў, іх твары, асабліва твары дзяцей, мяне не пакідае адчуваньне вялікай вайны.

Асобна я хацела б сказаць словы падзякі Польшчы і асабліва Варшаве за тое, што вы падтрымліваеце беларусаў. Я толькі другі дзень тут і сустрэла ўжо дзясяткі людзей зь Беларусі, якія знайшлі тут прытулак, падтрымку, сяброўскае плячо.

Чарга па літаратурны «Нобэль»

6 кастрычніка 2015

Ян Максімюк, Прага

Нацыянальнасьць літаратуры

Францыя — краіна, пісьменьнікі якой атрымалі найбольш Нобэлеўскіх літаратурных прэмій. Зь леташняй прэміяй для Патрыка Мадыяно атрымліваецца агулам 15 штук. Другое месца трымаюць ex aequo ЗША і Вялікабрытанія (па 10 прэмій).

Што варта заўважыць пры нагодзе гэтага ранжыру? А тое, што не заўсёды прэміяваны пісьменьнік пісаў на тытульнай мове краіны, да якой яго залічылі у нобэлеўскіх статыстыках.

Фрэдэрык Містраль (ляўрэат 1904 году) пісаў на аксытанскай мове. Іван Бунін (1933) — па-расейску. Сэмюэл Бэкет (1969) — па-француску і па-ангельску. Усе трое здабылі «нобэлі» для Францыі. Іосіф Бродзкі (1987) — у нобэлеўскай камандзе ЗША. Эліяс Канэці (1981) — які нарадзіўся ў Баўгарыі і пісаў па-нямецку — значыцца як ляўрэат Вялікабрытаніі. У гэтых выпадках вырашальным было грамадзянства пісьменьніка ў часе прысуджэньня прэміі, а ня мова, на якой ён пісаў.

Калі аднак вырашала грамадзянства, дык чаму Генрыка Сянкевіча залічылі ў пул нобэлеўскіх ляўрэатаў Польшчы? У 1905-м, калі яго прэміявалі, ён быў падданым Расейскай імпэрыі, а Польшчы як палітычнага суб’екту тады не існавала...

Існуе думка — зь якой я абсалютна не пагаджаюся — што літаратура наогул ня мае нацыянальнасьці. Маўляў, пісьменьнікаў трэба дзяліць на геніяў, добрых і графаманаў, а не на нямецкіх, італьянскіх ці вугорскіх. Па-мойму, літаратура, нават тая вяршынная, якая становіцца здабыткам сусьветнай чытацкай аўдыторыі, заўсёды грунтуецца на нацыянальным. «Дон Кіхот» Сэрвантэса, «Пыха і перадузятасьць» Остэн, «Мадам Бавары» Флябэра, «Злачынства і пакараньне» Дастаеўскага, «Будэнброкі» Мана, «Уліс» Джойса — іхная ўнівэрсальнасьць моцна заякараная якраз у нацыянальным, «сваім» для аўтараў. Кніга «Сто гадоў самоты» Маркеса не магла ўзьнікнуць ні ў Гішпаніі, ні ў ЗША, а толькі там, дзе ўзьнікла — у Калюмбіі. Можна дапусьціць, што яна магла б яшчэ ўзьнікнуць у Вэнэсуэле або Мэксыцы (гэтыя краіны спалучае з Калюмбіяй ня столькі агульная літаратурная мова, колькі агульная памяць пра каляніяльнае мінулае), але напэўна ня ў Францыі ці ў Нямеччыне... Існуе моцная повязь паміж культурай, у якой літаратура ўзьнікае, і тым, пра што і як гэтая літаратура гаворыць.

Насамрэч пераважная большасьць літаратуры на сьвеце настолькі моцна «нацыянальная», што і ня мае шанцаў стаць «унівэрсальнай». Тым ня менш — гэта літаратура важная для нацыі, якая яе спарадзіла.

Беларуская літаратура — тыповы прыклад такой «вузканацыянальнай» літаратуры. Янка Купала і Якуб Колас — пісьменьнікі важныя толькі і выключна для беларусаў. Ніхто Купалу і Коласа ня стане чытаць ні ў Польшчы, ні ў Літве, ня кажучы пра Францыю зь Нямеччынай. Але гэта ня значыць, што Купала і Колас — не-пісьменьнікі ці кепскія пісьменьнікі. Яны — «занадта нацыянальныя» пісьменьнікі.

Іншыя таксама хочуць

Што б ні казаць пра Нобэлеўскую прэмію, то ўсё ж трэба прызнаць, што яна так ці інакш падымае нацыянальную літаратуру на «ўнівэрсальны ўзровень» у чытацкай сьвядомасьці. За нешматлікімі выключэньнямі, нобэлеўскімі ляўрэатамі станавіліся пісьменьнікі, чыю «ўнівэрсальнасьць» раней ці пазьней пацьвярджалі пераклады на іншыя мовы і выданьні ў замежжы. Гэта адна з прычынаў, чаму нацыянальныя літаратуры, якія пакуль ня маюць нобэлеўскага ляўрэата, так моцна хочуць яго займець.

Не іначай зь Беларусьсю. І справа тут ня ў тым, ці дадуць «нобэля» канкрэтна Георгію Марчуку або Ўладзімеру Някляеву — справа хутчэй у тым, што калі так станецца, то дадуць яго менавіта беларускай літаратуры. Бо беларуская літаратура ўсё яшчэ патрабуе вонкавага прызнаньня, «уваходу на літаратурную мапу Эўропы», каб самасьцьвердзіцца. Ніякага такога самасьцьвярджэньня не патрабуюць літаратуры Францыі, Нямеччыны, Вялікабрытаніі або Італіі. А беларуская — патрабуе, як і многія іншыя літаратуры, якія да гэтай пары застаюцца ў ценю больш прабіўных літаратураў і моваў...

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)