Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 189
Перейти на страницу:

Другое — што Нобэль Сьвятланы Алексіевіч паспрыяе больш канструктыўным стасункам розных сэгмэнтаў беларускай літаратуры: старэйшых і маладзейшых, больш і менш апазыцыйных, беларускамоўных і расейскамоўных, прыдуманай літаратуры і непрыдуманай. Гэта паспрыяе большаму паразуменьню ў самой Беларусі.

Мяне цікавіць іншае. Да сёньняшняга дня спадарыня Алексіевіч, як і некаторыя іншыя беларускія пісьменьнікі, належала да непублікаванага «чорнага сьпісу». А цяпер улада стаіць перад неабходнасьцю фліртаваць зь ёй, прыручаць яе, рабіць рэвэрансы, камплімэнты, выцягваць да супрацоўніцтва. Я заінтрыгаваны, што з гэтага выйдзе. Жадаю Сьвятлане мудрасьці і мужнасьці».

Віктар Дашук: «Да таго, што Сьвятлана Алексіевіч піша па-расейску, я стаўлюся спакойна»

8 кастрычніка 2015

Іна Студзінская, Менск

Народны артыст Беларусі, рэжысэр, кінадакумэнталіст Віктар Дашук — у пэўным сэнсе «хросны бацька» Сьвятланы Алексіевіч: у 1985 годзе за цыклі фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночае аблічча» ён стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР.

Сьвятлана Алексіевіч мае багата міжнародных прэміяў, але ніводнай беларускай узнагароды. Што да Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч, Віктар Дашук выказаў такое меркаваньне:

Дашук: Сьвятлана адкрывае сьпіс беларускіх ляўрэатаў, і мне ня проста прыемна, мяне перапаўняе гонар за тое, што мы пачыналі працаваць у адной паралелі, паралелі вельмі цудоўных людзей, вядомых ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце — разам з Васілём Быкавым і Алесем Адамовічам.

Мне вельмі прыемна, што Сьвятлана заслужана атрымала Нобэля, я адчуваю ня толькі гонар за яе, але гонар і за нашу краіну. Бо кожны з нас, які тут нараджаецца, вучыцца, фармуецца і разьвіваецца як асоба, ня можа разьвівацца ў некім адасобленым асяродку.

Яна бярэ энэргію ад іншых талентаў, і гэтымі талентамі зьяўляюцца, паўтаруся, Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, якія таксама маглі быць у гэтым сьпісе.

Але такія законы часу, яны дыктуюць свае ўмовы, свае правілы. І яны былі ў адным прамежку часу. Я рады за Сьвятлану проста па-чалавечы. Яна — першаадкрывальніца гэтага сьпісу.

Я перакананы, што і ў жывапісе, і ў іншых відах мастацтва, і ў навуцы — у кожнай галіне ёсьць беларусы, годныя Нобэлеўскай прэміі. Я ганаруся, Сьвятлана зрабіла першы крок. Я рады яе павіншаваць ад шчырага сэрца.

РС: Спадар Віктар, але некаторыя ўпікаюць Алексіевіч: ну якая яна беларуская пісьменьніца, яна ж піша па-расейску, ганарыцца расейскай культурай...

Дашук: Калі я прыйшоў абедаць у рэстаран, і салата не спадабалася, а афіцыянтка была прыгожая, ветлівая, то я ўжо не зьвяртаю ўвагі на нейкую там салату... У кожнага чалавека ёсьць нейкія рысы, якія не адпавядаюць майму сьветапогляду, і гэта нармальна. І ў мяне са Сьвятланай былі розныя меркаваньні, рознагалосьсі. Але мы жывыя людзі, і калі кожны — асоба, яны ня могуць плыць у адным кірунку.

Мне таксама хацелася б, каб яна была беларускай у чыстым выглядзе, ва ўсім. Але дайце чалавеку свабоду! Бацька ў яе беларус, маці — украінка. А тое, што Сьвятлана піша па-расейску — гэта дробныя рэчы, гэта мітусьлівыя рэчы.

Я ведаю беларускую мову лепей за расейскую, але свае артыкулы — за 20 гадоў іх было 10, і я пісаў іх па-расейску з адной простай прычыны: каб болей было чытачоў. Бо ў нашай складанай беларускай сытуацыі галоўнае, каб тваё слова, тваё шчырае імкненьне дайшло да як мага большай колькасьці людзей. Я стаўлюся да гэтага спакойна.

Івонка Сурвіла: «Ганаруся і спадзяюся, што не дазволіце называць Вас расейскай пісьменьніцай»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла павіншавала Сьвятлану Алексіевіч.

«Паважаная Сьвятлана, ад імя Рады БНР шчыра віншую Вас з атрыманьнем Нобэлеўскае прэміі! Я ганаруся, што Нобэлеўская Рада дала ўзнагароду Вам, пісьменьніцы зь Беларусі — гэтаксама, як ганаруся Васілём Быкавым, Адамам Міцкевічам, Маркам Шагалам, Міхалам Клеафасам Агінскім і ўсімі іншымі геніяльнымі творцамі, якіх дала чалавецтву наша зямля», — піша Івонка Сурвіла ў сваім віншаваньні.

«Упершыню беларуска стала ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Гэта вельмі важная і радасная падзея для Беларусі і беларусаў усяго сьвету. Для тых людзей у замежжы, хто яшчэ нічога ня ведае пра Беларусь — а такіх ёсьць шмат — гэта найлепшым чынам распавядзе пра нашую краіну. Я зь вялікім захапленьнем чытала Вашыя творы ў перакладах на францускую і ангельскую мовы. Спадзяюся, што калі-небудзь прачытаю іх і па-беларуску. Ганаруся Вамі — і адначасна спадзяюся, што Вы самі нікому не дазволіце назваць Вас расейскай пісьменьніцай. Посьпехаў Вам і здароўя!» — гаворыцца ў віншаваньні старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

1 ... 127 128 129 130 131 132 133 134 135 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)