Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 189
Перейти на страницу:
Павал Якубовіч: «Ганаруся, што беларуска атрымала Нобэля»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Галоўны рэдактар газэты адміністрацыі прэзыдэнта «СБ — Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у праграме Беларускага тэлебачаньня «Клюб рэдактараў» яшчэ 4 кастрычніка прадказаў перамогу Сьвятланы Алексіевіч і некалькі хвілін сьпяваў ёй дытырамбы:

Якубовіч: Нос у мяне вы ж ведаеце які. Вакол імя разгарнулася палеміка, якая мне не падабалася... Вакол Алексіевіч ламаліся дзіды: «яна піша па-расейску», «яна не беларуская пісьменьніца». З другога боку, «старая гвардыя» ня можа ёй дараваць цудоўных, праўдзівых кніг пра вайну, пра Чарнобыль, пра Афганістан...

Але колькі яе выдаюць у самых разьвітых краінах сьвету — кажа само за сябе. Я ў душы заўсёды чакаў, што яна стане ляўрэатам, і ганаруся тым, што наш беларускі літаратар так гучна заявіў пра сябе на ўвесь сьвет і атрымаў прызнаньне.

РС: А цяпер каверзнае пытаньне. Калі апошні раз «СБ — Беларусь сегодня» пісала пра Сьвятлану Алексіевіч, публікавала яе інтэрвію, узгадвала пра яе?

Якубовіч: Я асабіста падтрымліваю са Сьвятланай добрыя адносіны. Некалі яна ў нас друкавалася. Я асабіста шмат намаганьняў прыклаў, каб летась на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску адбылася сустрэча чытачоў зь ёй. Але апошнім часам сувязяў па лініі газэты не было, таму што, як мне падаецца, Сьвятлана — ня вельмі вялікая ахвотніца супрацоўнічаць зь дзяржаўнымі СМІ і з нашай газэтай. Я яе аўтарскія адчуваньні павінен паважаць і не назаляю ёй. Але я асабіста захапляюся яе заслугамі ў літаратуры і вельмі ганаруся, што беларуска атрымала Нобэля.

РС: Павал Ізотавіч, а ў наступным нумары «СБ — Беларусь сегодня» напіша пра Алексіевіч? Вы заўсёды трапныя загалоўкі прыдумляеце, можа, ужо і загаловак ёсьць?

Якубовіч: Вядома, напішам! Загаловак яшчэ не прыдумаў. У нядзелю ў праграме «Клюб рэдактараў» я хацеў апярэдзіць падзею і выказаць тэлегледачам сваё меркаваньне пра Сьвятлану Алексіевіч, таму што насамрэч вельмі шмат было з розных бакоў зроблена намаганьняў, каб яе прынізіць, дыскрэдытаваць, на жаль, і шмат разоў гэта рабілася. Таму на я на самую вялікую аўдыторыю выказаў сваё меркаваньне пра гэтую праблему, хоць праблемы няма: Сьвятлана — найвыбітнейшы зь беларускіх літаратараў, якія працуюць сёньня.

Марачкін: «У мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі»

8 кастрычніка 2015

Радыё Свабода

Мастак і сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Аляксей Марачкін сказаў, што мае высокае меркаваньне пра творчасьць Сьвятланы Алексіевіч.

«Кнігі Сьвятланы Алексіевіч — гэта наш боль. Яна бярэ самыя балючыя тэмы, да якіх ніхто не дакранаецца. Яна не баіцца такіх тэмаў», — сказаў Марачкін Свабодзе.

«Але вельмі шкада, што ў свой час не атрымаў Нобэлеўскую прэмію Васіль Быкаў. Ён ад пачатку да канца быў з народам і заўсёды быў гатовы ўзяць адказнасьць за свой народ. Ён ніколі не хаваў сваёй пазыцыі і пісаў на беларускай мове, зь якой яго перакладалі на шматлікія іншыя. Я думаю, што і сама Сьвятлана радавалася б, калі б прэмію далі Васілю Быкаву. Але так атрымалася, што ляўрэат — яна».

Аляксей Марачкін сказаў, што асноўная прэтэнзія да ляўрэаткі — тое, што яна піша па-расейску:

«Мне не падабаецца, што Сьвятлана Алексіевіч — расейскамоўная пісьменьніца. Таму прысуджэньне ёй Нобэля — гэта цаглінка ў падмурак «русского мира». Чаму? Таму што нядобразычліўцы могуць сказаць, што гэта пасыл беларускамоўным пісьменьнікам: маўляў, бачыце, Нобэля атрымала расейскамоўная беларуская пісьменьніца, а беларускамоўныя са сваёй сялянскай мовай далёка ня пойдуць. Таму ў мяне радасьці вельмі мала з нагоды яе перамогі. Мы сёньня змагаемся за тое, каб беларуская мова жыла. Я быў бы рады, каб Нобэля атрымаў беларус, які піша на мове тытульнай нацыі».

Лукашэнка павіншаваў Сьвятлану Алексіевіч
1 ... 125 126 127 128 129 130 131 132 133 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)