Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 189
Перейти на страницу:

Гэта будзе яшчэ вельмі доўгая барацьба, я думаю, яна зацягнецца на некалькі дзесяцігодзьдзяў. Але як бы ні стараліся нашысты і лукашысты — сёньняшняе акасьцяненьне скончыцца, таму што сьвет усё ж рухаецца, і мы ня можам сядзець на ўзбочыне, гэта нерэальна хоць бы з прычыны новых тэхналёгій. На нейкі час можна стварыць рэзэрвацыю, ну, можа быць, нават на працяглы час (у рэшце рэшт, ёсьць досьвед Паўночнай Карэі), але, тым ня менш, чалавецтва рухаецца ў бок больш нармальнага сэнсу жыцьця, калі чалавечы дух не прыніжаны, калі чалавечыя паняцьці не зьняважаныя. Гэта тычыцца ўсяго мінулага — ня толькі вайны, але і ГУЛАГу, які таксама аказаўся спрэчным паняцьцем, як высьвятляецца. Напрыклад, музэй «Перм-36» — ужо не музэй ахвяраў ГУЛАГу, а музэй работнікаў ГУЛАГу. Будзем цяпер кланяцца катам, чытаць, як яны пакутавалі, зьдзекуючыся над ахвярамі...

Усё вельмі перамяшалася, але я думаю, што старая ідэя выдыхаецца. Сьвет ідзе ў бок таго, каб чалавек застаўся чалавекам у тым, у боскім сэнсе слова — пра гэта пісалі Аляксандар Мень і Аляксандар Шмеман — калі сапраўды гаворка ідзе пра дух чалавечы.

«У кожным расейцу ёсьць трохі Пуціна»

Радыё Свабода

14 траўня 2015

«Расейскіх журналістаў трэба судзіць за тое, што яны гавораць пра вайну на Данбасе», — сказала на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

Польскі пераклад кніжкі Алексіевіч «Час second-hand» намінаваны на літаратурную прэмію імя Рышарда Капусьцінскага, выдатнага польскага пісьменьніка ў жанры літаратурнага рэпартажу і дакумэнтальнай прозы, які нарадзіўся ў Пінску.

«Сапраўднай праблемай зьяўляецца тое, што расіяне хочуць слухаць тую хлусьню. У кожным расейцу ёсьць трохі Пуціна. Чырвоная імпэрыя адышла, але савецкі чалавек застаўся. Больш чым 100 гадоў выхоўваюць яго ў кульце вайны. І яму ніколі не жылося добра. Савецкага чалавека некалькі дзясяткаў гадоў падманвалі, а потым, пасьля перабудовы, сыстэматычна абкрадалі. Таму гэта вельмі жорсткі і агрэсіўны тып чалавека», — цытуе Сьвятлану Алексіевіч сайт tokfm.pl.

Сайт згадвае адзін інцыдэнт падчас сустрэчы Алексіевіч у Варшаве — калі яна закранула тэму вайны ў Данбасе, нехта з залі выкрыкнуў: «Гэта бандэраўская прапаганда!». На што пісьменьніца адрэагавала:

«Якраз з-за такіх рэакцый мы пачынаем страляць адны ў адных. Калі б сёньня паслалі ў спакойную Беларусь сто танкаў, выявілася б, хутчэй за ўсё, што частка хоча далучыцца да Польшчы, частка да Расеі. Адно толькі несумненна: пралілася б кроў».

Алексіевіч атрымала прэмію імя Капусьцінскага

Радыё Свабода

15 траўня 2015

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч другі раз стала ляўрэатам міжнароднай прэміі імя Рышарда Капусьцінскага за дакумэнтальную прозу.

Цырымонія ўручэньня прэміі імя Рышарда Капусьцінскага адбылася ўвечары 14 траўня ў Палацы культуры і навукі Варшавы. Прэмія ўручаецца за найлепшую рэпарцёрсую кнігу, якая закранае важныя праблемы сучаснасьці. Яе арганізатары — мэрыя Варшавы і «Gazeta Wyborcza».

Журы пад кіраўніцтвам польскага публіцыста з Швэцыі Мацея Зарэмбы-Бяляўскага ацэньвала 84 кнігі.

У гэтым годзе прэмію атрымалі два ляўрэаты: беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч за кнігу «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека» і польскі пісьменьнік, журналіст Міхал Альшэўскі за кнігу «Найлепшыя чаравікі ў сьвеце», паведаміў зь месца падзеі карэспандэнт «Хартыі 97».

Прэміі ляўрэатам уручала асабіста мэр Варшавы Ханна Гранкевіч-Вальц. Зь вітальнымі словамі выступілі галоўны рэдактар выданьня «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік і вядомы аўстрыйскі публіцыст Марцін Полак.

Выступаючы на цырымоніі, Сьвятлана Алексіевіч падзякавала ўладам Польшчы за падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну з-за палітычнага перасьледу на радзіме:

«Я вельмі рада, што другі раз стаю на гэтай сцэне і атрымліваю гэтую ўзнагароду. Усё гэта вельмі для мяне важна, і я нават падумала, што я шчасьлівы чалавек. Рэдка думаеш пра сябе, што ты шчасьлівы чалавек, але я магу гэта сказаць. 40 гадоў я рабіла тое, што хацела рабіць. Мне ўдалося зрабіць тое, што я задумала яшчэ ў юнацтве.

Сваё дзяцінства я правяла ў Беларусі і Ўкраіне і памятаю бясконцы жаночы хор. Як я разумею цяпер, гэта, напэўна, была глыбокая траўма, таму я чула пастаянныя размовы пра «верхніх» людзей, пра сьмерць, пра тых, хто сышоў. І калі я з вуліцы прыходзіла дадому і садзілася за кнігі, мне здавалася, што ўсё роўна ў гэтых кнігах няма таго, што я чую на вуліцы. Цяпер я рада, што гэтыя галасы, якія ўвесь час гучалі ўва мне, у маёй сьвядомасьці, у маіх днях, начах, размовах, цяпер сталі словам, кнігай і належаць сьвету.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)