Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 379
Перейти на страницу:

– Абаронцы? Ад каго абараняюць, спадар палкоўнік? Ад Амерыкі? Ад Польшчы? Ад Нямеччыны? Дык жа яны перажываюць за нас, лекі і харч шлюць нам, адзенне... Ці можа ад Расеі ці Ўкраіны? Ад каго? У мяне сын быў, ваш цёзка, Сымонка. Дык яго ў цынкавым адзенні, як казала Макушыха, прывезлі з Афганістана. Хто ў тым вінаваты, можа, я? Для гэтага я яго гадавала, ночы не спала, – для смерці, значыць, гадавала... Каб ён быў забойцам нявінных людзей? Ісус Хрыстос казаў, хто нават і не забівае, а пасылае забіваць іншых, то і таго спасцігне смерць... І тых камандзіраў, што пасылалі майго сына забіваць, насцігне тое ж самае... І Бог пакарае, не я. Я дурная з вёскі жанчына, усё жыццё кароў даіла. У гаўне па пояс таўкуся во са сваёй сяброўкай Аленай, і мо ад нас тым сялянскім гноем і патыхае, бо яго нічым нельга вытравіць з нашага цела, ды вы толькі з-за далікатнасці выгляду не падаеце, як культурны чалавек, што ад нас не французскімі духамі пахне, – дык вось я што вам скажу вам, дарагі камандзір. Армія ваша – гэта нават і не нашая калгасная ферма. Гэта бойня жывёлы, быдла. У быдла вы ператварылі нашых сыноў. Армія – гэта кроў і смерць у мірны час. Добра, калі б у імя каго ці чаго – незалежнасці, пры тым сапраўднай, а не інтэгратарскай, шчаслівай долі, а так...

– Я не збіраюся... – хацеў нешта ўставіць палкоўнік, схіліўшы галаву, але яго настойліва перабіла жанчына, не дала даказаць – у яе душы кіпеў боль за свайго сына, за сына сяброўкі, за ўсіх сыноў, што аддалі мацяркі ў войска:

– ...а так мы, выходзіць, на бойню і здаем сваіх дзяцей. І муж у мяне быў. Узялі на ваенныя зборы. Замест збораў будаваў генералам катэджы. У роў машына скацілася – везлі матэрыялы для будаўніцтва. Удавой я стала, а сыны без бацькі. Дык што, вы хочаце, каб і апошні мой сынок загінуў тут, у вашай часці?

– Вашага сына ніхто больш і пальцам не кране! – цвёрда паабяцаў камандзір – у яго пачырванеў твар, ад сціснутых зубоў перакатваліся жалвакі. – Больш такога не паўторыцца...

– Не паўторыцца?! – Мальвіна пільна паглядзела на палкоўніка. – Слова вашае – пусты гук, прабачайце... То ж у Чачні ільецца кроў нявінных людзей, забіваюць тых, хто і зброі ў руках не трымаў ніколі. У іншых месцах вайна ідзе, дык вы ж туды разам з расейскімі генераламі можаце паслаць на смерць, а потым спісаць на ваенную прысягу...

– Тут ужо іншае.

– Іншае? Смешна чуць ад вас такое... Для вас можа і іншае, ды толькі не для нас... Шкада, што мы, мацяркі, не маем сілы, мацнейшую за вашую, а то б... А то не аддавалі б мы на смерць сваіх сыноў. Самі і ваюйце, самі і ідзіце на смерць, але не пасылайце іншых замест сябе...

Да рукі Мальвіны дакранулася Алена, умольна папрасіла:

– Мальвінка, не трэба так. Мо Сымон Міхайлавіч і не вінаваты, над ім і яшчэ ёсць камандзіры.

Але ўдава адпрэчыла руку, хацела да канца выказаць сваю думку.

– Не вінаваты? То мы з табою вінаватыя тады, што не бандытамі сваіх сыноў выгадавалі. Тады б ніякая сволач іх не кранула б... Табе во дзякуй за сына, што адзін на такую ваўчыную зграю асмеліўся рынуцца – адзін усіх паклаў. Мой бы не паклаў. Я свайго песціла і аберагала. Бо ён будучы муж і бацька, але не для арміі я яго рыхтавала, не для арміі, як і ты, даруй мне...

– Мальвіна...

– Добра, добра, а то падумаеце яшчэ, што я з глузду з’ехала, хаця я і блізка каля гэтага. Я ніколі і нікому такога не гаварыла. А тут не вытрымала, выгаварылася. І не злуй на мяне, не крыўдуй... І вы, Сымон Міхайлавіч. Але на развітанне вось я што яшчэ скажу. Калі што здарыцца з маім сынам з сынам маёй сяброўкі, як і з іншымі дзецьмі, над вашай сям’ёй і асабіста над вамі павісне пракляцце. Як і над вашым былым саюзным міністрам абароны – Язавым... Як і над Брэжневым, які падпісваў паперы, каб кінуць дзяцей у афганскае пекла... Запомніце тое. І – выбачайце за шчырасць, даруйце, калі недзе і не да спадобы нашы меркаванні. Але гэта словы жанчыны. Словы – маці.

Сымон Міхайлавіч кісла ўсміхнуўся, моўчкі кіўнуў галавой.

Праводзячы ўжо жанчын да дзвярэй, сказаў ім:

– Праз гадзіну вас вадзіцель адвязе да вакзала. Вас праводзяць сыны. А за шчырасць дзякую. Словы вашыя буду памятаць. Добрай вам дарогі!

Мальвіна затрымала дапытлівы позірк на палкоўніку, – як хацела пераканацца ў шчырасці і праўдзівасці яго слоў. І, здаецца, не заўважыла фальшы ці падману. Толькі пасля гэтага пераступіла парог кабінета камандзіра танкавага батальёна...

20.

Поўня круглая і празрыстая, як пераспелая антонаўка пад зыркім сонцам.

Вінцук глядзіць на яе, а думкамі пераносіцца ў сваю вёску – у Забалацце.

У яго добры настрой – Кацярынка прыслала ліст. Шмат чаго цікавага напісала яму. Паступіла ў тэхнікум – тэхналагічны. Нічога асаблівага, здаецца, не паведаміла, найбольш пра вучобу, пра сябровак і пра выкладчыкаў. Ні слова пра нейкія пачуцці і іх адносіны, але Вінцуку ўсё роўна цёпла ад яе радкоў. Ён здолеў па-за тэкстам прачытаць тое, што яму ніхто больш не змог бы так напісаць, і яе словы сталі кропелькамі-глыткамі крынічнай вады ў спёку, калі ён піў каля Ігналявай крынічкі. Кацярына не Аксана – ніколі не надумаецца прымусіць яго, каб пакахаў яе, не папросіць нават пра тое, – і ён ужо думае пра тое, якое пяшчотнае і цёплае пасланне дашле ёй у адказ...

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)