Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 150
Перейти на страницу:

– Аніколі раней нат не набліжаўся гном да перамогі над эльфам у майстэрстве словаў, – казаў ён, – цяпер засталося толькі рушыць да Фангарну, каб сплаціць рахунак!

Ад Цясьніны выехалі да Ізенградку й убачылі, чым бавіліся энты. Зруйнавалі цалкам ды вынішчылі дашчэнту ўсё кольца скалаў, а зямлю зрабілі сапраўдным садам. Тут пабег струмень, а пасярэдзіне легла чыстае возера, зь якога ўздымалася вежа Ортанку, высокая й недасягальная, і чорны камень яе люстраваўся ў вадзе.

Колькі часу вандроўнікі счакалі перад былою брамаю Ізенградку, на месцы яе стаялі, нібы вартавыя, два высокія дрэвы, адсюль пачыналася сьцяжына па зялёнай лугавіне да Ортанку. Зьдзіўленыя, глянулі вандроўнікі на справу энтавых рук, але спачатку нікога паблізу не пабачылі. Аднак неўзабаве пачулі покліч: "Ху-ум-хомм, хуўм-хомм!" – і на сьцязе зьявіўся разам з Хуткасьценем Дрэвабарод, каб павітаць гасьцей.

– Калі ласка, у Дрэвагароджу Ортанку! – вухнуў Дрэвабарод. – Я ведаў, што вы набліжаецеся, але ж было шмат працы ў верхняй даліне, і засталося яшчэ нямала. Але ж я чуў: вы таксама на поўдні ды на ўсходзе не ленаваліся. Добра ўсё выйшла, вельмі добра.

I Дрэвабарод ухваліў усе зьдзяйсьненьні, пра якія, відавочна, ведаў да дробязяў, а пасьля запытальна зірнуў на Гэндальфа.

– Ну, што ж цяпер? – спытаў у чараўніка. – Ты выявіў сябе наймагутнейшым, усе твае высілкі далі плады, усё атрымалася. Што рабіцьмеш? I чаму прыехаў сюды?

– Каб пабачыць тваю працу, мой сябра, – адказаў Гэндальф, – і падзякаваць табе за дапамогу ва ўсім, чаго мы сягнулі.

– Хумм, але, тое цалкам слушна, – зазначыў Дрэвабарод. – Бо энты, безумоўна, сваю ролю згулялі. I ня толькі з гэтым, хумм, клятым дрэвагубцам, што тут жытлаваў. Бо ж набеглі вялізным натоўпам гэтыя, бурарум, лютавокія-чарнарукія-крываногія-каменнасэрцыя-кіпцюрастыя-бруднабрухія-крывапрагныя, марымайтэ-сінкахонда, хумм, ну, раз вы такі пасьпешлівы народ, а іхняе поўнае імя доўжыцца гады нашых пакутаў ад іх, скажу: оркаў набегла пошасьць. Зь Вялікай ракі зьявіліся, ды з Поўначы спусьціліся, ды запаланілі ўсё вакол лесу Лаўрэліндарэнан, а ўсярэдзіну не прайшлі, дзякаваць Вялікім, што тут вось перад мною, – ён пакланіўся пану і паньне Лорыйну. – I тыя самыя мярзотныя пачвары надта зьдзівіліся, сустрэўшы нас у роханскіх панізьзях, бо ня чулі пра нас раней, хоць ня чулі й лепшыя народы. Няшмат тых оркаў засталося, каб нагадаць пра нас сьвету, бо мала хто ўцёк, дый тыя амаль усе дасталіся рацэ. Вам пашчасьціла, бо калі б яны не перастрэлі нас, тады кароль травяных палёў далёка ня зьехаў бы, а калі б зьехаў, яму не было б куды вяртацца.

– Мы добра ведаем гэта, – пацьвердзіў Арагорн, – і аніколі не забудземся ані ў Мінас Тырыце, ані ў Эдорасе.

Аніколі – надта доўгае слова нават для мяне, – усьміхнуўся Дрэвабарод. – Не забудуць, пакуль трывае тваё каралеўства, ты маеш на ўвазе, але ж доўгенька яму давядзецца стаяць, каб тое падалося доўгім энтам.

– Пачынаецца новая эпоха, – заўважыў Гэндальф, – і ў ёй, магчыма, каралеўствы людзей перажывуць цябе, сябра мой Фангарне. Але ж скажы мне: што з маім даручэньнем? Як там Саруман? Ці не стаміў яго яшчэ Ортанк? Бо мне не падаецца, што зьмены навокал ён успрыняў як паляпшэньне відарысу з вакна.

Дрэвабарод зноў зірнуў на Гэндальфа доўга й запытальна, амаль хітра, як падалося Мэры.

– А-а, – уздыхнуў неўзабаве. – Я так і думаў, што ўрэшце ты дабярэсься дагэтуль. Ці стаміў яго Ортанк? Надта стаміў апошнім часам, і ня так уласна вежа, як мой голас ля яе. Хумм! Доўгія я распавядаў яму гісторыі ці, прынамсі, такія, што лічацца доўгімі для вас.

– Тады чаму ж ён слухаў іх? Ці ты патрапіў у Ортанк? – спытаў чараўнік.

– Хуўм, не, ня ў Ортанк! Але ж ён падыходзіў да вакна й слухаў, бо аніякім іншым чынам навінаў дастаць ня мог, і хоць ненавісныя былі яму тыя зьвесткі, ён іх прагнуў, а я паклапаціўся, каб ён выслухоўваў усё-ўсенька. А да навінаў я дадаў шмат такога, над чым яму карысна б было задумацца. Вось ён і стаміўся. Заўжды быў такі пасьпешлівы. Тое яго й згубіла.

– Я заўважаю, мой даражэнькі Фангарне, што зь вялікаю настойлівасьцю кажаш ты "жыў", "быў", "стаміўся". А як наконт "жыве" ці "стаммяецца"? Ён што, памёр?

– Не, наколькі я ведаю, не памёр. Але сышоў. Так, сем дзён як сышоў. Няшмат засталося ад яго ранейшага, калі выпаўз у сьвет, а што тычыцца ягонага паўзучага служкі, дык той увогуле падаўся блядным ценем. Не кажы мне, Гэндальфе, што я абяцаў пільна вартаваць яго, я добра памятаю. Але жусё зьмянілася. Я надзейна трымаў яго, каб ён не нарабіў шкоды, і ён страціў магчымасьць шкодзіць. Мусіш ведаць, Гэндальфе, што болей за ўсё я ненавіджу трымаць у няволі жывых істотаў, нават такіх пачвараў не ўтрымаю я пад замком безь вялікай патрэбы. Зьмяя бязь іклаў няхай паўзе куды пажадае.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)