Пракурорка [Журнальный вариант, be]
- Автор: Доленга-Мостович Тадеуш
- Год: 2018
- Язык: белорусский
- Год: «Выдавецкі дом «Звязда»
- Переводчик: Вероника Бондарович
- Жанр: Другая проза
Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
Пятру нават падабаўся гэты недахоп бацькавай чуласці, ён увогуле не лічыў гэта халоднасцю.
Хлопец вярнуўся ў купэ, каб скончыць размову са старым баварцам.
«Аксэль» прыбываў у порт, сунучыся паміж бясконцымі шэрагамі прышвартаваных караблёў. Яшчэ пятнаццаць хвілін — і з яго нутра паказаўся цягнік.
— Капенгаген!
На брудным пероне вакзала баварац развітваўся са сваім спадарожнікам. Прафесару ён паціснуў руку, а Пятру даў сваю візітоўку:
— Калі будзеш, маладзёне, як-небудзь у Мюнхене, не забудзься зайсці да мяне.
У гэты ж момант нейкі нізкі, каржакаваты мужчына ў клятчастым адзенні крыкнуў:
— Hallo, прыяцель! Не забудзься: заўтра, пятая раніцы!
— Я памятаю, — весела адказаў Пётр і, звяртаючыся да бацькі, дадаў: — Гэта мой датчанін з вострава Анхольт.
«Яму таксама шанцуе на людзей, як і таму», — падумаў прафесар.
Іх знаходжанне ў Капенгагене расцягнулася да тыдня, а яшчэ Бруніцкі павінен быў затрымацца на два дні ў Берліне.
— Мы, відаць, ніколі не даедзем да Варшавы, — пажартаваў Пётр, калі яны садзіліся ў цягнік на чыгуначным вакзале Фрыдрыхштрасэ. — Я на ўсялякі выпадак прагледжу маршрут, каб упэўніцца, што па дарозе няма ўніверсітэтаў.
— Шкада, што няма Цюрыха, — адказаў прафесар, — я б перамовіўся з панам Пернісонам.
— Таксама псіхіятрам?
— Не, Пеця, гэта студэнт-біёлаг, ненамнога старэйшы за цябе, узыходзячая зорка навукі. Стваральнік новых плыней.
— Тата, я расстроены. У параўнанні майго ўзросту з векам гэтага Пернісона я пачуў папрок, што я не стваральнік новых плыней у навуцы!
— Не папрок, але, магчыма, у гэтым была доля зайздрасці, — усміхнуўся Бруніцкі.
— Пачакай, тата, некалькі гадоў, можа, і я дам табе нагоду для гонару.
У Бруніцкага сціснулася сэрца.
«Божа мой, — думаў ён, — ці не ганарыўся б я і так, калі б ведаў, што ён мой сын!»
Ён цяпер цалкам усведамляў, што нічога больш у жыцці не прагнуў, як менавіта такога сына. Яшчэ ў школе, калі сябраваў з Багданам Друцкім, ён марыў пра тое, каб быць да яго падобным. Стараўся пераймаць яго зухаватасць, захапленні, інтарэсы… І пазней, калі ён ажаніўся з Вандай, то заставаўся пад уплавам Багдана, ці ж не чакаў — як найвялікшай ласкі лёсу — што ў іх народзіцца сын якраз такі, як Багдан!..
«Ведаць, ведаць, — стагнала ў грудзях, — ведаць любой цаной!»
І раптам у мозгу, які прагна шукаў адказ, зарадзілася новая думка: «Ці існуе спадчынная пераемнасць псіхікі? Ці ёсць у падсвядомасці чалавека псіха-фізіялагічная сувязь з папярэднімі пакаленнямі? А калі існуе, як можна яе адкрыць і вывучыць?»
Прафесар пацёр лоб і ўперыўся поглядам у сына, засяроджанага на чытанні.
«Зараз, зараз, — стараўся ён не ўпусціць думку. — Такім чынам, перш за ўсё, калі гаворка пра антрапалагічныя рэчы, то існуюць расы. Яны перадаюць нашчадкам не толькі марфалагічныя ўласцівасці, але і пэўны псіхічны багаж. Гэта аксіёма. Значыць, цалкам дапушчальна, што ў аснове гэтай псіхікі ляжыць падсвядомы агульны грунт. Тады тэорыя Фрэйда, можа, і павінна быць пашырана яшчэ далей за мяжу, да якой яе давёў доктар Кунокі. Псіхіка чалавека пачынае фарміравацца не ва ўлонні маці, а значна раней, у псіхічных напластаваннях цэлых пакаленняў… Аднак, з пункту погляду псіхолага, неабходна было б тады пазбавіцца ад вырашальных старонніх уплываў і ўсёй тэорыі электранейронаў?»
— Абсурд! — уголас сказаў доктар.
— Слухаю, бацька? — падняў галаву Пётр.
— Нічога. Прабач. Я пачынаю ўжо размаўляць з самім сабой. Ператаміўся.
Пётр устаў.
— Гэта праўда, тата. Я дастану падушку і плед. Кладзіцеся і спрабуйце заснуць. Добра?
Кожная такая праява ўвагі з боку Пятра неверагодна кранала Бруніцкага. Ён ведаў, што сваім холадам у абыходжанні з ім, холадам, які не дапускаў ніякай чуласці, ён павінен быў хутчэй аддаляць ад сябе сына. Тым жывей ён прымаў усе гэтыя яго простыя, нязмушаныя, але такія шчырыя праявы ўвагі. Ён атрымліваў асалоду ад гэтага тону, спосабу, роду гэтага клопату, у якім была нібыта нотка апекі мацнейшага над слабейшым, столькі прастаты і свабоды.
Прафесар у такіх сітуацыях не мог супраціўляцца. Ён паддаваўся волі Пятра з унутранай радасцю, якую сам сабе не дазваляў ні ўсвядоміць, ні праявіць, але якая, тым не менш, не дазваляла сябе заглушыць ніякімі думкамі.
Пётр, насвістваючы сабе пад нос, адкрыў чамадан бацькі, выняў плед, падушку, дамашнія туфлі.
— Здыміце, бацька, каўнерык, будзе зручней, — сказаў хлопец, — я заадно схаваю яго ў чамадан, каб не запыліўся.
Прафесар лёг, і калі Пётр захутаў яго ногі ў плед і затрымаўся над ім, то бацька спытаўся, не адкрываючы вачэй, ціхім голасам, які вырваўся з яго насуперак волі, паўтараючы думкі: