Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 179
Перейти на страницу:

— Я магу нават яе называць палянкай малышкі Юлькі, — пажартаваў Друцкі.

— Гэтага мала… гэтага вельмі мала, — сумна сказала яна, — гэта так, нібыта з літасці да гэтай беднай Юлькі, смешнай, дурненькай дзяўчыны… Своеасаблівае адчэпнае за тое, што я рашылася ахвяраваць вам такую танную і непатрэбную рэч, як… усе свае пачуцці…

Друцкі глянуў на яе. Юлька знарок ляжала з заплюшчанымі вачыма, бледная, як палатно.

— Юлька!

— Але гэта ўсё, што ў мяне ёсць, — гаварыла яна, нібыта не чуючы яго ўскрыку, — і таму, магчыма, мне гэта маё каханне падаецца скарбам… Непрынятым, непатрэбным… нават незаўважаным…

— Юлька! Што ты лапочаш! Мы ж сябры!

Ён бачыў, што яна хоча нешта сказаць, але вусны яе дрыжаць, а ў куточках яе закрытых павекаў блішчаць слёзы.

— Маленькая, ну, мая малышка, чым я заслужыў, што ты мне гэта гаворыш?

— О, я ведаю, — запярэчыла яна, — ведаю, што вы мне загадваеце маўчаць, што я бессаромная, навязлівая… што я подлая…

— Дзяўчо, ты звар’яцела?! — абурыўся Друцкі.

— Так, так, подлая. Бо я ведаю, што вас кахае Аліцыя, Аліцыя, якой я абавязана бясконца дзякаваць… Я подлая… Але я так шалёна, так бязмерна вас кахаю… Я жыву толькі мараю пра вас… Я павінна была, павінна была гэта вам сказаць… Таму што я страшна бяссільная, страшна бездапаможная… Што ж мне было рабіць, калі я так вас кахаю?..

Голас яе змяніўся шэптам і сціх. Па бледных шчочках пачалі сплываць слёзы.

Гэта было мацней за Друцкага. Горла ў яго перасохла, у лёгкіх ён адчуў амаль фізічны боль.

Ён ускочыў, схапіў яе ў абдымкі, панёс, бездапаможную, прытуліў і пачаў асыпаць бледны, заплаканы твар Юлькі гарачымі, шчырымі пацалункамі. Валасы, лоб, вочы, вусны — ён аж адчуў салёны смак слёз… Друцкі калыхаў яе на руках, як дзіця.

— Ціха, ціха, мая малышка, ціха, — паўтараў ён, хоць яна і так плакала ціхенька.

Яе рукі аплялі яго шыю, вусны прыніклі да вуснаў. Не адпускаючы яе, ён сеў на мох. Юлька моцна прытулілася да яго, з усіх сіл.

— Мой каханы, мой адзіны… — паўтарала яна, наблізіўшы свае вусны да яго шчакі.

— Ціха, мая малышка, ціха…

Так яны сядзелі доўга. Друцкі першы раз у жыцці не ведаў, проста не ведаў, што яму рабіць з маладой, прыгожай дзяўчынай, якую ён трымаў у руках. Яму нават і ў галаву не прыходзіла, што ён мог бы зрабіць так, як заўсёды рабіў у падобных выпадках. Чаму? Ён не мог сабе гэтага растлумачыць. Ён атрымліваў задавальненне ад блізкасці гэтай свежай духмянай істоткі, знаходзіў невытлумачальную радасць у тым, што так натуральна, так проста яна выбрала яго, што адарыла менавіта яго сваімі прыгожымі пачуццямі. Аднак… ён не ведаў, чаму нерухома сядзіць, чаму ён расчуліўся і захваляваўся, чаму шукае іншых шляхоў і тлумачэнняў, чым звычайна… Аліцыя?.. Ён аж здзівіўся, што гэта імя выплыла зараз у яго свядомасці… Прычым тут Аліцыя?..

Калі б не боязь якога б ні было руху, ён бы перасмыкнуўся. О не, дзіўна чужой і далёкай падалася яму ў гэты момант тая жанчына, на дзіва беспадстаўнымі прэтэнзіі да яго вернасці. Таму што яна апякунка Юліі?.. Гэта не мае значэння. Ён цалкам усведамляў, што ніводзін з гэтых матываў не стрымліваў яго, не здолеў бы стрымаць. Тады што?..

«Можа, тое, што я так моцна люблю гэтую малышку? — падумаў ён. — Я яе, тысяча чарцей, вельмі люблю!»

Гэтая разгадка загадкі яго ўчынкаў не задаволіла, але, не ў сілах знайсці іншую, ён здаўся.

— Пан Янэк, — ціхенька прамовіла Юлька, — вы не ўяўляеце, якая я шчаслівая, вельмі шчаслівая… Я так шмат думала пра падобную хвіліну… Нічога б не прагнула болей, чым каб толькі так было заўсёды…

— Апамятайся, малышка, — пажартаваў Друцкі, — можа пайсці дождж!

— Хай ідзе. Ох, пан Янэк… — яна раптам спынілася і скончыла сумным голасам: — Вы мяне ніколі не пакахаеце.

— Юлька! Падумай, навошта табе такі стары хлам?

— О, няпраўда!

— Я мог бы быць тваім бацькам. Вы ведаеце, я мог бы быць вашым бацькам? А?..

— Гэта не мае значэння, — горача запярэчыла дзяўчына.

— Гэта многа значыць, мая малышка, многа!

— Зразумела. Я вельмі інфантыльная, надта неразумная…

— Так, але толькі таму, што ты так гаворыш…

— Калі б я была такая разумная і прыгожая, як Аліцыя, тады б магла спадзявацца, што вы мяне пакахаеце, як яе…

Друцкі задумаўся, а Юлька, палічыўшы яго маўчанне прызнаннем слушнасці яе слоў, спыталася дрыжачым голасам:

— Скажыце мне, скажыце мне шчыра…

— Што?

— Я хачу, каб вы мне шчыра сказалі, каб хоць гэтым адказалі мне ўзаемнасцю за тое, што я гатова вам адкрыць усю сваю душу…

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)