Вужык. Голуб на плячы. Дак
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Год: Палесдрук
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:
Ён глядзеў на іх безуважна і абыякава, нават не стараўся запомніць кожнага ў твар – навошта? Калі і застанецца жывы, ды надумае паскардзіцца на іх, то ніхто іх караць не будзе – яны ж выдатна ведаюць пра тое...
– Ну, што, гатоў? Сам хочаш аддацца ці пад прымусам? Сам? Правільна – супраціўляцца, сабе ж нашкодзіць.
Яго ўхапілі за рукі, жыватом прыціснулі да брыжыка стала, крывавы твар прыціснулі да паверхні. Нехта зняў з яго трусы – і яны спаўзлі на падлогу. Нехта халоднымі і слізкімі рукамі абхапіў яго за азадак...
Тое, што адбылося далей, не чакаў ніхто...
Дзверы капцёркі выламаліся разам з замком і завесамі – ад удару чыісьціх ног. З грукатам упалі на таго, першага, каму выпала чырвовая дама, які і стаяў спіной да дзвярэй, супусціўшы свае штаны да каленяў...
Першы ўдар металічнага прута прыйшоўся па галаве Вячаслава Хвойнага, які трымаў Вінцука за левую руку і прыціскаў твар да стала, другому, хто стаяў побач з ім... У Хвойнага твар адразу заліўся крывёю і ён аснунуўся, страціўшы прытомнасць, на падлогу.
Прэнт хадзіў ужо без разбору па спінах, плячах і рэбрах. Нехта, зразумеўшы безвыходнасць сітуацыі, спрабаваў нырнуць у праём дзвярэй, але, убачыўшы, што там ужо ляжаць у крыві «дзяды», адступіў назад, але і яго дастаў арматурны прэнт – прыйшоўся па шыі, і той таксама «скапыціўся»...
Усе да аднаго ляжалі скрываўленыя на падлозе. Барылін яшчэ ботам спускаў кожнаму юшку з носа. Толькі потым нахіліўся над сваім сябрам:
– Вінцук, ты жывы хоць? Жывы?
Хлопец не мог расплюшчыць вочы, але здолеў паварушыць распухлымі губамі:
– Жывы, Віцька... жы… вы..
Барылін ускінуў яго на спіну, панёс да ложка.
На падлозе, скрозь, была кроў, і ён слізгаў па ёй, бы ішоў па слізкім ільду, нёс свайго сябра. Паклаўшы, падышоў да днявальнага, адпіхнуў яго ад сябе, узяў тэлефонную слухаўку:
– Алё! Дзяжурны ваеннай пракуратуры? У нас «чп»... Прыязджайце...
– Што здарылася?
–Самі ўбачыце... Вынік дзедаўшчыны. Тое, на што вы заплюшчваеце вочы...
– Вашае прозвішча?
– Як прыедзеце, я і назавуся...
Паклаў слухаўку, а днявальнаму гучна загадаў:
– Аб’яўляй трывогу! Ну-у, неадкладна!..
Днявальны здзіўлена глядзеў на акрываўленага танкіста ў парваным адзенні, быццам ён нічога не чуў і не бачыў, быццам нічога гэтага не ведаў, – не рухаўся з месца.
– Я табе што сказаў, ну-ууу!..
Толькі тады паставы ачомаўся, націснуў на чырвоную кнопачку. І ў той жа момант загула сірэна – трывожна і пагражальна. Гула бесперапынна і хвіліну, і тры, і пяць...
Барылін выцер мокрым ручніком скрываўлены твар Вінцука, пачаў змазваць ёдам. Хлопец скрывіўся ад болю, застагнаў.
– Жывы будзем, не памром,, Вінцучок! Добра яны прайшліся па тваім твары. Ну і я ім адпаведна вывескі папсаваў... Будуць помніць. А то, бач, верх над намі ўзялі... Цяпер больш такога не паўторыцца, Вінцук, будзь спак...
Нехта з дзядоў, якія не прымалі ўдзел у начным дзействе, хацеў выцерці кроў на падлозе – узяў у рукі швабру, але Віцька коршакам наляцеў на яго, кулаком з усяе сілы ўдарыў па твары, закрычаў:
– Што, чысціні захацелася? Поўзай па ёй, па крыві, што вы наспускалі...
Прыехалі з пракуратуры.
У казарму зайшло чацвёра – падпалкоўнік, маёр і два капітаны. Глянулі на відовішча, спахмурнелі...
– Што тут адбылося? - спытаў маёр і падышоў да першагодка, што сядзеў на сваім ложку, выціраў з твару кроў.
– А вы ў дзядоў спытайце. У Хвойнага, у Моклага, Банадарэнкі, Іванова, – адказаў салдацік і ўсхліпнуў, заплакаў. – Яны сярод ночы завялі голага Ўюнова ў капцёрку і пачалі здзекавацца над ім, а нас збівалі тут, у ложках...
Аднаго за адным выводзілі стараслужачых у калідор, каб потым пасадзіць у машыну. Адзін Хвойны не падымаўся з падлогі – у яго быў праломлены чэрап...
Камандзір часці прыехаў праз чвэрць гадзіны.
Не паверыў, убачыўшы ўсё, здзіўлена глядзеў на крывавую падлогу, на акрываўленых салдатаў... Ад яго несла гарэлкаю і часнаком, – хістаўся, тлустыя і бліскучыя губы шапталі няўцямнае:
– Бля.. што нарабілі... Казаў жа, каб да крыві не даходзіла... Плугі калгасныя...
Палкоўнік пракуратуры паказаў нейкую паперчыну. Той махнуў няўцямна рукою:
– Валяйце... Сам бачу, не сляпы...
Хлопцаў павезлі некуды ў грузавой машыне. У кузаве іх суправаджалі салдаты з аўтаматамі, забаранілі строгім голасам размаўляць між сабою.
Палкоўнік сеў на табурэтку пасярод казармы, спытаў: