Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 379
Перейти на страницу:

Спаць у адрынцы было ўжо холадна, і таму яна перабралася ў хату.

На магіле маці яна адшукала маленькі гліняны гаршчэчак. У ім нічога, аказваецца, асаблівага і не было – толькі белы невялічкі каменьчык, памерам з галубінае яйка. Але яна ведала, што гэта такое было... Не простае яечка, нават не залатое, а больш каштоўнае...

Прыйшоўшы дадому, паклала на стол белае яйка. Зажмурыўшы вочы, звярнулася да Ўладара цемры. Прыйшла пара сказаць яму пра свае задумы, пра тое, што яна прыняла яго ўмовы, што толькі цяпер яна згодна здзейсніць тое, да чаго імкнулася, але адцягвала, колькі магла...

«Даўно б так, даўно б так, – прашакаў нячутны голас, але чутны толькі для Аксаны, – я чакаў гэтай хвіліны, бо ведаў, што некалі ж павінна была спаўзці паляндра з тваіх вачэй, з таго прыдуманага, уяўнага кахання. Цяпер ты тая, якой і павінна быць, – толькі ці гатова зрабіць тое, што задумала?»

«Гатова, мой Пан і натхніцель! Гатова! Усялі ў мяне належную канчатковую чорную сілу, – і я выкарыстаю яе па прызначэнні!»

«Бяры! Карыстайся ёю! І помсці за здзекі над сабой. Ты выпакутавала сваю помсту...»

Белы каменьчык на стале загарэўся яркім ружовым агнём.

Здавалася, пачала хістацца хата – затрашчалі нават вуглы, быцам іх курочыў дужы мароз. А тым часам цела Аксаны ахутаў сапраўдны холад, што, здавалася, і кроў змерзла ў венах, і галаву сціснулі ледзяныя вобручы, ды так, што яна не вытрымала – і з грудзей вырваўся немы жудасны крык:

– А-ааа!.. а-ааа!..

Яна не ўпала на падлогу, як пад час апошняй сустрэчы і размовы з ім, а наадварот, стаяла цвёрда і ўпэўнена, і чорная сіла, што ўсялілася ў яе, прагла дзеянняў, прагнула выконваць любыя загады сваёй гаспадыні, любыя яе прыхамаці...

Вочы свідравалі любую рэч, што знаходзілася ў хаце, позірк пранізваў усё наскрозь. Яна бачыла ўжо, што было ў халадзільніку, у шафе, ды і сцен у хаце не было бачна - на вуліцы, за нябачнай глухой сцяной, свяціў зверху слупа ліхтар, ехала машына і бліскала фарамі... Слуп і спыніў яе ўвагу.

Яна пачала пільна ўзірацца ў яго, вадзіла позіркам зверху ўніз, прымружыла вейкі, думкава пасылала каманду. Бетонны слуп затрашчаў каля зямлі, пачаў хіліцца долу. Не вытрымаў, парваўся дрот, пераплёўся між сабою, – і тут жа ад кароткага замыкання ўспыхнула з трэскам зыркая маланка, узарвалася трансфарматарная будка – як хто падклаў пад яе міну ці бомбу...

«Валодаю! Я валодаю той сілай! – хацелася крыкнуць ад радасці, але стрымалася, прытушыла ў сабе покліч, адчуўшы сябе ўжо ў іншым вымярэнні, без сэрца і без чалавечых пачуццяў, без эмоцый і кахання, перажыванняў і іншых сантыментаў, якія ўласцівыя чалавеку і яго душы. А каханне дык яна і назусім пахавала, – канчаткова і назаўсёды. І лічыла сябе невінаватай у тым, а вінаваціла толькі яго, Уюна... У яе душы нарадзіўся пастаянны холад, і ўсё тое, што было ў яе людскага, чалавечага, змерзлася, акамянела, – яна стала нічым, увогуле перастала як бы існаваць... – Я і павінна была валодаць гэтымі здольнасцямі, і я цяпер заўжды буду гаспадыняй сваіх жаданняў. І ніхто мне не запярэчыць, і ніхто мяне цяпер не ўказчык – ні Нікадым, нават і сам Бог!..

А цяперака няхай уся вёска пабудзе ў цемры, а я з Гаспадаром цемры спакойна прайдуся па вуліцах Забалацця... Мы тут ноччу будзем гаспадарыць, мы будзем выбіраць – каго мілаваць, а каго караць, – цяпер ніякага спуску і жалю не будзе; час дабрыні скончыўся; цяпер людзі яшчэ больш будуць ненавідзець адзін аднаго – яшчэ больш будуць жорсткія і агрэсіўныя, – яны перадушаць адзін аднаго, перастраляюць, ператруцяць... А застанемся толькі мы – дзеці і гаспадары цемры...

І будзе так! Няхай будзе так! Мы даможамся, што так яно і будзе!..»

Яна бачыла Вінцука ў крыві, і яе ўжо радавала тое. Няхай не думае, што Бога ўхапіў за бараду, калі пабыў у старога Нікадыма... У яго і жыцця на адзін-два ўздыхі... Не паможа ён табе, Уюнчок-прастачок, не паможа. Ну, як маё другое папярэджванне? Праўда, мацнейшае, чымся гадзюка на пні? А будзе яшчэ і трэцяе... Але ўжо апошняе. То ўжо будзе не папярэджванне, то ўжо – дзейства!

Вядзьмярка рашыла пакінуць яго на дзевяць дзён у спакоі. Каб расцягнуць задавальненне ад расправы над ім, каб адчуў, што не мінуць яму таго, што намечана і наканавана, – каб ведаў і пераканаўся, што ніякая сіла ў свеце цяпер не адвядзе ад яго смерць, помсту за няўважлівасць і пагарду...

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)