Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 379
Перейти на страницу:

– Сынкі! Дык што ж гэта робіцца, га? Як прымірыць вас – два пакаленні з розніцай у адзін год? Га? Дык, што, выходзіць, няма ніякай дружбы не толькі паміж народамі, і спаміж нават і славянаў, так? Дык чаму ж наш самы галоўны далдоніць пра нейкае славянскае брацтва? Вось яно, брацтва... Блядства, а не братства... Адкажыце вы мне, дурному выпускніку ваеннай акадэміі, чаму ўсё так? Чаму вы ненавідзіце адзін аднаго, а вы ж браты родныя, сынкі незалежнай дзяржавы, якая завецца Беларусь, вы ж нашчадкі ліцьвінаў і вояў Княства Літоўскага...

Ён сядзеў і плакаў. І то плакала не толькі гарэлка, якую ён жлукціў цэлую ноч – адзначаў свой дзень нараджэння, плакала яго спакутаваная душа, якая не ведала, не адчувала болю сыноў яго Айчыны...

Палкоўнік меў сэрца палешука, некалі быў як і яны, малады і дурны, але дурноцтва тое не даходзіла да такіх памераў і не пераступала недазволеных межаў... Ён адчуваў, што з’яўляецца чужым і далёкім, не тым, як яго называлі бацькам-камбатам... Які ж ён «баця», калі ў яго падраздзяленні творыцца такое?

Дык які ж ён бацька, калі не ведае, што ў яго сям’і дзеці купаюцца па вушы ў крыві?..

Да яго падышоў Вінцук Уюноў – быў амаль без памяці, і яго не ўтрымліваў Барылін.

– Спадар палкоўнік! Паглядзіце на мяне.

Камандзір часці, здаецца, пачаў цверазець, – узняў галаву і зірнуў на салдата.

– Я стаю перад вамі такім, якім мяне нарадзіла мая матуля. Ніводнага разу за ўсё жыццё мяне не біла маці, нават не сварылася, бо не было на тое прычын... Якія ж былі прычыны ператвараць мяне ў вашай вайсковай катавальні ў кавалак крывавага мяса? Толькі за тое, што я салага? Што я не магу быць слугой «дзядоў», выконваць іх дурныя жаданні, аддаваць ім грошы, купляць віно, гарэлку і цыгарэты «Мальбара»? Але ж я не наркаман, не курэц, не жанчына парэшты, што мяне хацелі згвалтаваць восем чалавек у капцёрцы... Я – механік-вадзіцель, скончыў вучэбку, і заўтра сваімі трапнымі стрэламі ў цэль заваюю вам ачкі, каб вас яшчэ больш павысілі ў званні... Але ж заўтра вы мяне аддасце, закрыўшы вочы, на расцярзанне тым жа «дзядам», каб яны правучылі мяне, зрабілі шаўковага, бо не вы, палкоўнік, а яны кіруюць тут і правяць баль... Вы – днём, а яны – ноччу... Яны служаць Сатане, Уладару цемры, і вы з імі заадно. І вы аддасце мяне на з’ядзенне гэтым ваўкам, і мне тады ўжо не жыць...

– Не аддам! – крыкнуў палкоўнік і стаў перад танкістам на калені, потым абхапіў яго рукамі, прыціснуў з усіх сілаў да сябе. – Не аддам... Не дапушчу больш такога. Слова даю. Калі ж я схлушу, хай тады мяне пакарае Бог!

– У нас кажуць так – дай, Божа, нашаму цяляці воўка з’есці. Пераначаваў бы, ды падушка дужа мулкая...

Палкоўнік не чуў яго слоў, а калі і чуў бы, то нічога не зразумеў бы.

А для Вінцука адкрылася і была зразумела адна выснова: лозунг афіцэраў, што армія – гэта школа мужнасці, поўнасцю дурны і абсурдны. То не школа, а сапраўдны фашысцка-бальшавіцкі канцэнтрацыйны лагер, дзе гарылы запраўляюць усім, і што трэба нечалавечае намаганне, цярпенне, стойкасці і моц, каб выстаяць у гэтай калатнечы, не дазволіць забіць сваю душу...

І было зразумела і іншае – колькі ж прыйшлося вытрымаць Віцьку Барыліну, каб навучыцца супрацьстаяць тым гарылам, знайсці ў сабе сілы, каб адпомсціць за здзекі і катаванні – і яго, Віцькі, і яго, Вінцука. Ды і іншых хлопцаў, над якімі здзекаваліся...

– Вінцук! – пагукаў слабым голасам Віцька – ляжаў на крайнім ложку, трымаючыся за жывот. – То ж мяне, аказваецца, Хвойны нажом па жываце паласнуў, распароў...

Хлопец лёгка, але настойліва адпіхнуў ад сябе камандзіра, паклыпаў, цягнучы і кульгаючы на адну нагу, да яго.

Скрозь пальцы лілася кроў. Віцька ўвесь збялеў, вось-вось страціць прытомнасць. І ў той жа час у казарму зайшлі ў белых халатах людзі – жанчыны і мужчыны...

– Божачка, што гэта? – усклікнула жанчына, паслізнуўшыся на лужыне крыві – ледзьве не ўпала, яе падхапіў доктар з чамаданчыкам.

– Ратуйце Віцьку! – крыкнуў умольна Вінцук, стоячы каля сябра. – Ён сцякае кроўю – жывот разрэзаны.

Хлопца паклалі на насілкі, спыніўшы крывацячэнне, і подбегам панеслі да «хуткай дапамогі».

Уюноў лёг на акрываўленыя прасціны, абхапіў галаву рукамі. Маліў Бога, каб Віцьку давезлі да шпіталя, каб з ім нічога не здарылася благога.

Палкоўнік на «газіку» паехаў следам за «хуткай».

17.

Аксана старалася не сустракацца з Мальвінаю.

У той час, як яна была на ферме, ці была ў хаце, а не ў двары, – паштарка нішком утыркала ў самаробную скрынку газеціну і хуценька адыходзіла ад веснікаў.

Не таму, што ў нечым баялася жанчыну, наадварот, не хацела, каб Уюнова маці ў яе вачах бачыла нянавісць, смагу помсты. Яна старалася душыць у сабе тыя пачуцці, хавала ў душы, не давала вырывацца вонкі. Дакарала сябе за нястрыманасць, за тыя словы, што пры ўсіх сарваліся з языка. Людзі ж чулі, і таму што падумаюць, калі яна здзесніць задуманае? Але старалася і супакоць сябе – ну і што з таго, што сказала, – ці мала што можна мянціць языком… Да Вінцука яна ж і пальцам не дакранецца – пра тое будзе ўсім вядома.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)