Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 332
Перейти на страницу:

Начавалі прасцярожліва ў маёнтку Віскоўскага. Людвіг аддаў строгі загад – страляць у кожнага, хто сунецца з цемры і не адкажа на пароль.

Раніцай, ужо дзесятага траўня, рушылі да ракі Проні. Пераканаўшыся, што паблізу вёскі Ліцягі нікога не было, на пароме пераправіліся на другі бераг. У гэты ж час у вёску, увайшла, рухаючыся з Чэрыкава, батарэя падпалкоўніка Багаеўскага. Убачыўшы, што інсургенты ўжо на процілеглым беразе, а паром гарыць, хрыпла загадаў:

– Ану-ка, ребятки, пальните по ним – и сразу из двух пушек!

Тое падзейнічала – стрэл гармат разагнаў інсургентаў.

Але праз колькі хвілін адзін за адным пачалі збірацца зноў, падыходзіць да камандзіра – гуртавацца, чакалі каманды.

У той жа самы час да Тапара прабіраўся са сваімі трыма сынамі Фёдар Чудоўскі. Яны былі ў рэзерве. Даведаўшыся, што атраду Тапара пагражае палон, кінуліся на дапамогу. Але іх перастрэлі сяляне – лоўцы інсургентаў.

– Злазьце з воза! – загадаў старэйшы з іх, закасваючы рукавы шэрай сарочкі.

– Чаго – злязаць? – пацікавіўся малодшы з сыноў – Міхал.

У тайнічку, пад дошкамі, у саломе знайшлі тры штуцэры.

– Інсургенты! – выгукнулі лоўцы. – Амаль на дваццаць рублёў здабыча!

У Чудоўскіх былі дубінкі і іх было болей, ў кожнага пудовыя кулакі. Распачалася бойка…

Доўга замагаўся бацька, адмахваючыся ад нападнікаў. Але тыя пачалі калоць яго штыкамі. Забілі на месцы. Сыноў звязалі.

Лоўчыя ўведалі, дзе спыніўся атрад Тапара – у фальварку Люшкі.

Сярод ночы – з адзінаццатага на дванаццатае траўня – маючы кожны ў руках вілы, косы і сякеры, напалі на яго дружыну. Інсургенты былі здзіўлены: не салдаты ж рэгулярнага войска, а сяляне. Напачатку думалі, што тыя прынялі іх за царскіх служкаў, але калі ўдарам тапара каржакаваты селянін з п’яным гігіканнем раскроіў надвае галаву інсургента Баляслава Куроўскага, студэнта інстытута, зразумелі – палююць менавіта за імі…

Ад супраціўлення адмовіліся – кінулі штуцэры. Здаліся ў палон усе пятнаццаць чалавек.

Пачуўся роспачны крык: “Хіба ж я магу страляць у сваіх?” – пакідалі зброю і астатнія. Таму калі Тапор, ускочыўшы на каня, кінуў кліч: “За мной, касінеры!”, за ім ніхто не паследаваў.

У які ўжо раз у Людвіга Звяждоўскага раскрыліся вочы на рэальнае становішча, у якім ён апынуўся, – яго атрад ужо не ўяўляў з сябе баяздольнае фарміраванне, як тое ўяўлялася і бачылася напачатку выступлення. Гэта былі дэмаралізаваныя і напалоханыя людзі …

– Бабы вы, а не мужчыны! – выгукнуў Тапор. – Дый да баб вам далёка. Эмілія Плятэр каля трыццаці год таму, калі пачалося паўстанне супраць царызму, ўзяла ў рукі зброю, стварыла з чатырох дзяўчатак баявы атрад. А потым у яе атрад уступіла 280 стральцоў, 60 вершнікаў і некалькі соцен касінераў. У першым жа баі, другога красавіка, ушчэнт раграмілі пяхоту царскіх войскаў… Я пакідаю вас, а вам раю падпарадкавацца маніфесту, – амністыя для вас заканчваецца праз два дні.

Прышпорыўшы каня, паскакаў па гразкай дарозе. З-пад капытаў разляталіся ў розныя бакі чорныя пырскі.

…І толькі некалькі чалавек рушыла следам за Тапаром…

4.

Віленскі паліцмайстар палкоўнік Сарначоў падвёў да дзвярэй камеры № 3 Ядзвігу Макрыцкую, уставіў ключ ў шчылінку, крутануў яго. Кіўнуў моўчкі галавой, дазваляючы ісці ў камеру.

Вязень стаяў каля акна, глядзеў на вуліцу, не абарочваўся, не зацікавіўся нават, хто б гэта мог яго праведаць: акрамя турэмнага начальства ці каго са следчай камісіі да яго прыйсці ніхто не мог.

– Кастусь! – ціха паклікала жанчына, стоячы ў парозе. – Добры дзень, Каліноўскі!

Ён павярнуўся да яе, здзіўлена глядзеў, не ведаючы, што сказаць у адказ.

– Ці пазнаеш ты мяне, Вікенцій Канстанцін?

Схамянуўся, заўсміхаўся, ступіў крок насустрач.

– А як жа, пазнаў. Вы – цётачка Марыські, Ядзя Макрыцкая. Мы бачыліся з вамі ў Ямантаў. Пілі гарбату за адным сталом. Як вам удалося прарвацца да мяне, цётачка Ядзя? Нікога ж не пускаюць...

– Так, не пускаюць. Мне прыйшлося шмат прыкласці намаганняў, каб дабіцца спаткання. І цяпер мне не дазволілі доўга быць у цябе.

Ужо ціжэй, асцерагаючыся, каб не пачуў палкоўнік Сарначоў, які застаўся за дзвярыма, паведаміла:

– Пасля цябе я да Марысі пайду. Яна знаходзіцца непадалёк ад цябе, у былым кляштары місіянераў.

Ён не верыў пачутаму.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)