Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 332
Перейти на страницу:

Калі я падышоў да дзвярэй, ён, усё яшчэ не паварочваючыся да мяне, глуха праказаў:

– Беражыце, Людвіг, жыцці маіх выхаванцаў і сваё асабістае.

– Дзякуй! Пастараюся выканаць ваш загад!

Пада мной быў шэры інстытуцкі конь. На мне – форменнае афіцэрскае паліто з белымі пагонамі і гузікамі.

У што былі апрануты інсургенты? У шэрыя, з салдацкага сукна, чамаркі. Кожны меў салдацкія ранцы. Паверх усяго накінутыя паліто з капюшонамі. Зброя – кароценькія стрэльбы са штыкамі. Некаторыя, але не большасць, мелі за поясам пісталеты – шаблі.

Ніхто з нас не ведаў, што чакае мой атрад наперадзе.

Не ведаў пра тое і я…

... Беклямішаў дачакаўся свайго “зорнага часу”.

Загінулі царскія салдаты, уступіўшы ў бой з “каварным ворагам” – бунтаўшчыкамі супраць царскай кароны. Як аказалася, шайкі і групы бунтаўшчыкоў былі глыбока заканспірыраваны і толькі цяпер скінулі з сябе маскі.

У Пецярбург паляцелі адна за адной трывожныя данясенні – у губерні створаны і працягваюць стварацца ўсё новыя і новыя баяздольныя атрады і групы. Яны даўно назапашвалі зброю, даўно рыхтаваліся да бунту, шайкі налічваюць ад 600 да тысячы і болей чалавек у кожнай.

Губернатар ведаў, што пісаў – чым страшней удасца намаляваць малюнак бунту, тым “цяжэй” яму прыдзецца падаўляць.

Разведчыкі губернатара данеслі яму, што атрад Тапара выехаў з Горак, пакінуўшы пасля свайго бандыцкага рэйду сотні забітых, а цяпер яны накіроўваюцца да маёнтка Дрыбін.

Пан Антоній Цэхановіч распавёў дапытчыкам, што яго прымусілі пад страхам смерці прыняць удзел у бунце, і таму ён вымушаны быў даць прытулак інсургентам, сказаў яшчэ, што не жадае сустракацца з Тапаром і спехам уцякае ў Воршу.

Дрыбін сустрэў Тапара маўчаннем – ніводнай жывой душы. Не было абяцанага атрада ў тысячу чалавек, нікога не было, нават аднаго інсургента. Адно што чорны сабака баязліва выглядваў са свайго будана…

Беклямішаў кінуў на атрад Тапара адборныя войскі. Ён быў упэўнены, што з гэтай шайкай будзе скончана раз і назаўсёды, рыхтаваў ужо Пецярбургу пераможную рэляцыю.

Але Людвіг не ўступіў з імі ў бой, застрэліўшы некалькі салдатаў, непрыкметна знік з месца сутычкі.

Праз нейкі час інсургенты апынуліся ў маёнтку Чудоўскага – у Чырвоным. Тапор аддаў загад адпачываць. Расставіўшы вартавых, сам рашыў зрабіць тое ж.

Сярод ночы прачнуўся ад таго, што яго нехта моцна трос за плечы. Над ім, часта дыхаючы, нахіліўся Жукоўскі. Твар у яго быў акрываўлены, мокрыя валасы звісалі чорнымі вужакамі. Сон як рукой зняло.

– Што здарылася?

– Разумееш, Тапор, у той час, як ты браў Горкі, царскія салдаты рынуліся на мой атрад і адразу яго разагналі… Некалькі інсургентаў загінулі. Я атрымаў некалькі кулявых раненняў, ды ў дадатак да ўсяго мяне напаткалі на дарозе раз’ятраныя сяляне. Прайшліся дубінкай па спіне. Я зашыўся ў хмызняк і дапяў вось да цябе… Што рабіць будзем, Людвіг?

– Што яшчэ скажаш? – нахмурыўся Звяждоўскі.

– Ды куды ўжо праўдзівей. Праз дзень, пасля разгрому нашага атрада, быў разбіты і аршанскі атрад Будзіловіча, які знаходзіўся ў лесе каля вёскі Пагосцішча. Іх прыпялі да ракі, забілі шэсць касінераў. Астатнія, разам з Будзіловічам, здаліся ў палон. Выратавалася толькі каля дваццаці чалавек – хто ўмеў плаваць. Яны пераплылі раку…

– А рагачоўскі атрад Грыневіча? Дзержаноўскага?

Жукоўскі нервова пакусваў губы, стараўся пяцярнёй закінуць мокрыя валасы назад, але яны зноў спадалі на вочы.

– І Грыневіча напаткаў такі ж лёс. Дзержаноўскага схапілі сяляне, тыя, якія, як меркавалася, павінны былі папоўніць нашыя рады… Аказалі супраціў атрады Жабраноўскага, Анцыпы ды Алендзскага, ды і іх раструшчылі салдаты з дапамогай тых жа сялянаў… Нашае паўстанне на магілёўшчыне, Людвіг, задушана яшчэ ў зародышы.

– Падымай усіх! – падаў Тапор каманду. – Рушым!

Раніцай, калі непрыкметна падышлі да Дняпра, аказалася, што паромы і лодкі на процілеглым беразе, а на дарогах выстаўлена варта – з вяскоўцаў, якія адкрылі ўжо сапраўднае паляванне на інсургентаў.

Людвіг горка падумаў: дзе ж яшчэ цёмнаму і неадукаванаму селяніну перападзе такі заробак – аж пяць рублёў даваў шчодры цар за кожнага злоўленага інсургента са зброяй, а без зброі – тры. Гэта ж цэлае багацце! Карову можна купіць ды і каня ўпрыдачу.

Дзевятага траўня, знаходзячыся пад вёскай Пятруліна, Звяждоўскі атрымаў ад Міхаіла Аскеркі з Магілёва праз пасыльнага чыноўніка-паўстанца папярэджанне: на яго атрад кінуты царскія войскі з усёй выкладкай і зброяй. Тапару нічога не заставалася рабіць, як выбірацца з акружэння і ісці на злучэнне з атрадамі, што праводзілі рэйды на міншчыне.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)