Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 332
Перейти на страницу:

– Хто даручыў, Людвіг?

– Рэвалюцыя.

Яе галава ляжала ў яго на плячы. Недзе на ўзбочыне дарогі захроп конь.

– Людвіг, паслухай мяне… Бацька прасіў перадаць, калі мы сустрэнемся, што не трымае на цябе зла. Просіць цябе вярнуцца да яго, бо твая пасада па-ранейшаму застаецца вольнай. Табе толькі трэба павініцца. Ён бачыць у табе будучага зяця…

Пры апошніх словах Людвіг пачуў, як яна ўздрыгнула. Адчуў – яна выказала сваю патаемную мару.

– Бацька ў мяне добры. Ён са спачуваннем адносіцца да паўстанцаў, якіх арыштавалі. Калі хто з іх прасіў злітавацца, заставаўся ў жывых...

– Ты хочаш, каб і павініўся, Варвара? Прыйшоў да генерал-губернатара і аддаўся яго міласці? – Людвіга пачынала разбіраць зло, але ён стрымліваўся, каб не нагаварыць крыўдных і жорсткіх слоў Варвары.

– Гэтым самым ты выратуеш сабе жыццё і многім іншым, якія будуць арыштаваны і аддадзены суду. Бацька дапаможа. Хаця ведае, што вы рыхтуеце наступнае паўстанне. Скажы сваім камандзірам, што ты ідзеш у падполле, што застаешся і надалей непахісным паўстанцам. І тое будзе праўдай. І я буду табе ў гэтым падтрымкай і апорай. Абяцаю.

Пераміналіся нецярпліва з нагі на нагу коні, карэта ўздрыгвала ад іх таптання, вознічы ўтрымліваў іх, сморгаў лейцы.

Вельмі не хацелася разбіваць сэрца каханай сваёй рэзкай адмовай. Мог шкоды нарабіць дзяўчыне сваёй жорсткасцю. І развітацца з ёю варожа не з рукі было.

– Ну, дык як, каханы мой Людвіг? Няўжо адпрэчыш, няўжо назавеш мяне дурніцай і летуценніцай?

– Не, не адпрэчу. Але і адразу не магу прыняць рашэння. Магу прыняць тваю параду ў тым плане, што скажу сваім таварышам, каб адпусцілі мяне для падпольнай барацьбы.

– Праўда, Людвіг?

– Слова даю. Я скачу цяпер у Вільню. Там будзе сустрэча. Я павінен далажыць, чаму мой атрад разбіты. Мо яшчэ і пакаранне атрымаю.

– Але ж ты не вінаваты.

– Бог бачыць, што не вінаваты.

– Як хутка тое будзе? Калі ты прыедзеш да нас? Да мяне?

– Пастараюся як найхутчэй.

Яшчэ доўга стаяў экіпаж на ўзгорку. Ужо і месяц апусціўся за шчыкі лесу.

Пад раніцу, калі згаслі цьмяныя промні поўні і наваколле ахутаў перадзолкавы змрок, расчыніліся дзверы карэты. З яе выйшаў штабс-капітан і лёгкай паходкай пакіраваў да кустоўя, дзе раз-пораз пахропваў інстытуцкі конь.

Праз колькі хвілін вершнік усеўся на яго, вывеў на дарогу.

Перад тым, як узяць у галоп, азірнуўся: карэта нерухома стаяла на ранейшым месцы.

“Бывай, Варвара, бывай! Я сапраўды кахаю цябе, але, але…”

……………………………………………………………

Канстанцін крануўся пляча ксяндза, зазірнуў у вочы, ціха спытаў:

– Айцец Антоній, ці можа быць размова споведдзю?

Ксёндз праніклівым цёплым позіркам паглядзеў на Каліноўскага, чакаў тлумачэння.

– Я, прызнацца, даўнавата быў на споведзі ў касцёле – у Дамініканскім касцёле. Але то была споведзь простага верніка, які прызнаваўся і каяўся ў сваіх штодзённых грахах. А я хачу паспавядацца як дыктатар паўстання, які ўзяў на сябе адказнасць за жыцці соцен і тысячаў інсургентаў…

Ксёндз Антоній Міцкевіч разумеў Каліноўскага, нават больш таго – адчуў яго ўнутранае душэўнае хваляванне, унутраны боль. Ведаў, што ён непахіснута верны абранаму шляху, – толькі жадае прывесці ў адпаведнасць свае ўзаемаадносіны з Богам…

– А хіба, сын мой, бывае споведзь дыктатара ці князя? У чым яна адрозніваецца ад споведзі звычайнага чалавека?

– Бывае, айцец Антоній. Звычайны чалавек прыносіць Богу пакаянне ў грахах “вольных і нявольных”, якія здарыліся па неразумнасці, выпадкова ці мусова, а ў мяне…

Кастусь замоўк, глыбока ўздыхнуў. Ён не ведаў, як зразумела і даходліва давесці ксяндзу сваё жаданне ачысціцца, каб набыць ранейшы спакой у душы.

– Мяне паклікалі і абралі. Воля абрала. Усклалі на мяне абавязкі дыктатара паўстання. Але ж я не Аляксандр Македонскі, які заваяваў паўсвета, праклаў сабе шлях мечам. Калі я гаварыў, што рана пачынаць паўстанне, мяне не паслухалі, нават хацелі надзець на мяне кайданкі, а потым, калі ўсё пайшло на злом, далі ў рукі стырно, сказалі: “Кіруй!” А прагучэла, як “ратуй!”. Мог адмовіцца, сказаць, што коней на пераправе не мяняюць, спаслацца на на тое, што не змагу, на вялікі жаль, пераламаць ход рушання, што не ў маіх сілах перайначыць яго. Але, ведаючы загадзя, чым усё тое можа скончыцца, я адказаў маўклівай згодай.

Ксёндз гмыхнуў пад нос нешта няўцямнае. Палічыў за лепшае не перабіваць кіраўніка паўстання, выслухаць яго, тым больш, што таго зажадаў ён сам.

– Каб жа з самага пачатку ўсё пайшло так, як я хацеў. Але кожны бачыў сябе пераможцам і стратэгам Напалеонам…

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)