Воляй абраны. Дамова на спакусу
- Автор: Бароўскі Анатоль
- Год: 2012
- Язык: белорусский
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:
– Думаю, что этого никогда не будет, – следчы гаварыў ціха, спакойна, і, гледзячы збоку, льга было падумаць ці зразумець, што адбываўся не допыт, а мірна размаўлялі двое людзей паміж сабой.
– Ліцьвіны яшчэ дачакаюцца таго радаснага і светлага дня, – прамовіў Каліноўскі, – бо Бог жыве ў Ліцьвініі, і заклікаў народ да вольнага і шчаснага жыцця. Ад Старога свету адмовіцца, і ўвайсці ў Новы... Як і заклікаў Хрыстос да Новага Запавету...
Маўчанне. Следчы вывучаў позіркам таго, хто сядзеў насупраць. Яму пагражае смяротнае пакаранне, а ён ёрнічае, здзеквацца над следчай камісіяй.
– Не понимаю я вас, заключенный Калиновский. Военно-полевой суд может приговорить вас к казни, а вы так безразличны к своей жизни. Вы или сумасшедший, или просто бесчувственный…
Вязень слаба ўсміхнуўся, гледзячы на следчага. На нейкі момант ён яму падаўся нават неблагім чалавекам. Але памятаў, якім ён можа быць – якім быў на трэцім ці чацвёртым допыце.
– А у вас есть семья – жена, дети?
– Не паспеў.
– А невеста, любимая девушка?
Каліноўскі насцярожыўся.
– “Марыська чарнаброва, галубка мая” – это она? – спытаў знячэўку дапытчык, паглядзеўшы ў паперку.
“Няўжо не перадала Ядвіга? Ці адабралі? – пахаладзела ўсё ўсярэдзіне ў Каліноўскага. Але ж мне перадалі, што Марыся атрымала маё пасланне. Тады, значыць, яны яго перапісалі для сябе?”
– Усе мы некага кахаем.
– Но не все посвящают своим сужденым стихи.
– Хто на што здольны. Хто дорыць дарагія падарункі, а хто вершы.
За акном пачало ўжо развідняць. Сонца яшчэ не ўзышло, але неба пачынала ружовіцца.
– Тогда я поставлю вопрос немножко иначе. Вы знаете Ямонтов?
– А як жа, ведаю... Ямантаў – высокі горны масіў Паўднёвага Урала, вышыня якога дасягае да 1460 метраў. Складзены з крышталёвых пародаў і кварцытаў... Глыбока расчлянёныя схілы пакрыты мяшанымі лясамі, а вышэй 1250 метраў - травяна-мохавая тундра і камяністыя россыпы. Яшчэ...
– Хватит ваньку валять, – следчы адставіў убок падсвечнік, каб не замінаў агеньчык глядзець вочы ў вочы. – Я рад, что вы осведомлены не только в поэзии и публицистике, но и в географии, менералогии. Похвально знание гор великой России. Я еще раз спрашиваю: фамилия Ямонт – роль ее в вашей жизни?
“Што ім вядома пра брата і сястру? Нехта выдаў? Ці самі выйшлі на след? Што адказаць яму, каб не нашкодзіць, каб не наклікаць на іх бяду?..”
– Вижу, как вы захвачены врасплох, постараюсь помочь нам. Ваша Марыська – это и есть Мария Матвеевна Ямонт?
Нешта халоднае і колкае, бы лядзяш, пашылася пад сарочку. У скроні нехта павольна і настойліва ўганяў тупое шыла.
– Рождения 1843 года. Родилась в Вильно. Активная участница освободительного, как записано, движения. Начало бунтарской деятельности – четыре года назад…
Дапытчык выпрабоўваў позіркам. Каліноўскі вытрымаў, не адвёў вачэй.
– Она же подбивала людей, чтобы они выходили на демонстрации, активно участвовала в создании революционных, а потому и запрещенных организаций, создала так называемый женский комитет, разве не так?
Кастусь маўчаў. Адчуваў у следчага ёсць яшчэ нешта ў запасе. І як у ваду глядзеў.
– Не будете отрицать, что Иосиф, Язэп или Юзэф Матвеевич Ямонт, который на два года старше за свою сестру, так же один из руководителей мятежа. Образован, умен, просвещен. Учился там, где, кстати, и вы – в Петербургском университете. Который окончил три года назад. Принимал участие в тех же кружках, что и вы. Представитель партии “красных”. Не понимаю, как можно быть таким неблагодарным, кусать руку кормящей тебя матери? Не стыдно? Не по-христиански это, скажу вам честно, не по-Божески. “Всякая душа да подчиняется высшим властям. Ибо нет власти, кроме как от Бога, а существующие поставлены Богом. Поэтому противящийся власти восстал против Божьего установления; а восставшие навлекут на себя осуждение”. Апостол Павел – послание к римлянам.
– Але ж сказана ў Святым пісанні яшчэ, што нельга ўсоўваць галаву ў чужое ярмо. І Бог запаветаваў людзям стаяць у свабодзе, якую дараваў Хрыстос, і не падпадаць пад іга рабства. Мы не хочам быць рабамі.
– Я вам про Фому, а вы мне про Ерёму. Нужно уметь отвечать за содеянное, отдавать долги… Юзэф Ямонт, как и вы, государственный преступник. Еще в прошлом году стал вашим секретарем, руководил бунтом. Вы не раз посещали яго квартиру. Потому что она являлась не одной ли из главных конспиративных квартир вашей организации. Это вы поручили, если не приказали Иосифу Ямонту, вести переговоры-диспуты с Варшавой. А его инструкции для местных повстанческих структур заслуживают наивысшей похвалы. Да, да… Похвалы. Любой, прочитав их, не исключено, возьмется за вилы или топор…