Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 332
Перейти на страницу:

– Калі чырканеш колькі слоў, я перадам ёй запісачку ад цябе. Яна радая будзе.

Ён кіўнуў галавой, адразу ж усеўся за столік, пачаў пісаць.

Тым жа ціхім голасам дадала:

– Я і яшчэ прыду да цябе. Таму можаш пазней напісаць ёй больш і падрабязней. Думаю, што мне ўдасца пранесці праз ахоўнікаў і даставіць адрасату. Але я павінна напісанае паказаць паліцмайстару. – І ўжо шэптам дадала: – Пішы адно для яго, а другое…

Каліноўскі кіўнуў галавой, не адрываючыся ад паперы.

Ужо ранейшым, грамчэйшым голасам, працягвала:

– А вось табе падарункі – грабянец, люстэрка, мыла, чыстая тканіна і бялізна... На вуліцы сёння добрае надвор’е, сонейка свеціць. Але яшчэ не так цёпла, сакавік халодны.

За той час, як Ядвіга гаварыла, Кастусь скончыў пісаць. Згарнуў паперчыну ў некалькі столак, падаў жанчыне. Яна хуценька схавала запісачку, паправіла шарфік. Як і прасіла, напісаў на двух аркушыках.

– Як ты тут, сынок? – голас у яе ўздрыгнуў ад жалю. Яна вельмі балюча перажывала за лёс сваёй пляменніцы, бо любіла яе, як і любіла з-за яе і Кастуся. – Што яшчэ табе прынесці?

– Ды нічога мне не трэба больш, – усміхнуўся вязень, – дзякую, што праведалі мяне, дзякуй, што перадасце мае словы маёй нарачонай... Кланяйцеся ёй... Так хочацца шмат пра што распытаць у вас, але, ведаю, што вы нічога не паспееце мне паведаміць.

Як у пацвярджэнне яго слоў у дзверы пастукаў ахоўнік. Потым зноў, сказаўшы ўжо голасна:

– Время посещения вышло. Прошу вас, сударыня, удалиться!

– Калі ласка, яшчэ адну хвілінку. Усяго адну, палкоўнік.

Нахілілася ўжо да вуха, зноў прашаптала:

– Каралінка шле табе прывітанне. Адшукала мяне, малайчына. Прасіла перадаць, робіць усё, як вы прасілі. Усё. Я пайшла.

Абняла вязня, пацалавала тры разы ў шчаку, а потым у гарачы пакаты лоб. Уздрыгнула сэрца, запякло ў вачах, але яна пастаралася стрымаць слёзы.

– Хай беражэ цябе Бог, дарагі Канстанцін!

– І вас, шаноўная Ядвіга!

Калі ж зачыніліся дзверы і шчоўкнуў ключ у замку, ён паваліўся на ложак: стаяць ужо больш не было сілаў...

…Сярод ночы скакаў на гнядым кані Людвіг Звяждоўскі.

Ноч зорная, поўня нябесным ліхтаром асвятляла дарогу і наваколле.

На чым свет праклінаў Тапор тую сітуацыю, у якой апынуўся. Такія былі вялікія спадзяванні – і на табе… Ганебныя ўцёкі ад касінераў.

Яму здавалася, што і паўнатвары месяц пасміхаўся з яго, рагатаў, пальцам нават у яго бок паказваў. Ён хацеў прышпорыць каня, каб пусціцца галопам далей, адкінуць ад сябе гнятлівыя думкі, але з таго боку ўзгорка раптоўна выскачыла карэта, запрэжаная двойкай коней.

Напачатку было жаданне звярнуць управа – у шэрае кустоўе, але вырашыў, што экіпаж не можа належаць царскаму войску, – едуць мірныя людзі…

Карэта параўнялася з ім, спынілася. Шырмачка на акенцы рассунулася і Людвіг убачыў светлы жаночы твар. Падаўся нават нейкім знаёмым.

Расчыніліся дзверы, па лесвічцы лёгка спусцілася нечая постаць, укутаная ў чорную хламіду з капюшонам.

– Людвіг, гэта ты? – ціхі жаночы голас належаў яго вучаніцы польскай мовы.

– Варвара? – здзівіўся ён, саскокваючы з каня. – Адкуль ты тут?

Калі падышоў да яе, яна абвяла і пачала асоўвацца на зямлю. Падхапіў, прытуліў да сябе. Варвара цяжка дыхала – страціла свядомасць.

З карэты ніхто не выходзіў, а кучар, што сядзеў спераду, разумеючы, мусіць, сітуацыю, не пакідаў свайго месца.

Варвара апрытомнела, заплакала. Ён дапамог залезці у карэту. Бачачы, што там нікога няма, сеў побач. Зноў абняла яго, прытулілася вуснамі да яго вуснаў. Да гэтага ніколі не цалавала яго.

– Ты чаго тут, Варвара?

– Цябе шукаю, Людвіг.

– Адкуль ты ведаеш, дзе мяне шукаць?

– У мяне свае шпігі. Не хвалюйся, яны на тваім баку. Людвіг, што ты нарабіў? Няўжо ты не кахаеш мяне? Хаця ты і не прызнаваўся мне ў гэтым, але я ведаю, што між намі жыве каханне.

– Але ж я не магу належаць табе, дарагая і каханая Варвара!

– Каму ж ты належыш – другой?

– Не, я належу паўстанню. І толькі што разбілі мяне, а разбілі самі паўстанцы. Як нож у спіну ўваткнулі…

– Можа гэта і добра. Бацька ведае, што я шукаю цябе, але не ведае, у які бок выправілася. Гаварыў, што паўстанне выраклася на паразу. Казаў яшчэ, што ў вас недастаткова зброі для таго, каб перамагчы. Ён жа ваенны чалавек, ведае ўсё.

– І я пра тое ведаю.

– Чаму ж пайшоў у паўстанцы, калі ведаў, што перамогі і славы не здабудзеш?

– Не за славай я пайшоў, каханая, не за славай… Мне даручылі далучыцца да закалата, і я вымушаны быў падпарадкавацца агульнаму рашэнню.

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)