Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 150
Перейти на страницу:

– Усё ўрэшце сканчаецца, – казаў кароль, – але прашу вас пачакаць крыху, бо сапраўднае спаўненьне нашых дзеяў яшчэ не настала. Набліжаецца той дзень, якога я чакаў усе гады маёй сталасьці, і калі ён надыдзе, хачу, каб усе сябры былі побач з мною.

Але болей пра той дзень не казаў анічога.

Сябры Зьвязу й Гэндальф жылі разам у цудоўным доме, шпацыравалі навокал, прыходзілі й сыходзілі, калі жадалі. Фрода спытаў у Гэндальфа:

– Ці ведае вашаць, пра які дзень прамаўляў Арагорн? Нам добра тут і я не хачу сыходзіць, але дні зьбягаюць прэч, а Більба чакае нас. I Шыр таксама, бо мой дом там.

– Што тычыцца Більба, – адказаў Гэндальф, – ён чакае таго самага дня й ведае, што затрымлівае цябе. Што ж тычыцца хады часу, дык цяперака толькі травень, і поўнае лета яшчэ не прыйшло, і хоць шмат рэчаў падаюцца іншымі, нібы мінула суцэльная эпоха сьвету, насамрэч дрэвы й травы не састарэлі й на год, як ты крануўся зь месца.

– Піпін, ты казаў, што Гэндальф не такі ўтойлівы, як раней? – пацікавіўся Фрода. – Мяркую, тады ён папросту стаміўся ад клопатаў. Цяпер от выпраўляецца.

– Многія жадаюць ведаць загадзя, што кухары паставяць на стол, – зазначыў Гэндальф, – але той, хто гатуе бяседу, трымае таямніцу, бо зьдзіўленьне робіць словы пашаны гучнейшымі. I сам Арагорн чакае азнакі.

I вось надышоў дзень, калі Гэндальф некуды зьнік, і сябры Зьвязу дзівіліся, што гэта значыць. А Гэндальф яшчэ ўночы вывеў Арагорна за горад, да паўднёвых узножжаў Міндолуйну, і там яны знайшлі сьцежку, зробленую ў сівую даўніну. Ня шмат хто цяпер адважваўся крочыць па той сьцежцы, бо яна вяла высока ў горы да прошчы, якую наведвалі толькі каралі. Чараўнік і кароль крочылі па стромых схілах, пакуль ня выйшлі на высокае пласкагор'е ля самага сьнегу, што атуляў вяршыні пікаў, і была тая мясьціна проста над адхонам, што ўздымаўся над горадам. I там яны агледзелі зямлю, бо нарадзілася раніца, і далёка ўнізе зіхцелі гарадзкія вежы – нібы белыя парасткі, кранутыя сонцам, а ўся даліна Андуйну разьвінулася, быццам сад, і залаты туман агортваў горы Ценю. Па адзін бок іх абрысы абмяжоўваў шэры Эмін Мюйл, і Рэрас бліскаў далёкаю зоркай, а па другі бок цягнулася стужка ракі да самага Пеларгіру, а за ім сьвяціўся ад блізкага мора край нябёсаў.

– Вось тваё каралеўства, і сэрца большага каралеўства, што ўсталюецца, – вымавіў Гэндальф. – Трэцяя эпоха гэтага сьвету скончылася, пачынаецца новая. Твая задача: уладкаваць яе пачатак і захаваць тое, што магчыма. Бо хоць шмат чаго ўратаванае, нямала сыдзе. Скончылася ўлада Трох Пярсьцёнкаў. Усе землі, што бачыш, і ўсе краі за імі стануць жытлом людзей. Бо прыйшоў час панаваньня людзей, а Старэйшы народ мусіць сысьці – альбо згаснуць.

– Я добра тое ведаю, дарагі сябра, – адказаў Арагорн, – і ўсё-ткі хацеў бы, каб ты застаўся й радзіў мне.

– Я застануся, але на кароткі час. Мая эпоха Трэцяя. Я быў ворагам Саўрона, зараз жа задача выкананая. Неўзабаве я сыду. Цяжар ляжа на твае плечы й на плечы тваёй кравіны.

– Аднак я памру. Я сьмяротны чалавек, і хоць чыстай нумэнорскай крыві, і жыцьцё маё нашмат даўжэйшае за жыцьцё іншых, усё ж не такое доўгае яно. Калі тыя, што цяпер у матчыным лоне, народзяцца й састарэюць, тады я састарэю таксама. I хто заўладарыць Гондарам, хто глядзецьме на горад Гондару як на сваю каралеву, калі ня спраўдзіцца мая мара? Дрэва на Пляцы Вадаграю ўсё яшчэ засохлае й бясплоднае. Калі пабачу я знак, што так будзе не заўжды?

– Адвярніся ад зялёнага сьвету й зірні туды, дзе ўсё падаецца бясплодным і халодным!

Тады Арагорн азірнуўся на каменны схіл, што падымаўся да самых сьнягоў, і раптам зразумеў, што, самотнае, пасярод пустэчы калыхаецца адзінае жывое каліва. Ён ускараскаўся ўгару й пабачыў, што з самага сьнежнага краёчку выбіўся парастак дрэва, ня большы за тры ступні. Ужо выпусьціў ён маладыя лісточкі, доўгія й прыгожыя, цёмныя зьверху й срабрыстыя ўнізе, і на гонкай верхавінцы нёс адзінае малое суквецьце, і белыя пялёсткі ягоныя зьзялі, бы сьнег пад сонцам.

I Арагорн выклікнуў:

– Й-е! Утувьеньнес! Я знайшоў! Зірні: гэта ж нашчадак найстарэйшага з дрэваў! Але ж як ён патрапіў сюды? Бо яму ня больш як сем гадоў!

Падышоў Гэндальф, зірнуў і сказаў:

– Так, гэта насамрэч парастак роду Німлата сьветлага, з насеньня Галятыльёна, плода Тэльперыёна Шматыменнага, Найстарэйшага з Дрэваў. Хто скажа, як прарос ён тут у прызначаны час? Гэтае месца сьвятое, і да таго, як перарваўся каралеўскі род ці засохла дрэва, напэўна, плод ягоны пасадзілі тут. Бо кажуць, што калі зрэдку высьпявае плод, жыцьцё ў ім можа спаць цягам мноства доўгіх гадоў, і аніхто не прадкажа, калі яно абудзіцца. Запомні гэта. Бо калі пасьпее які плод, яго мусяць пасадзіць альбо род ягоны вымрэ ў гэтым сьвеце. Тут ляжаў ён між гор, рыхтык кроў Элендыля ў пустэчах Поўначы. А род Німлата старэйшы ад твайго, кароль Элесар.

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)