Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 150
Перейти на страницу:

I яна зьняла з шыі срэбны ланцужок зь белым каменем, падобным да зоркі, і надзела Фрода.

– Калі ўспаміны пра жах і цемру патурбуюць цябе, – вымавіла каралева, – ён прынясе палёгку.

Як і казаў кароль, праз тры дні прыбыў Эямэр Роханскі, і разам зь ім – эярэд найлепшых рыцараў Украйны. Яго шчыра павіталі, і калі ўсе паселі за сталом Мэрэтранду, Вялікай залі баляваньняў, Эямэр пабачыў хараство паннаў, што сядзелі непадалёк, і ягонае сэрца напоўнілася вялікім зьдзіўленьнем. Перад сыходам на адпачынак ён адшукаў гнома Гімлі:

– Гімлі, сын Глойна, ці напагатове твая сякера?

– Не, гаспадару, – адказаў гном, – але няшмат часу мне трэба, каб узяць яе, калі ёсьць у тым неабходнасьць.

– Ёсьць ці не – меркаваць табе. Бо пасьпешлівыя словы пра панну Залатога лесу яшчэ ляжаць паміж намі. А зараз я пабачыў яе на свае вочы.

– Ну дык, спадару, што ты скажаш?

– На жаль, я не магу сказаць, што яна найпрыгажэйшая!

– Тады я пайшоў па сякеру.

– Спачатку выслухай маё тлумачэньне. Калі б я пабачыў яе сярод іншых, згадзіўся б з усім, што ты казаў, дый дадаў шмат свайго. Але цяпер першая для мяне – каралева Арвэн Вечаровая Зорка, і я гатовы біцца за яе з кожным, хто аспрэчыць мае словы. Ці слаць мне па меч?

Тут Гімлі нізка пакланіўся й вымавіў:

– Не, я задаволены тваім тлумачэньнем, кароль Украйны. Ты абраў Вечар, а мая любоў аддадзеная Раніцы. Прадбачыць маё сэрца, што неўзабаве яна назаўжды пакіне нас.

Нарэшце надышоў дзень ад'езду, і вялікі й пышны картэж ужо падрыхтаваўся выправіцца з гораду на Поўнач. Тады каралі Гондару й Украйны крочылі да сьвятога месца, да магільняў Рат Дынену вынесьлі прэч караля Тэядэна на залатых драгах дый прайшлі праз горад у маўчаньні. Усклалі драгі на вялікі воз, абкружаны вершнікамі Рохану, з каралеўскаю харугваю наперадзе. Мэры, як збраяносец караля, ехаў на возе, каб ахоўваць каралеўскі рыштунак.

Для астатніх сяброў Зьвязу адшукалі адпаведных конікаў. Фрода з Сэмам ехалі побач з Арагорнам, Гэндальф скакаў на Ценяры, Піпін – разам з рыцарамі Гондару, а Ляголас з Гімлі, як і заўсёды, разам на Арадзе.

Паехала таксама і каралева Арвэн, і Келебарн з Галадрыельлю дый іхні почт, і Эльранд з сынамі, князі Дол Амрату і Ітыльёну дый мноства ачольцаў і рыцараў. Аніколі аніякі кароль Украйны ня меў гэткага суправаджэньня, як Тэядэн, сын Тэнгела, на шляху да сваёй радзімы.

Спакойна, нясьпешна сягнулі Анарыёну, і ўехалі ў Шэры лес пад Аман Дынам, і там пачулі нібыта погук барабанаў у гарах, хоць анічога жывога не было відаць. Тады Арагорн загадаў трубіць у горны, і герольды абвесьцілі:

– Гляньце ж на прышэсьце караля Элесара! Ён аддае лес Друядан назаўжды Ган-буры-Гану й ягонаму народу, і ад гэтага часу аніводны чалавек ня крочыць сюды бязь іхняга дазволу!

Тады барабаны заракаталі гучней і раптам змоўклі.

Нарэшце праз пятнаццаць дзён вандроўкі картэж з каралём Тэядэнам празь зялёныя палі Рохану сягнуў Эдорасу, і там усе вандроўнікі адпачылі. Залатую залю прыбралі прыгожымі габэленамі, яна напоўнілася сьвятлом, і ў ёй зладзілі баляваньне, найлепшае з самых часоў яе пабудовы. Праз тры дні людзі Ўкрайны падрыхтавалі пахаваньне Тэядэну: яго паклалі ў каменным доме разам з зброяю й мноствам файных рэчаў, якімі ён валодаў, і насыпалі над домам вялікі курган, і пакрылі зялёным дзёрнам зь белымі сімбельмунамі. Цяпер восем курганоў высіліся на ўсходнім баку Магільнага поля.

Пасьля вершнікі каралеўскай аховы на белых конях гарцавалі вакол кургану, сьпяваючы песьню пра Тэядэна, сына Тэнгела, якую склаў мэнэстрэль Глэявінэ. Пасьля гэтай песьні Глэявінэ болей не вершаваў. Павольныя сьпевы вершнікаў усхвалявалі сэрцы нават тым, хто не разумеў мовы, а словы запальвалі сьвятлом вочы людзей Украйны, калі чулі яны зноў, як грукаталі капыты паўночнай коньніцы й як голас Эёрла разносіўся над полем Келебранты, і плынеў далей расповед пра каралёў, і роў ізноў Хельмаў рог у гарах, і паўставала Цемра, і выходзіў супраць яе кароль Тэядэн, і мчаў скрозь Цень ды полымя бітвы, і гінуў магутна ў той самы час, калі сонца, вярнуўшыся па-за ўсялякай надзеяй, зіхацела раніцаю над Міндолуйнам.

З сумневу й цемры да магутнай раніцы новай выехаў ён, сьпяваючы, зь мечам зіхоткім. Ён адрадзіў надзею, і ў надзеі загінуў, над сьмерцю, над жахам і конам узьняўся, над жыцьцём і гібельлю да несьмяротнае славы.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)