Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 174
Перейти на страницу:

Сэм глыбока ўдыхнуў.

– Вершнікі зноў над намі, высока ў паветры, – вымавіў хрыпатым шэптам. – Я бачыў іх. Мяркуеце, яны здольныя бачыць нас? Яны былі надта высока. А калі яны – Чорныя Вершнікі, тыя самыя, што й раней, яны ж ня здольныя пабачыць шмат у дзённым сьвятле, так?

– Напэўна, так, – адказаў Фрода. – Але ж іхнія пачвары бачаць. А гэтыя крылатыя стварэньні, на якіх яны зараз верхам, напэўна, маюць зрок вастрэйшы, чым у любой іншай пачвары. Яны падобныя да вялізных сьцярвятнікаў. Яны вышукваюць нешта. Баюся, Вораг насьцярожаны.

Пачуцьцё жаху мінула, ал е ж завеса цішыні распалася. Колькі часу былі адрэзаныя ад сьвету, бы на нябачнай высьпе, і вось зноў ляжалі непрыкрытыя перад варожым, небясьпечным краем. Але Фрода анічога не казаў Глыксу й выбару яшчэ не зрабіў. Ягоныя вочы былі заплюшчаныя, быццам ён мроіў ці зазіраў ва ўласнае сэрца, ва ўспаміны. Нарэшце паварушыўся, падняўся, падалося, вось зараз загаворыць, абвесьціць вырашэньне.

– Слухайце! – раптам прамовіў ён. – Што гэта?

Новая жуда набліжалася да іх. Зараўлі сьпевы й грубыя выгукі. Спачатку падаваліся далёкімі, але ж набліжаліся. Рушылі проста да падарожнікаў, да якіх адразу скочыла думка: іх заўважылі Чорныя Крылы й ужо выслалі ваяроў, каб захапіць. Аніякая хуткасьць не падавалася завялікай для гэтых паслугачоў Саўрона. Вандроўнікі скурчыліся, прыслухоўваючыся. Галасы ды бразгат зброі й збруяў чуліся надта блізка. Фрода з Сэмам расшпілілі завязкі на похвах мечаў. Бо ўцякаць не было куды.

Глыкс павольна падняўся і, рыхтык жук, падпоўз да краю яміны. Надта асьцярожна, цалю за цаляй, прыўзьняўся, пакуль ня вызірнуў вонкі паміж двума аскепкамі камянёў. I застыў так бязгучна на пэўны час. Паступова галасы зноўку заціхлі. I зьніклі ў далечыні. Далёка на сьценах Маранану загуў рог. Тады Глыкс спакойна адсунуўся й сасьлізнуў долу.

– Усё болей людзей ідзе ў Мордар, – вымавіў ціхенька. – Цемнатварыя. Не, раней мы ня бачылі такіх людзей, Сьмеяголь ня бачыў. Лютыя. Чарнавокія, з доўгімі чорнымі валасамі, з залатымі кольцамі-завушніцамі, таксс, шшмат цудоўнага золатасс. А ў некаторых шчокі пафарбаваныя чырвоным, і плашчы чырвоныя, і сьцягі, і канчары дзідаў. I тарчы ў іх круглыя, жоўтыя й чорныя, зь вялізнымі шыпамі. Нядобрыя людзі, з выгляду жорссткія й злоссныя людзі. Амаль гэткія дрэнныя, як оркі, але ж нашмат большыя. Сьмеяголь мяркуе: яны прыйшлі з Поўдня за сутокай Вялікай ракі, бо тэпалі па тым шляху. Яны прайшлі ў Чорную Браму, і яшчэ шмат пойдзе за імі. Заўжды ўсё болей людзей ідзе ў Мордар. Аднойчы ўсе людзі там будуць.

– А ці былі там аліфаўнты? – Сэм забыўся на страх у жаданьні зьвестак пра дзівосныя землі й нязнаных істотаў.

– Не, аніякіх аліфаўнтаў. А што такое аліфаўнты? – спытаў Глыкс.

Сэм падняўся, заклаў рукі за сьпіну (як заўжды рабіў, калі займаўся "вершагаворкаю") дый пачаў:

Шарэй ад мышэй, Ад столі вышэй, Нос – зьмяёю. Дрыжыць пада мною Зямля, калі крочу Й дрэвы курочу. З рагамі ў пашчы На Поўдні ў пушчы Заўжды шпацырую, Вушамі вятрую. Заўсёды тапчуся, Але не кладуся, Да сьмерці не павалюся, Бо Аліфаўнт завуся! Дужэйшы за ўсіх, Маладых ці старых. Калі напаткаеш, Адразу пазнаеш, А калі не – Не паверыш мне. Бо я Аліфаўнт завуся, Ніколі не пахіснуся!

– Гэта, – дадаў Сэм, скончыўшы вершаваньне, – песенька, якая ў нас, у Шыры, ёсьцека. Можа, лухцень, а мо й не. У нас жа свае казкі й навіны з Поўдня, ведаеш. У даўнія дні хобіты час ад часу выпраўляліся вандраваць. Ня шмат хто вярнуўся з тых валацужніцтваў, і ня ўсім вандроўным байкам давалі веры. Нават і кажуць: "прыгорскія навіны" – пра нешта, ня вартае даверу. А пра нашае ўласнае кажуць: "пэўнае, бо шырскае". Але ж я чуў расповеды пра даўгалыгіх з сонечных земляў. Асмуглямі іх клічуць у нашых казках, і гаворыцца, што ў бойку яны едуць на аліфаўнтах і б'юцца зь іх. Асмуглі будуюць на аліфаўнтах хаты й вежы, а зьвяры кідаюцца камянямі й дрэвамі адзін у аднога. Таму, калі ты казаў: "Людзі з Поўдня, усе ў чырвані й золаце", – я й спытаў: "Ці былі зь імі аліфаўнты?" Бо калі былі б, я абавязкова зірнуў бы – рызыкова тое ці не. Але ж цяпер, падаецца, я аніколі ня ўбачу аліфаўнта. Мо такой пачвары й увогуле не існуе.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)