Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 379
Перейти на страницу:

– А ты чаго, салага, сядзіш, калі з табой «дзед» размаўляе? Га?

Вінцук нічога не адказаў – паглыбіўся зноў у чытанне. У руках у яго быў той жа томік Максіма Багдановіча. Тут, у войску, радкі Максіма асэнсоўваліся неяк інакш, і кожны радок набываў зусім іншы сэнс. Было ўражанне, што ён, Вінцук, першы раз узяў у рукі кнігу гэтага славутага паэта...

Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо-жа цёмнай ноччу ты Ня бачыш, што глядзіцца сонца Ў люстэрка - месяц залаты? Не згасла сонца! Сонца гляне, Усіх падыме ада сна. Ён, гэты дзень, яшчэ настане, - І ачуняе старана! Я пад яе зімовай маскай – Пад снегам - бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны...

«Божа, дык гэта ж пра мой край, пра Забалацце, пра Радзіму!.. У гэтых радках зусім іншая мелодыя, чым там, дома, калі чытаеш... А тут, нават не на вялікай адлегласці ад роднай хаты, разумееш усё глыбей, трагічней, пафасней... Якую моцную сілу мае слова, асабліва слова Максіма-Чараўніка!..»

– Я яшчэ раз паўтараю, салага, для цябе – чаго рассеўся перад «дзедам»?

«Дзед» ужо стаяў побач, і гугнявіў ужо недзе зверху, на яго Вінцук і не зірнуў – не адрываўся ад радкоў.

– Ну, салага, пагадзі! Не паважаеш, значыць? Ну-ну... Я папярэдзіў. Каб потым не шкадаваў.. Каб потым не казаў, што мы бессардэчныя...

І веее верш мой дзіўнай казкай,

І ясны ён, як зорак сны...

«Колькі сілы і моцы ў радках! Якая глыбіня, якія пачуцці!...»

Сярод ночы, калі сама сон, нехта пабудзіў Вінцука, напаўголаса строга загадаў:

– Пад’ём! Уставай!

Не падазраючы нічога, думаючы, што гэта сержант Бандарэнка кліча на нейкае заданне, спытаў:

– Апранацца?

– Навошта? І так добра, салага...

Толькі тады дайшло да яго свядомасці, што дзённая размова цяпер мае яе працяг.

Што рабіць, не ведаў. Нікога з камандзіраў не было – усе спалі дома ў сваіх кватэрах, са сваімі сем’ямі.

Яго завялі ў капцёрку. За вялікім сталом сядзела чалавек з восем хлопцаў. На стале пляшкі з віном, гарэлка, закусь – хлеб, сала, вінаград...

Падвялі за рукі і пасадзілі на табурэтку – як арыштанта, як прыгаворанага да самага строгага пакарання.

Той, што сядзеў з краю, што ікаў раз за разам, наліў поўную шклянку віна, падаў яму.

– Пі, – загадаў зноў ікнуўшы, пракаўтнуўшы ікотку, зморшчыўшыся – тоўсты нос задраўся ўгору, шчарбатыя зубы – жоўтыя і гнілыя – выглядвалі з роту. – Я цябе сёння частую, заўтра – ты мяне. А каб ведаў, хто я, называюся для знаёмства – Славік Хвойны. Пі, дружа, весялей жыць будзеш!

– Я не п’ю.

– І дзевак не трахаеш?

Уюноў маўчаў, ацэньваючы сітуацыю. Дабра ад іх, само сабой, чакаць не прыходзілася. Паклікалі на здзек, гвалт і расправу. Ведаючы пра тое, што камандзіраў няма, што той жа камандзір Падкаваеў амаль ніколі ноччу ў падраздзяленне не прыходзіць... І сярод ночы ніхто з іх не будзе, бо служкі цемры – стараслужачыя, «дзяды»...

– Маўчанне – знак згоды. І – пакоры. Правільна. Тады мы цябе трахаем усе па чарзе, і будзе ўсё «хакей»... Пі, больш асалоды атрымаеш, сам у тым жа і пераканаешся...

Усе зарагаталі, гледзячы на такую сцэну.

– «Мальбара» маеш?

– Я ж казаў – не куру. Ніколі не курыў.

Нечаканы ўдар локцем прыйшоўся прама ў жывот, і ад таго адразу пацямнела ў ваччу. Ён паваліўся з табурэткай на спіну, потым, скурчыўшыся, перакуліўся на бок. Сціснуў зубы, застагнаў ад невыноснага болю.

Ніхто не падымаў яго, чакалі, калі сам падымецца.

Як падняўся, атрымаў новы ўдар – ужо ў сківіцу. З носу на падлогу пацякла кроў, – хлынула цэлай калюжынай.

«Во што было пад тумбачкай... Тут канцлагер, а не армія. Тут воўчыя, нечалавечыя законы. Тут забіваюць духоўна і фізічна... Са згоды лейтэнантаў, палкоўнікаў і генералаў. Не на адданасці і доўгу, а на страху ўсё пабудавана...»

Пакуль ён ляжаў, зноў упаўшы, апрытомніваў, «дзяды» паналівалі сабе па поўнай шклянцы – хто гарэлкі, хто віна, а хто наздрынай нюхаў белы парашок, – падагравалі сябе, настройваліся на асалоду, якую мерыліся атрымаць ад паху і выгляду крыві, ад вэрхалу і жорсткасці... Раздавалі карты на ўсіх, – і каму выпадала чырвовая дама – дама кахання, – таму і выпадала першым трахнуць першагодка, «пасвяціць» яго ў сапраўднага вайскоўца нечалавечай дзікай арміі...

Нехта ботам ударыў зноў у жывот. Загадаў устаць.

Вінцук, сцякаючы крывёю, падняўся. Адно вока, правае, заплыло крывёю – бачыў толькі левым. Стаяў, чакаў, што ж яны прыдумаюць яшчэ... Літасці не прасіў, бо ведаў, што падымуць на смех, ды і выглядала б тое наіўна, па-дзіцячы...

1 ... 115 116 117 118 119 120 121 122 123 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)