Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 140
Перейти на страницу:

З таго часу яна неаднойчы сустракала юнака. Аказалася, жыў ён па суседстве. Яму належаў стары, магутны, з агромністых бярвенняў, з высокімі вокнамі дом. Такі больш пасаваў бы да цэнтра пасаду, але месціўся ён амаль на канцы Новагародка. Жывена даведалася, што пабудаваны быў дом у колішнім лесе, далей ад горада і цікаўных вачэй чорнай чадзі, недарэмна: бацька юнака быў прыхільнікам Перуна, ён трымаў у доме мноства язычніцкіх багоў і не хацеў мяняць іх на выявы новых хрысціянскіх святых. Але на грудзях ягонага сына матляўся вялікі сярэбраны крыж.

Часам па вуліцы бегала невялічкая, гадоў шасці, бялявая дзяўчынка ў беленькай сукні. Зграбная, лоўкая, нечым нагадвала яна саму Жывену, толькі колер вачэй быў у яе шэрага, як асенняе неба, глыбокага колеру. Гэта была сястра маладога хлопца, што так прыветна ўсміхаўся Жывене. Жрыца адкрыта любавалася дзяўчынкай, і тая, сарамліва ўсміхаючыся, віталася і прабягала міма. Але аднойчы згледзела маладая жанчына, што дзяўчынка таемна цікуе за ёй, выглядаючы з-за шула.

— Каб не быў ён хрысціянінам, узяў бы я дзяўчынку да нас, — аднойчы сказаў Святазар. — Добрая была б з яе багіня прыгажосці, Зараніца, Аўшра… Дзіўна, але ў нашым краі столькі прыгажунь, што здаецца мне — недарэмна абралі тут Ашвіны мясціны, куды можна прыляцець з далёкіх краёў, пацешыцца вечнай жаночай красою ды прывабнасцю…

Не дзіўна было Жывене слухаць тыя словы ад прыгорбленага старога, які ссох у шчэпку і ледзь хадзіў. Душа не старэе, толькі чалавечае цела падуладнае часу.

Тую зіму праседзеў стары жрэц у дальнім пакоі Яўлампіі не дарэмна. Шукаў ён пэўнага падыходу да Міндоўга, для чаго блізка сышоўся са жрацамі Перуновага храма, які месціўся ўнізе пад замкам, а таксама са жрацамі Мокашавага свяцілішча, што было за тры вярсты ад горада. Усе ў Новагародку ведалі, што ўпотай нярэдка падымаліся яны наверх, у замак, які з кожным днём шырыўся і рос, і варажылі каралю, стараючыся хаця на імгненне зазірнуць у будучае. Але прызнаўся неяк Святазару стары Гойша, што нядобрыя знакі падаюць усе гаданні — па дыме і вадзе, па печані ахвярнага дзіка і па змеях. Часта ў сваіх свяцілішчах чытаюць жрацы заклінанні, каб абышла бяда караля. Ведаюць — не будзе літасці ім ад хрысціяніна Войшалка. Самому ж Міндоўгу пра злавесныя прароцтвы нічога не кажуць, суцяшаючы яго і прыносячы розныя зёлкі, каб моцным па-ранейшаму пачуваў ён сябе. Тыя зёлкі сапраўды дапамагаюць як каралю, так і каралеве, якая апошнім часам стала моцна хварэць.

Аднак жа не дапамаглі — неяк даведаўся Святазар, а праз тыдзень і ўвесь горад, што пры смерці каралева Марта. І не могуць даць таму рады ні свае, ні чужаземныя лекары. Над хвораю чаравалі жрацы, а калі не дапамагло, паклікалі хрысціянскіх святароў. Але было ўжо запозна: праз дзесяць дзён адляцела ў Ірый* жонка Міндоўга, якую ў княстве хаця і не любілі, але паважалі і пабойваліся, бо часцяком саступаў ёй сам магутны кароль.

* Рай.

Яўлампія гаравала ці не болей за ўсіх — вялікую сілу забрала яна пры каралеве, сталася патрэбнаю, як робяцца незаўважнымі, але зручнымі старыя, добра стаптаныя пантофлі, якія не ціснуць нагу. Сваё гора баярыня выказвала па-свойму — на хаўтурах з'ела ледзь не палову дзіка, пасля доўга адыходзіла, кленучы лекараў і цярпліва пераносячы гаршкі, якія клалі на ейны тоўсты жывот.

Яна ж і расказала Жывене пра выпадак на памінках, які ўразіў усіх. Падняўшы мо пятую чару за нябожчыцу жонку, сціснуў Міндоўг руку ейнай сястры Яксы і, падняўшы ўгару, закрычаў, што пакідае тую пры двары, каб дапамагла яна пераносіць удаўцу тужлівыя хвіліны… Зашапталіся па ўсіх кутках замкавай залы, зашалясцела, панеслася тая вестка праз слуг у хаты горада, адтуль прасачылася ў іншыя гарады княства.

Усе чакалі, як перажыве тое Даўмонт, муж Яксы.

Але што мог зрабіць ён, удзельны князь Нальшчанаў, які атрымаў сваё княства з рук Міндоўга, калі той, дараваўшы Таўцівілу захоп Полацка, а Траняце і Даўмонту — дапамогу мяцежнаму пляменніку, падзяліў паміж імі Жамойць, Полацак і Нальшчаны? Ісці вайной на караля, які дзёрзка адрынуў усе чалавечыя і боскія законы і авалодаў чужой жонкай? Ягонае войска было заслабое, а каб сабраць супраць Міндоўга ўсіх ворагаў натурыстага і распешчанага ўладай князя, патрэбныя былі не толькі вялікія грошы, але і дыпламатыя, Даўмонт жа ўмеў толькі шчыраваць мячом ці баявой сякерай.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)