Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 140
Перейти на страницу:

Колькі разоў за сваё не такое доўгае жыццё вярталася яна гэтаю дарогай з Новагародка — то ў ясныя зімовыя дні, калі асляпляльна-святочна іскрыўся некрануты агромністы прастор палёў; то вясновым вечарам, калі пяшчотна-зялёным пушыліся бярозы, то ў такія, як сёння, мякка-задумлівыя вераснёўскія раніцы. І заўсёды радавалася, што зараз, за павароткай, пакажацца храм — блішчастыя ягоныя сцены нібы прамяніліся цяплом і радасцю. А яшчэ — веліччу і недасяжнасцю, нібы асвячалі яго тыя імгненні, калі сюды сыходзілі багі.

… Яна павольна ішла, не зводзячы вачэй з велізарнай груды камянёў, над якімі кружыла зграя чорнага варання. Што яшчэ маглі выглядаць гэтыя злавесныя вестуны бяды тут, дзе згасла жыццё? Вочы яе не адрываліся ад валуноў, што некалі — зусім нядаўна! — былі сценамі, яна адгадвала, ад якой, усходняй ці заходняй сцяны быў нібы адарваны, адшпурнуты той ці іншы камень. А пасля, калі на імгненне адвяла вочы ад храма, ускрыкнула, нібы яе знянацку выцялі па галаве.

Менцязі не было. Там, дзе зіхотка пералівалася сярэбранай кальчугай жывое цела возера, зменліва-чароўнае і заўсёды дарагое, чорнай каламутнай тванню бугрылася балота, што ўжо там-сям пачало зарастаць асакой. Не верачы самой сабе, Жывена подбегам пусцілася да берага, нахілілася, зачэрпнула рукою твані, нібы і сапраўды больш давярала руцэ, чым вачам. Але не — жыжа пацякла па пальцах, моцна запахла нагрэтай гніллю. Здалося, недзе зарагатаў Балацянік…

Вараннё ўсё кружылася над храмам. Яна пайшла туды. Тарчма стаяць валуны, пасечаныя свяшчэнныя дубы атупела глядзяць уверх, як невідушчыя. Гаргатанне птушак узмацнілася, яны нібы гналі яе адсюль. За маленькім храмам бачныя былі абгарэлыя шкілеты жрацовых дамкоў. Не, не туды прыцягваецца гэтая злавесная гаманкая чарада. Тады куды? Няўжо сярод нагрувашчаных, трэснутых валуноў маленькага храма нехта ёсць? Можа, які нябога запоўз туды схавацца ад непагадзі і не можа выбрацца? А можа, там ляжыць нейчае цела, і вараннё, спужанае ейным прыходам, ужо дабралася да яго?

Яна сагнулася, амаль паўзком прабралася ў храм. Там, у пярэднім пакоі, ужо можна было выпрастацца. Праменні сонца дабраліся да сцяны, на якой Жывена і з заплюшчанымі вачыма магла па памяці паказаць кожны звіў адзежыны на высечаных з каменя Ашвінах. Яны стаялі тут і цяпер, і яна апусцілася на халодную, адпаліраваную стагоддзямі падлогу, зашаптала словы старажытнага гімна.

Ціхі стогн данёсся з глыбінь храма, і дзяўчына ўскочыла, памкнулася ўглыб.

Там было цёмна, пахла нежылой вільгаццю. Але там быў нехта — толькі ўзрушанасцю жрыцы і можна было растлумачыць тое, што яна не адчула гэтага адразу, як толькі ўвайшла ў разбураны храм.

— Хто тут? — запыталася яна ціха.

Хто б тут ні быў, ён паміраў. Невыразны шэпт зрываўся з вуснаў, цела, намацанае ёю ў цемры, было халодным і як бы ўжо нежывым. Але яно было лёгкае, такое лёгкае, што Жывена, як здагадаўшыся, ледзь не закрычала:

— Настаўнік, гэта Вы?!

Так, гэта быў Святазар. Жаўтлявы твар яго быў перакошаны невыказнай пакутай, пакуль яна расцірала ягоныя рукі і ногі, спрабуючы затрымаць кволую іскрынку жыцця ў старым зношаным целе. Але, мабыць, не час быў яшчэ Святазару адплываць у Краіну Мёртвых — ён заварушыўся, расплюшчыў мутныя вочы і сеў. Павольна агледзеўся навокал і раптам усміхнуўся слабой, але такой любай для дзяўчыны ўсмешкай:

— Калі мне аднойчы прымроілася ў сне гэтая вось раніца, калі я ляжу амаль мёртвы, а ты схіляешся нада мною, я падумаў, што сны пачынаюць мяне падманваць. Але не — хаця грахі нашы чорнай хмарай паднімаюцца да багоў, усё ж яны літасцівыя да мяне, Боскія Блізняты. Дазволілі мне яшчэ раз убачыць цябе, любая мая дзяўчынка… Але не, ты ўжо зусім дарослая, ты бачыла землі і шляхі, якіх не давялося ўбачыць мне.

— Чаму Вы тут у адзіноце? А дзе ўсе? І як усё было? — запыталася Жывена.

Святазар расказаў ёй, як, сеўшы на новагародскім стале, Войшалк паслаў ганца па Жывену. Аднак, калі стала вядома, што жрыца з'ехала невядома куды, ён запатрабаваў ад Святазара знайсці яе і даў тэрмін — паўгода. А праз паўгода паслаў вояў, і яны за тры дні знішчылі тое, што стваралася стагоддзямі.

— Не вінаваць сябе! — абарваў яе стары жрэц, убачыўшы, як змяніўся твар у яго ўлюбёнкі. — Ён добра ведае, што гэта я прыходзіў да твайго дзеда і разам з ім дабіўся даравання храму, чые прыхаджане забілі яго любімага настаўніка Елісея.

Ён павольна, задыхаючыся, распавёў Жывене пра даўнюю тую гісторыю і яшчэ раз пацвердзіў:

— Тваё знікненне было толькі зачэпкай для расправы. Іншыя свяцілішчы ён знішчаў знянацку, ні ў кога не пытаючыся. Супакойся, дзіця.

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)