Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 140
Перейти на страницу:

Відэвут ссыхаў, яго ўсяго як сцягвала на адзін бок, і ўсё цяжэй было Жывене вытрымліваць ягоны то ўмольны, то змучана-раўнадушны погляд. Неадольная сіла цягнула яго з гэтага светлага, прывабнага, але абыякавага да чалавека і яго жаданняў свету. Аднойчы, гледзячы, як гуляе, седзячы ля ягонага ложка, маленькі Святазар, сказаў жорстка:

— У яго ж ёсць родныя ў Чэхіі. Ці маеш ты права забраць дзіця ад іх?

Жывена і сама неаднойчы думала пра тое. У гэтага дзіцяці ёсць дзед, які павінен даведацца праўду аб тым, што здарылася з яго сынам і нявесткай. У яго ёсць радзіма — свая, адзіная на зямлі. Так, лёс яго пераламаўся, аднак, хаця хлопчык і не здагадваецца аб тым, яна, Жывена, тое ведае… Думка пра тое, каб развітацца са Святазарам, была нясцерпнаю, хлапчаня даўно стала часцінкай яе самой. Але ж ён ёй не належыць, яна проста стала выратавальніцаю, якую ў страшную часіну паслаў яму лёс.

— Чэхі гандлююць у нас, ты можаш паслаць праз іх вестку ў Прагу, — нібы чытаючы яе думкі, дадаў Відэвут.

Сапраўды, праз гандляроў можна было перадаць у Пражскі купецкі саюз звесткі пра Гайну і Душана. Трагічныя тыя весткі, але часам патрэбная пэўнасць, каб не сачыліся крывёю, усё спадзеючыся на лепшае, бацькоўскае ці мацярынскае сэрцы, а маліліся за памерлых і тым дапамагалі беспрытульным душам непахаваных знайсці дарогу ў Ірый.

І ўсё ж яна марудзіла, нібы чакала нейкага знаку.

І ён прыйшоў.

Аднойчы, ідучы паўз кірмашовы рад, пачула Жывена чэшскую гаворку. Пад плеценай паветкаю стаялі дзівосныя кубкі са шкла, сонца зіхотка грала на іхніх гранях. Два купцы, чакаючы пакупніка, гулялі ў бірычча, бразгалі біркі — гульнёвыя костачкі.

— Вы адкуль? — запыталася яна, любуючыся залатымі пялёсткамі на дзяржальне крышталёвага кубка.

— З Прагі.

— З Прагі? — устрапянулася дзяўчына. Яна загаварыла з імі і назвала імёны Гайны і ейнага бацькі Вондржыха, а таксама Душана, але купцы не чулі такіх імёнаў.

— Шмат у нас гандлёвага люду, усіх не ўспомніш, — задумліва пстрыкнуў біркай па кубку, аблюбаваным Жывенай, малады памагаты.

Танюткі звон, як быццам жаўрук спрабаваў сваё горла перад тым, як заліцца на ўсю паднябесную, быў шчымлівага, чыстага тону. А ёй чамусьці ўспомніўся іншы гук — свіст стралы, якая ляцела ў маладога хлопца (помніцца, яго звалі Заяц), які спрабаваў вызваліць яе і сябе ад насільнікаў.

«Дзіўна, што мне ўспомнілася тое імгненне. Чаму ў вачах паўстала страла? Страла — гэта ж сімвал дарогі», — падумалася ёй. І ў той жа момант Жывена ўбачыла, як павольна закружылася над ёю белае з чорнымі пералівамі пёрка — мабыць, яго скінула, пралятаючы над новагародскай плошчай, нейкая птушка. Лёгкая паветраная плынь прынесла яго сюды, пад паветку, мякка паклала ля ног жрыцы.

І пяро таксама — да шляху!

Купцы, мабыць, так і не зразумелі, чаму пакупніца застыла, гледзячы ўніз. Чакала яна знаку дарогі для сына, але марыла, каб не з'яўляўся той знак ніколі…

Некалькі імгненняў яна вагалася. Што ж, трэба слухацца багоў.

— Ці не возьмецеся аддаць у купецкі саюз мой ліст? Я добра заплачу вам, — папрасіла яна чэхаў, паабяцаўшы, што знойдзе ім тут добрых пакупнікоў, магчыма, нават з каралеўскага замка. Пачуўшы пра тое, абодва купцы неяк сумеліся, у іхніх галасах загучалі пачцівыя ноткі. Жывена назвала дом Яўлампіі, і яны паабяцалі, што абавязкова зойдуць па ліст і перададуць яго ў Празе тым, каму належыць, каб там адшукалі сляды купца. І сапраўды прыходзілі некалькі разоў і ў рэшце рэшт выгадна збылі свой далікатны тавар, а ў пакоях Яксы і прыдворных баярынь пасталі на сталах зіхоткія чэшскія кубкі і шкляніцы.

Адправіўшы ліст, Жывена адчула, нібы перайшла нейкую мяжу, нешта як адарвала ад сябе — але і набыла.

У Новагародку ўсё гучней пачалі гаварыць пра новы паход на Лівонію. Нібыта полацкі князь Таўцівіл задумаў вярнуць былую крэпасць палачан — Герцыке. Яго падтрымаў брат, Транята. Міндоўг жа муляўся — з аднаго боку, заседзеўся ён у замку, войска новагародскае прагла вольнага ветру паходаў, радасці здабычы і гарачага мяча. Але ж дамовы з каталіцкімі ўладарамі, крыжакамі, гнеў папы моцна астуджвалі жаданне быць заадно з сваякамі ў паходзе. Ваенны напад — гэта дні ў сядле, гразкія дарогі, на якіх лёгка заблудзіцца; там бывае ўсё: нечаканы ўдар у спіну, багністае балота, адкуль ніхто не выберацца… Гэта не тое што мірныя дні, калі ўладары адседжваюцца ў сваіх замках альбо абнесеных моцнай агароджай дзяцінцах, адкуль іх не выманіць… Дробных княстваў зашмат тут, і, хаця значна пашырыліся ўладанні Новагародка і стаў ён магутнейшым за іншыя княствы, усё ж ёсць яшчэ магчымасці для збірання земляў пад ягоную, Міндоўгаву, руку… Нальшчаны, Жамойць, Дзяволтва, дый і Полацак — усе яны хаця і падпарадкоўваюцца ўжо ў многім Новагародку, але пакуль, як ваўкі ля гуртоўні, пільна сочаць адзін за адным. Гора слабейшаму!

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)