Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 140
Перейти на страницу:

— Ты не можаш, такая прыгожая, такая… — ён задыхнуўся хваляваннем, і вочы яго ўжо з непрыхаванай любасцю не адрываліся ад яе, — ты не павінна ахвяраваць сабою. Які ўжо я муж! Я нават і не мужчына… І душа мая невылечна хворая. Наш храм зруйнаваны, маё жыццё скончана, я, можа, даўно забіў бы сябе, каб не яна, — ён паказаў вачыма на маці.

— А я? — з дакорам запыталася Жывена.

— Я страціў надзею ўбачыць цябе. Я чакаў год, і хаця сэрца маё спачатку і падказвала, што ты жывая, але потым я чамусьці згубіў тое адчуванне, дазволіў адчаю авалодаць сабою, і багі перасталі адказваць мне і нават, як я разумею, зусім адвярнуліся і ад нас, ад нашага храма. І не дзіўна — Істр усё шукаў багацця, я быў ахутаны адчаем, Вакула стаў пасля твайго ад'езду піць болей чым звычайна. Што мог зрабіць адзін Святазар?

— Я ўсё роўна застануся тут побач з табою, — упарта цвердзіла сваё Жывена.

Але зноў крыкнула, не ўтрымаўшыся, старая жанчына:

— Ты ва ўсім вінаватая, ты!

— Няма вінаватых, маці, у тым, што робіць з намі лёс, — ціха адзначыў Відэвут, трымаючы руку Жывены. — Хацелася па-іншаму, але ўсё роўна маю радасць пабачыць яе… Мы зажывём па-новаму.

Але наладзіць новае жыццё Жывене аказалася не так проста. Хаця яна перавезла Відэвута і яго маці ў новы дом, дзе пра іх сталі клапаціцца двое слуг, спакою там не было. Найперш перашкаджала нянавісць, якую старая жанчына адчувала да маладой гаспадыні. І хаця старанна хавала яе, уверыўшыся, што сыну сапраўды робіцца лепей, былой жрыцы, уваходзячы ў дом, цяжка было нават уздымацца па прыступках сенцаў — яна амаль фізічна адчувала хвалі гневу і ўзбурэння, асабліва цяжкія яшчэ і таму, што ім не супраціўляўся Відэвут.

Усцешаны напачатку вяртаннем Жывены, ён, аднак, не мог змірыцца з прысутнасцю маленькага Святазара, з тым, як той, абшчаперыўшы шыю сваёй прыёмнай маці, клікаў яе «матуляй», лашчыўся, як бы тым заяўляючы свае правы на яе. Прыгнятала яго ўласнае бяссілле. Спаралізаванае цела не слухалася, ён часта не мог данесці да рота кавалак хлеба і, падаючы ў бяссіллі на падушку, даваў волю слязам. А часам Жывена адчувала, што яна, са сваім здаровым, гнуткім, лёгкім целам, выклікае ў ім неште цёмна-глыбіннае, нядобрае, задыхлівае…

Стары ж Святазар, пабыўшы крыху ў гэтым доме, папрасіўся назад да Яўлампіі. Там было блізка да капішча Перуна, ад дома ж Відэвута трэба было ісці каля вярсты, а купіць каня ён не хацеў — зберагаў кожны шэлег дзеля аднаўлення храма. Супраціўляўся ён і тады, калі Жывена купляла дом для сябе і Відэвута, але яна апраўдалася тым, што паабяцала прадаць яго, як толькі будзе адноўлены храм.

Яна прадала замкаваму ювеліру крыж, падараваны імператарам Балдуінам, і таму мела грошы, каб дапамагаць яшчэ і Святазару старэйшаму. Ён прымаў дапамогу, але гэта чамусьці аддаліла іх адно ад аднаго. Ён усё часцей адказваў на яе пытанні з горкай, раней не ўласцівай яму інтанацыяй.

— Настаўнік, што мне рабіць з Відэвутам, якія словы знаходзіць для яго? — аднойчы ў бяссіллі паскардзілася яна старому жрацу. І той, падумаўшы, непрыязна адзначыў:

— Калі Дух падае з вышыні ў жраца, гэта яшчэ гарчэй, чым у простага чалавека. І зацьменне тое бывае звычайна большым, бунтоўным, нецярпімым.

Аднойчы, амяцежаная* клопатамі, дзяўчына спяшалася дадому пасля таго, як пабывала ў некалькіх баяр, у якіх прасіла грошы на аднаўленне свяцілішча Ашвінаў. Баяры глядзелі на яе з цікавасцю — па ўсім горадзе разнесліся чуткі аб тым, праз якія прыгоды вярнулася на радзіму гэтая прыўкрасная ўнучка імянітага баярына, той-сёй нават шаптаўся, што сам Міндоўг зацікавіўся быў маладой жанчынай… Аднак грошы давалі не ўсе — нялёгка гандлёваму чалавеку развітвацца нават з шэлегам, ён лепей купіць на яго тавару ды пагоніць са стругам на Візантыю ці Нямеччыну альбо складзе ў гаршчэчак ды закапае ў патаемным месцы — на «чорны дзень». Былі і такія, што ўшчувалі дзяўчыну — чаму застаецца яна язычніцай, пабываўшы ў Рыме і Канстанцінопалі? А два з іх — тоўсты, як калода, Грынь і хударлявы яхідны Мікола намякнулі, што, мабыць, і сама яна мае дастаткова залатых манет, бо, кажуць, нейкі імяніты чалавек Цар-горада надта прылягаў за ёю…

* Затурбаваная.

У той дзень яна ішла, зажураная, сцішаная, як пасля цяжкай працы, думаючы і пра зласлівыя ўсмешкі, і пра адчайныя вочы Відэвута, так што не бачыла нікога і нічога вакол. Таму каля самай павароткі на вуліцу, дзе стаяў дом, ледзь не сутыкнулася з магутным, на галаву вышэйшым за яе юнаком, які ішоў хуткім, нячутным крокам паляўнічага. Сінія вочы незнаёмца ўспыхнулі, калі ўбачыў ён Жывену. Хлопец нізка пакланіўся, яна ледзь адказала, паглыбленая ў свае думкі. Толькі потым, калі, падымаючы доўгую сукню, каб не матлялася тая па вільготных, абшарэлых дажджом прыступках, падумала, што твар яго нагадвае нешта даўно знаёмае.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)