Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 150
Перейти на страницу:

– Не, кумухна, гэта не хлапчукі, – тлумачыла Ярэт сваячцы зь Імлат Мэлуі, якая стаяла побач. – Гэта пэрыяны з далёкай зямлі паўросьлікаў, дзе яны, як кажуць, князі вялікай моцы. Я ведаю, то ж бо мне пашэнціла даглядаць аднаго ў Сядзібах. Малыя, але адважныя. Ведаеш, куме, адзін зь іх усяго толькі з сваім збраяношам выправіўся да Чорнай зямлі, ды біўся сам-насам з Чорным Уладаром, ды падпаліў ягоную вежу, ці паверыш! Ну, так у горадзе кажуць. Гэта вунь той, што побач з гаспадаром Эльфавым Каменем. Чула, яны блізшыя сябры. А гаспадар жа цуд упрост: ня надта мяккі словамі, скажу табе, але сэрца ў яго залатое, як мовяць, і рукі ў яго гаючыя. А я ж казала: "Рукі караля – ацаленьне", і вось гэтак усё й высьветлілася. А Мітрандыр мне й кажа: "Доўга будуць узгадваць твае словы, Ярэт". I...

На жаль, Ярэт не змагла цалкам патлумачыць усё сваёй вясковай сваячцы, бо загуў горн і павісла мёртвая цішыня. Тады наперад ад брамы рушыў Фарамір з Хурынам Ахоўнікам Ключоў, і аніхто іншы не пайшоў за імі, апрача чатырох вартавых у высокіх шаломах і бронях цытадэлі, яны несьлі вялізную скрыню з чорнага лебетрану, акаваную срэбрам.

Фарамір сустрэў Арагорна пасярод адкрытай прасторы й укленчыў, вымавіўшы:

– Апошні намесьнік Гондару сканчае сваю службу.

I працягнуў Арагорну белае жазло, але Арагорн, прыняўшы яго, адразу вярнуў з словамі:

– Служба ня скончылася, і будзе тваёю й тваіх нашчадкаў да таго часу, пакуль трывае мой род! Прымі ж сваю службу зноў!

Тады Фарамір устаў і абвесьціў звонкім голасам:

– Людзі Гондару, пачуйце ж намесьніка каралеўства! Пабачце: вярнуўся нарэшце той, хто можа стаць вашым каралём. Перад вамі – Арагорн, сын Араторна, правадыр дунаданаў Анору, гетман войска Захаду, уладальнік Меча Перакаванага, пераможца ў бітвах, той, чые рукі прыносяць ацаленьне, Эльфаў Камень, Элесар з роду Валандыля, сына Ісільдара, сына Элендыля Нумэнорскага. Ці быць яму каралём ды ці ўступаць у горад і ці жыць там?

I на тое месьцічы й войска адзінагалосна выгукнулі:

– Так!!!

А Ярэт павярнулася да сваячкі:

– Ну, гэта ўпрост цырымонія такая тутэйшая, бо ён ужо ўваходзіў у горад, я ж табе распавядала, і сказаў мне...

I зноў давялося ёй змоўкнуць, бо Фарамір загаварыў:

– Людзі Гондару, абазнаныя ў ведах, кажуць пра звычаі даўніны: каралю належыць атрымаць карону з рук бацькі, пакуль ён жывы, а калі тое немажліва, спадчыньнік мусіць самотны йсьці ў пахавальню бацькі й там узяць вянец з бацькавых рук. Зараз рабіцьмем інакш, і таму ўладаю намесьніка я прынёс з Рат Дынену карону апошняга караля, Эярнура, чые дні выцеклі ў даўнія часы нашых прабацькоў.

I наперад крочылі вартавыя, і Фарамір адчыніў скрыню й дастаў старажытную карону. Яна была падобная да шалома цытадэльнай Варты, хіба што вышэйшая ды ўся белая, з срэбна-пэрлавымі крыламі паабок, нібы крыламі марской птушкі, бо тое быў сымбаль Каралёў з-за мора, і сем дыямантавых камянёў ішлі кругам па кароне, і вянчаў яе адзіны дыямант, зьзяючы што полымя.

Тады Арагорн узяў карону, падняў і вымавіў:

Эт Эярэла Эндорэна ўтульен. Сыномэ маруван ар Хільдын'яр тэн Амбар-Мэта!

Гэтыя словы вымавіў Элендыль, калі яго прынесьлі з мора крылы ветру: "Зь Вялікага мора да Міжзем'я прыйшоў я. Тут жытлавацьму, і нашчадкі мае да скону сусьвету".

Тады, шмат каму на дзіва, Арагорн не паклаў карону сабе на галаву, а вярнуў Фараміру з словамі:

– Шмат чыя праца й адвага дапамаглі мне атрымаць маю спадчыну. На знак таго я хацеў бы, каб карону прынёс мне Ахоўнік Пярсьцёнка, а Мітрандыр – паклаў яе на маю галаву, калі пажадае. Бо ён быў рухальнай сілаю ўсяго, што зьдзейсьнена, і гэта ягоная перамога.

Тады выйшаў наперад Фрода і, узяўшы ў Фараміра карону, прынёс яе Гэндальфу, а Арагорн схіліў калена, і Гэндальф паклаў Белы Вянец на яго чало й вымавіў:

– Пачынаюцца Дні Караля, і хай добраславяцца яны, пакуль трываюць стальцы Валараў!

1 ... 113 114 115 116 117 118 119 120 121 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)