Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 179
Перейти на страницу:

— Што ж табе так карціць? — абыякава спыталася Аліцыя.

— Нам сёння прадбачыцца доўгая дарога, і я не хачу, каб ты чакала нас на вячэру.

— Можаце не вельмі спяшацца. Я сёння атрымала з Варшавы адну справу і павінна буду яе праштудзіраваць.

Пад вокнамі прагучаў сігнал аўтамабіля, і Юлька выбегла.

— Сёння моцны вецер, малышка, — сказаў ён, — можа, вы ўзялі б якое-небудзь паліто?

— Не. Мне цёпла.

— Вечарам можа быць халадней.

— Чаму ж тады вы не бераце пінжак?

— У мяне ногі і рукі не голыя. Зрэшты, калі вам стане холадна, то будзе вам навука на іншы раз.

Машына рушыла.

— Калі мне стане холадна, то… вы мяне прытуліце і абагрэеце.

Друцкі зрабіў выгляд, што не чуе, і павялічыў хуткасць.

— Добра? — патрабавала адказу дзяўчына.

— Што? Нічога не чуваць! — кінуў Друцкі і адкрыў глушыцель.

Цяпер ужо і сапраўды нічога не было чуваць, Юлька, аднак, не здавалася і, ледзь не прыкладаючы вусны да яго вуха, закрычала:

— Будзе чуваць, калі вы закрыеце глушыцель.

— Асцярожна! Не абапірайся на мяне, малышка, бо я яшчэ ўрэжуся ў дрэва.

Для ілюстрацыі небяспекі Друцкі закруціў рулём, і машына выпісала на шашы некалькі зігзагаў.

Юлька зрабіла выгляд, што пакрыўдзілася, і сядзела ціха. Яна, аднак, не магла доўга трываць і, як толькі ён на яе паглядзеў, дзяўчына гулліва ўсміхнулася.

— Ну, памірыліся, — сказала яна і ўзяла яго свабодную руку. Паціснула яе, паклала на свае калені і пачала гладзіць, лёгенька, чула, пяшчотна.

Калі рука здрыганулася і Друцкі хацеў яе прыбраць, Юлька паклала на яе свае далоні, і ў гэтым дакрананні было столькі просьбы, што ён вымушаны быў скарыцца.

Праз тонкі шоўк сукенкі ён адчуваў цяпло яе цела, па паверхні далоні павольна рухаліся тонкія пальцы Юлькі, на дзіва далікатныя, якія, здавалася, кожным нязначным рухам гаварылі пра сваю радасць, пра глыбокае сузіранне маленькай долі шчасця.

Аўто праехала зараснікі і апынулася на вольнай прасторы хвалістых верасовых палёў. Тут дарога за чырвоным домікам плаўна зварочвала і рэзка ўзнімалася ўгару стромкім серпанцінам. Трэба было пераключыцца на першую перадачу, і Друцкі, шчыра ўсміхнуўшыся Юльцы, забраў руку.

Яна, нерухомая, сядзела ціха. Аўто павярнула і зноў паехала па раўніне, тут і там парослай купкамі сосен і елак, фарпостамі чорнага лесу.

— Вось і пушча, — гучна сказаў Друцкі.

Ён паменшыў хуткасць, калі яны ўехалі ў цёмны калідор, закрыў глушыцель.

— Калос! Каля трох тысяч квадратных кіламетраў лесу. Некалі, вельмі даўно, я паляваў тут на дзікоў. Прыгожы лес?

— Прыгожы і такі ж шумны, як мора, — сказала Юлька. — Ноччу тут павінна быць страшна.

— Калі тут нічога не змянілася, то мы знойдзем адну добрую палянку… Яна падобная да калодзежа з выпуклым дном. Недалёка налева павінна ісці вузкая лясная дарога.

Некалькі хвілін яны ехалі моўчкі.

— Вось яна! — усклікнуў Друцкі. — У мяне, аднак, нядрэнная памяць.

Ён павярнуў. Цяпер яны ехалі па вузкай крутой дарозе, на якой колы машыны час ад часу падскоквалі, трапляючы на карані.

— Што, трасе? — спытаўся Друцкі.

— Крышку, — адказала Юлька, падскокваючы, як мяч.

— Мы амаль прыехалі, — спыніў ён машыну, выскачыў і дапамог Юльцы выйсці. — Тут пахне жывіцай. Ну, хадзем.

Друцкі ішоў наперадзе ледзь бачнай сцежкай, пратаптанай звярамі ў гушчыні ядлоўцу. Яны ўзнімаліся па сцежцы, а ядловец радзеў. Затое зямлю пакрываў усё больш тоўсты, мяккі і пругкі мох. Высакаствольныя сосны, расхістаныя да паловы сваёй вышыні, утваралі над імі рухомы дах.

— Мы прыйшлі, — Друцкі павярнуўся да Юлькі, — вось наша палянка.

— Наша? — спыталася яна.

— Ну, тая, якую мы шукалі.

Гэта быў свайго роду курган, які паднімаўся выгнутым конусам. У сярэдзіне была закругленая скала, вакол змыкаўся лес, сапраўды ўтвараючы нешта накшталт калодзежа шасці або сямі метраў у дыяметры. Узгорак і камень, пакрытыя шарсцістым сівым мохам, рабілі ўражанне аазіса ці вострава.

— Асталёўваемся тут, — сказаў Друцкі.

Ён сеў на камень і ўказаў Юльцы на месца побач.

— Я хачу тут, — пакруціла яна галавой і легла перад ім на мох, падклаўшы далоні пад галаву.

Друцкі моўчкі курыў.

— Я б хацела, — пачала Юлька, — усё жыццё гэта месца называць… нашай палянай… Нашай, значыць, не вашай і маёй, а Нашай… Я толькі баюся, ці захочаце вы, не… ці зможаце вы, ці зможаце быць такім велікадушным і дазволіць мне гэта.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)