Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 179
Перейти на страницу:

Яна малілася яму самымі пяшчотнымі словамі і да крыві закусвала вусны пры думцы, што ён там, паверхам ніжэй, ляжыць у абдымках гэтай вераломнай, ілжывай, фальшывай жанчыны, якой яна, Юлька, так шмат абавязана, якой яна без асцярог адкрывала сваё самотнае сэрца, з якой дзялілася кожнай думкай…

Шэрае світанне раставала ў ружовасці на аконных шторах, калі дзяўчына пачула яе крокі, асцярожныя, каціныя, каварныя, калі пачула шум замыканых дзвярэй…

Юлька ў гэтую ноч не заснула, але калі пачала апранацца, то ў яе саспела рашэнне: яна будзе змагацца за яго. Не адступіць ні перад чым, што магло б аддаліць яго ад Аліцыі, ні перад чым, што магло б прыцягнуць яго да яе, Юлькі. Яна мае на гэта права. На крывадушнасць Аліцыі яна адкажа таксама крывадушнасцю, на хітрыкі — хітрыкамі, на фальш — фальшам. Аліцыя не можа ні пра што здагадацца… Гэта самае важнае. А ён?..

— Пабачым!

Юлька апранула самую прыгожую сваю сукенку, даўжэй, чым звычайна, сядзела перад люстэркам, старанна ўкладваючы валасы. Яна з задавальненнем канстатавала, што бяссонная ноч пакінула ёй «інтрыгоўныя» цені пад вачыма, а самім вачам надала яркі бляск.

Не чакаючы Аліцыі, дзяўчына збегла ў сталовую.

Тэрлінгі, стоячы, скончылі снедаць і наперабой расказвалі нешта пану Янку, які сядзеў на стале з рукамі ў кішэнях.

— Вы на мора? — весела спыталася Юлька, моцна паціскаючы ім рукі.

— Так, — адказаў за маладзёнаў Друцкі, — хоць я ім і не раю, бо страшны вецер.

— Відаць, тым лепей? Для такіх марскіх ваўкоў, як паны, гэта дробязь!

Тэрлінгі на ламанай польскай мове пераконвалі, што, наадварот, гэта сапраўднае задавальненне. Юлька яўна какетнічала з імі: усміхалася і рабіла губкі банцікам, гэта было яе «разынкай». Маладзёны, здзіўленыя такой прыхільнасцю, цягнулі з выхадам і скакалі каля яе, як ваўчкі.

Калі яны ўрэшце выбеглі, Друцкі засмяяўся:

— Вось чорт! Што ж гэта, панна Юлька, вы выпрабоўваеце свае чары на гэтых смаркачах?

— А што, у мяне дрэнна атрымліваецца? — гулліва паглядзела на яго дзяўчына.

— Хм… думаю, для гэтага прыгожай палове не патрэбныя практыкаванні.

— Канечне, — пацвердзіла Юлька, — гэта якраз і былі практыкаванні, пробныя манеўры… Перад… аблогай, — яна паказала зубкі ва ўсмешцы і нахіліла галаву.

— Якая ж крэпасць павінна трэсціся ад страху?

Юлька наблізілася да яго так, што ледзь не дакраналася грудзьмі і, кладучы палец на вусны, сказала:

— Цс-с! Гэта ваенная тайна. Не пытайцеся.

Друцкі прыжмурыўся:

— Што ж гэта, ты і на мне практыкуешся, мая малышка?

Яна засмяялася, змоўкла і, падумаўшы, гулліва адказала:

— А можа, гэта не практыкаванні, а…

— А што? — спытаўся Друцкі.

— Дапусцім… вывучэнне мясцовасці… разведка…

— Гэта небяспечна, мая малышка, — ціха сказаў ён, расцягваючы словы.

— О, Аля ідзе, — усклікнула Юлька, чуючы яе крокі, — сняданак! — націснула яна званок.

Аліцыя абняла Юльку, якая яе пацалавала шчыра, як звычайна.

— Ну, як ты сябе адчуваеш, Аля? — клапатліва спыталася Юлька. — Ці добра правяла ноч?

— Ах, выдатна, — адказала Аліцыя, кідаючы мімалётны позірк на Друцкага.

Юлька, адчуваючы, што бляднее, адвярнулася і пачала дапамагаць служцы накрываць на стол.

Пан Янэк гаварыў нешта пра Тэрлінгаў і іх рызыкоўную экспедыцыю. Юлька не чула яго слоў. Прайшло добрых некалькі хвілін, пакуль яна здолела супакоіцца. Падчас сняданку яны абмяркоўвалі праект наведвання порта ў Гдыні.

— Давайце адкладзём гэта да заўтра, — заявіла Аліцыя, — раз сёння так штарміць.

Пасля сняданку яны зрабілі амаль трохкіламетровую прагулку. Друцкі, па просьбе Аліцыі, тлумачыў правілы канструкцыі плывучых докаў і падводных лодак. Юлька ішла побач, а калі ён змоўк, сказала:

— Я б ніколі не адважылася падарожнічаць у падводнай лодцы.

— Я раз спрабаваў, — засмяяўся Друцкі, — і паўтараць не маю ніякага жадання.

— Там душна, праўда?

— Не тое каб. Проста чалавек адчувае сябе зняволеным, не гаспадаром самога сябе. Зрэшты, калі гаварыць пра мой выпадак, пад канец было душна.

— Не хапіла кіслароду? — пыталася Юлька.

— Так. У нас тады быў другі афіцэр, хворы на насмарк. А хто хоча бяспечна правесці лодку у порт Баія[38], плывучы на адлегласці трыццаць пяць футаў пад вадой, таму, праўда, можна хварэць на насмарк, але чхаць нельга.

— А ён чхнуў?

— Менавіта.

— Я не разумею, пан Янэк, як гэта магло пашкодзіць?

— Хм… калі вы шыеце, а падчас гэтага раптам чхняце, можа здарыцца так, што іголка трапіць у палец?

— Ага!

вернуться

38

Баія (партуг. «бухта») — адзін са штатаў Бразіліі, размешчаны ва ўсходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна.

1 ... 114 115 116 117 118 119 120 121 122 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)