Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 150
Перейти на страницу:

– Так, мы ўсе чакаем апошняга кону, – пагадзіўся Фарамір, і яны не размаўлялі болей, і падалося, што вецер аціх і сьвятло зблякла, выцьвіла сонца, заглухлі ўсе згукі ў горадзе й навакольлі: ані посьвісту ветру, ані голасу, ані птушынага цьвірканьня, ані шорхату лісьця, нават уласнага подыху ня стала чуваць. Самае біцьцё іхніх сэрцаў заглушылася. Час замёр.

I стоячы так, яны ўзяліся за рукі, не заўважыўшы таго, чакаючы невядомага. І раптам падалося: над краямі далёкіх гораў уздымаецца вялізманая гара цемры, узносіцца ў вышыню, бы хваля, што паглынае ўвесь сусьвет, на ейным грабяні заблішчэлі маланкі, дрыготка пабегла па глебе й скалануліся гарадзкія муры. Нібыта ўздых пранёсься па-над усенькаю зямлёю, а тады зноў забіліся сэрцы.

– Гэта нагадала мне Нумэнор, – вымавіў Фарамір і сам зьдзівіўся сваім словам.

– Нумэнор?

– Так, нагадала затанулы Заходні край і вялікую цёмную хвалю, што паўстала над зялёнай зямлёю й над гарамі й насунулася непазьбежнай цемраю. Я часта яе сьню.

– Ты думаеш, надыходзіць цень? Непазьбежная цемра? – Эявін раптам прыхінулася да яго.

– Не, – ён паглядзеў ёй у твар. – Гэта толькі відзежа ў маёй сьвядомасьці. Я ня ведаю, што здарылася. Цьвярозы розум кажа, што адбылося вялікае ліха й мы стаім напрыканцы дзён. А сэрца сьцьвярджае: не! Мне лёгка, надзея й радасьць прыйшлі да мяне, іх не абвергне аніякі розум. Эявін, Эявін, Белая Панна Рохану, у гэтую часіну я ня веру, што цемра паўстане над намі! – і ён нахіліўся, і пацалаваў яе ў лоб.

Так яны стаялі на гарадзкім муры сталіцы Гондару, і моцны вецер дзьмуў ім у твары, і іхнія валасы, залатыя й чорна-крумкачовыя, струменілі па ветры й перапляталіся. Зьнік цень і зноў адкрылася сонца, заліўшы сьвет сьвятлом, а вада Андуйну зазьзяла срэбрам, і ва ўсіх гарадзкіх дамах людзі засьпявалі ад радасьці, што невядома адкуль узьнялася ў іхніх сэрцах.

I сонца яшчэ не аддалілася ад полудня, як з усходу прыляцеў вялікі арол, прынёсшы зьвесткі па-за ўсялякай надзеяй ад правадыроў Захаду, і выклікнуў:

Сьпявайце цяпер, людзі Вежы Анору, згінула навекі ўлада Саўрона, Цёмная вежа ў пыл спарахнела!
Сьпявай жа весела, люд Вежы Ахоўнай, бо варта твая ня сталася марнай, бо Брама Чорная ўсьцяж зруйнаваная, бо скрозь яе прайшоў твой кароль і перамог!
Сьпявайце ў радасьці, Захаду дзеці, бо вернецца зноўку кароль, бо жыцьме між вас штодзень шмат гадоў.
Бо дрэва засохлае адродзіцца зноў, бо парастак ён пасадзіць высока, і добраславёным горад паўстане!
Сьпявайце ж, людзі!

I людзі па ўсім горадзе засьпявалі.

А пасьля насталі залатыя дні, бо вясна й лета зьядналіся й разам прыбралі раскошаю палі Гондару. Хуткія весьнікі несьлі навіны ад Кайр Андрасу, і горад рыхтаваўся сустракаць караля. Мэры быў закліканы й выправіўся з вазамі, што даставілі шмат паклады да Азгіліяту, а там караблём да Кайр Андрасу. Фарамір жа не паехаў, бо цяпер, ацаліўшыся, прыняў уладу намесьніцтва, хоць і на кароткі час, каб зьдзейсьніць свой абавязак і падрыхтаваць усё для таго, хто зьменіць яго.

I Эявін не паехала, хоць брат даслаў ёй запрашэньне на Кармаленскае поле. Фарамір зьдзівіўся, але ж бачыўся зь ёю цяпер нядоўга, бо ягоны час займала безьліч справаў. А яна па-ра нейшаму жыла ў Сядзібах Ацаленьня й шпацыравала ў самоце па садзе, і зноў зьбялеў яе твар, і падавалася, ва ўсім горадзе адна яна пакутуе ў чорным смутку. Кашталян Сядзібаў занепакоіўся й перамовіў пра тое з Фарамірам.

Тады Фарамір адшукаў яе, і зноў сталі яны поруч ля сьцяны, і ён спытаў:

– Эявін, чаму ты застаесься тут, ня едзеш да баляваньня й радасьці на Кармалене за Кайр Андрасам, дзе брат твой чакае цябе?

– А ты ня ведаеш? – перапытала яна.

– Магчымыя дзьве прычыны, але ж каторая слушная, мне невядома.

– Не хачу гуляцца ў загадкі. Адкажы ўпрост!

– Калі панна жадае. Ты не паехала, бо толькі брат запрасіў цябе й позірк на ўладара Арагорна, нашчадка Элендыля, у гадзіну ягонага сьвята ня дасьць табе радасьці. А магчыма, ты не паехала, бо не паехаў я й ты хочаш быць побач з мною. А мо ты засталася й таму, і таму, бо ня здольная выбраць між гэтымі прычынамі. Эявін, ці не кахаеш ты мяне, ці ня хочаш ты мяне кахаць?

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)