Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 179
Перейти на страницу:

— Яны нам пагражаюць і шалеюць, — засмяяўся Друцкі. — А калі б яны нас пераехалі, то ў роспачы не адзін бы над намі праслязіўся, але паколькі мы цэлыя, яны на нас злуюцца. Так, панна Юлька, людзі такія. У іх хапае спачування, але толькі для нябожчыкаў.

Смяяліся абое.

— Яны, між іншым, павінны мне падзякаваць за моцныя ўражанні, — сказаў Друцкі. — Ходзяць у кіно, каб іх перажыць у бяспечным крэсле і плацяць за гэта грошы. Яны, канечне, думаюць, што гэта звычайны фотамантаж і таму не перажываюць мацнейшых эмоцый. Дык я ім паказаў, як гэта выглядае на самай справе.

— Няўжо, пан Янэк, у фільмах гэта робяць таксама ўжывую?

— Не заўсёды, але часта. Справа ў тым, мая малышка, што ў мяне тут ёсць нейкі вопыт. Я набраўся яго ў Галівудзе.

— Вы былі кінаакцёрам?! — усклікнула Юлька з энтузіязмам.

— О, не, у мяне да гэтага няма ніякіх здольнасцей. Я проста замяшчаў знакамітых акцёраў тады, калі здымкі патрабавалі пэўнай рызыкі, а тыя баяліся за сваю шкуру. У Галівудзе больш за тысячу чалавек, якія зарабляюць на такіх замяшчэннях.

— І вы дзеля заробку?

— Часткова дзеля заробку, часткова дзеля спорту. Такіх трукаў, як гэты, я рабіў разоў з дваццаць, не лічачы проб. Але я, стары асёл, відаць, нагнаў на вас вялікага страху, мая малышка?..

— Вы?.. О! Пан Янэк! — яе голас задрыжаў.

— Малышка не баялася?

— З вамі… — прашаптала яна, — з вамі я нічога не баюся…

Друцкі нічога не адказаў, і толькі яго ўсмешлівыя залатыя вочы мігцелі светлымі водбліскамі.

Юлька пабляднела.

— Паехалі, — вымавіла яна, не варушачы вуснамі.

— Добра, паехалі.

Вада ў моры была яшчэ халодная, і нямногія рашаліся купацца доўга. Юлька, седзячы ў аўтамабільнай камеры, плавала ля берага. Аліцыя адплывала на добры кіламетр, а пан Янэк нават пры высокай хвалі штодзень аддаляўся ад берага на гадзіну.

Спачатку, седзячы на пяску, яны бачылі, як роўна працавалі яго моцныя бронзавыя плечы, мільгаючы над грэбнямі хваль, потым ён знікаў з поля зроку, і трэба было паглядзець у бінокль, каб адрозніць яго светлую галаву ад бледна-зялёнага мора.

Праз некаторы час Аліцыя нязменна пачынала непакоіцца, уставала з біноклем, каб лепей бачыць, паглядала час ад часу на гадзіннік і нервова ўсміхалася. Затое Юлька зусім не хвалявалася. Яна была ўпэўнена, што пан Янэк не можа патануць, што гэта быў бы проста нонсенс, калі б ён знік! Яна ведала, што ён вернецца, што яшчэ дзесяць ці дваццаць хвілін — і яны зноў убачаць дужыя бронзавыя плечы, якія пераразаюць пену хваль, што потым высунуцца з вады яго шырокія грудзі, чорныя плаўкі і што ён будзе ісці да іх сваім плаўным крокам, з усмешкай, глыбока дыхаючы, а струмені кропель будуць сцякаць па яго дзіўна гладкай і тонкай скуры, пад якой так прыгожа гуляюць мышцы.

Пасля плавання ён яшчэ некалькі хвілін бегаў, а яны сачылі за ім вачыма.

Яны ведалі, што таксама і іншыя жанчыны, якія ляжалі на пяску, не адрываюць ад яго вачэй. Юлька звярнула на гэта ўвагу, Аліцыя ж абыякава паціснула плячыма. А Юльку гэта забаўляла: няхай захапляюцца, які непараўнальны наш пан Янэк, няхай нам зайздросцяць.

І раптам спахапілася: «Чаму нам?»

Яна адчула востры ўкол у сэрца… Не нам, не мне, а Аліцыі…

І адразу ж папракнула сябе за эгаізм, няўдзячнасць і прыземленасць.

Так міналі дні.

Два маладзёны Тэрлінгі спачатку актыўна заляцаліся да панны Юлькі, некалькі разоў прапаноўвалі ёй экскурсію на яхце, але яна, нягледзячы на ўгаворы Аліцыі, катэгарычна адмаўляла:

— Смаркачы! — пагардліва крывіла яна вусны.

Калі ж аднойчы пасля паўдня і пан Янэк (пэўна ж падгавораны Аляй!) пачаў нахвальваць старэйшага Тэрлінга і раіў, каб яна пераканалася, як ён спраўна кіруе яхтай, Юлька расплакалася і пабегла ў свой пакой.

Цяпер ужо яна не магла схаваць ад сябе, што кахае пана Янка, што кахае яго больш за жыццё.

Канечне, яна рабіла ўсё, што ўмела, каб ні яму, ні тым больш Аліцыі не выдаць старанна схаваную таямніцу нешчаслівага сэрца. Знешне яна была спакойная і вясёлая, аднак ночы праводзіла ў слязах і хвалюючых марах.

Яна ніколі нікога не кахала. Канечне, яна была закаханая ў пана Рэльмана, настаўніка фізікі, у брунета з вялікім партфелем, які жыў у кватэры насупраць вокнаў сёмага класа, у пані Летыцыю, маладзенькую настаўніцу гісторыі, у кузіну, рыжую Валішэўску — у многіх. Але цяпер было сапраўднае каханне, вялікае, такое каханне, ад якога яна памірае.

Уставала яна няшчасная, з сінякамі пад вачыма, са слядамі слёз на шчочках.

— Здаецца, Юльцы не на карысць марскі клімат, — гаварыла Аліцыя.

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)